
Ну вось, я таксама маю гонар з’явіцца ў гэтай тэмцы

У пятніцу забрала нашыя з сынам пашпарты - добрыя гішпанцы далі нам па паўгады шэнгену! У сына ўвогуле не было візаў да гэтага; у мяне, апроч індыйскай, апошнія шэнгены скрнчыліся 5 год назад.
І вось 2 красавіка мы вылятаем ў Валенсію

Прабудзем там непрылістойна доўгі час

Ведаю, зараз запытаеце: чаму так рана, мора яшчэ халоднае. Адказ - так проста атрымалася, мы не выбіралі, паступіла прапанова, трэба было ці пагаджацца, ці ўжо ніяк. Знялі кватэру ў Кальпе, 1 дом да мора, гатаваць будзем усё самі (з намі едзе алергічнны дзіць), гуляць, лазіць па гарах, а там і мора пацяплее

Я буду працягваць сваю працу (праз Нэт), там што для мяне толькі лакалізацыя змяняецца.
Хвалюе толькі адно - каб Нэт добра лавіў, і каб мясцовая публіка ангельскую разумела (па-гішпанску ні бум-бум

)