Aleksandr_Sever
|
Спасибо за кость  Можно и про поляков, только без провокаций. А то Вы на днях кинули ссылку: , а к ней прилагается три комментария, два из которых вот такие: 1) "15 cholernych kilometrow,wrocimy tam!!!" 3) "GRODNO, LWÓW itp. NA WIEKI POLSKIE !! - kacapy cyryliczne WON Z EUROPY za URAL !!" Их нельзя было не видеть. Я - в шоке...
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Jendrus
|
to Sever Адкажыце, калі ласка, на тыя пытанні, якія я задаў раней: 1) Ці прыклад забітых польскіх жаўнераў каля м. Друцк можа сведчыць аб злачынствах савецкай улады. І калі так, дык як далека яна магла пасунуцца... 2) Седлярэвіч - быў паслядоўным праціўнікам польскай улады, аднак служыў у арміі Ўласава. Ці гэта азначае, напрыклад, што можна адначасова крытыкаваць савецкую сістэму, аднак, не з'яўляцца русафобам? Што ж тычыцца допісаў на youtube - я на сам рэч іх не пабачыў. Праблема, аднак, у тым, што вашы асабістыя каментары, часам, мала чым адрозніваюцца ад тых, што вы працытавалі 
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Aleksandr_Sever
|
Преступления советской власти были признаны ею во время перестройки. Вы же раз за разом поднимаете исключительно преступления против поляков в Гродно. С какой целью? Из любви к истории? Похвально. Но примеры про свиней, людоедство отвратительны и недопустимы... Это уже явный перебор. Далее, конечно, можно не быть русофобом, но опять же Власовщина, фашизм. Не хочу даже обсуждать... Были нормальные люди, было в Гродно в 30-е гг. русское общество, молодежное общество имени Ломоносова... Я, кстати, не случайно привел те два комментария. Я боюсь вашей исследовательской деятельности в отношении Тадика, слухов про людоедство и другое в том же духе, которая может иметь подобные последствия: "15 cholernych kilometrow,wrocimy tam!!!" и "GRODNO, LWÓW itp. NA WIEKI POLSKIE !! - kacapy cyryliczne WON Z EUROPY za URAL !!". Только из-за этого исключительно и спорю, потому что белорус. А так, ничего личного...
|
|
« Последнее редактирование: 14 Декабрь 2013, 20:51:19 от Aleksandr_Sever »
|
Записан
|
|
|
|
Almer
|
При чем тут Власовщина и фашизм? При том, что многие шли в армию Власова не за Власова, и даже не За Россиию, а против большевиков. Для многих этого было вполне достаточно. При всех жестокости польских властей по отношению к белорусам, они не расстреливали население своей страны так, как это делали русские-большевики восточнее Заславля.
|
|
|
Записан
|
Наш чалавек паверыць у Страшны Суд толькі калі анёлы Божыя прыкладамі выб'юць яму дзьверы.
|
|
|
Aleksandr_Sever
|
Клюнули на немецкую пропаганду: не против России, а против большевиков... А воевали реально против югославов, словаков, деревни жгли под Ленинградом... Плохие все-таки примеры, неудачные...
|
|
|
Записан
|
|
|
|
litwin
|
Панове, сварка на пустым месцы.... Спадар Jendrus знаёміць нас з інфармацыяй пра Гродна з польскіх выданняў, ніхто не перашкаджае вам, Aleksandr_Sever, выкладаць звесткі пра горад з савецкіх, расейскіх, літоўскіх ці нават бразільскіх кніжак, нават прасякнутыя спрэс прапагандай... давайце будзем усе разам абмяркоўваць гэтыя звесткі і прыходзіць да агульнай думкі - у гэтым і ёсць сутнасць форума... Я, напрыклад, увогуле не ведаў пра існаванне гэтай польскай кніжкі пра Азёры, хаця міжваенныя Азёры мяне таксама цікавяць...
|
|
|
Записан
|
Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
|
|
|
Jendrus
|
Ужо нейкі час знаходжусь пад уражаннем ад гісторыі пра гродзенскае гета: здаецца ў 1942 г. нацысты загадалі гродзенскаму юдэнрату сфармаваць другі па ліку эшелон, вызначаўшы дакладную колькасць людзей. Куды і навошта іх вязуць, у гета, худчэй, сумненняў не існавала. У прызначаны час, у спісе не хапала некалькі дзесяткаў асобаў - сябры юдэнрата проста не здолелі выбраць ахвяраў сярод сваіх супляменнікаў. Тады кіраўнік гестапа выклікаў іх да сабе і папярэдзіў, што калі праз некалькі гадзін спіс не будзе падрыхтаваны, яны апынуцца там самі разам са сваімі сем'ямі. У выніку юдэнрат... "перавыканаў" план амаль на чатырыста асобаў!.. Чаму я ўзгадаў гэтую гісторыю? Ды таму, што яна вельмі яскрава адлюстроўвае сутнасць татальнай вайны, калі ўжа сама мяжа паміж дабром і злом знікае. Польская самаабарона 17-19 верасня 1939 г. вылаўлівала па горадзе яўрэяў і забівала іх, па абвінавачванню ў тым, што яны стралялі ў спіну польскім абаронцам. Пазней застаўшыяся ў жывых яўрэі паказвалі ворганам НКУС на мясцовых польскіх актывістаў. Тыя з полякаў, што дачакаліся прыхода немцаў, у чэрвені 1941 г. пачалі помсціць яўрэям... Апаведы пра распятага на танке хлопца, чалавечыя парэшткі ў гродзенскай турме, прыкалочанага да стала вязьня, ці, напрыклад, дзесятак расстраляных на Сабачай горцы гродзенскіх гімназістаў, для мяне зараз ужо, уласна, не аб'ект судовага разбіральніцтва. Гродзенскі юдэнрат, у дадзеным выпадку, хто? Ахвяры ці, усе ж такі, саўдзельнікі ў злачынстве? Ці каты і ахвяры адначасова?Тадзік Ясінкі, зразумела, калі ен быў у рэчаіснасці, гэта ахвяра савецкага вайсковага злачынства ці злачынства дарослых з ліку польскіх патрыетаў, якія далі яму ў рукі зброю і піхнулі пад тыя ж танкі (пра што я ўжо ўзгадваў неаднойчы)? Людзі дапускалі, што такое МОЖА БЫЦЬ. Тым самым, яны атрымоўвалі маральную індулігенцыю паводзіць сабе такім жа чынам. Ці было гэта на самой справе рабілася ўжо пытаннем другасным, бо новыя злачынства ўжо адбываліся на самой справе!
|
|
« Последнее редактирование: 15 Декабрь 2013, 03:37:42 от Jendrus »
|
Записан
|
|
|
|
igor47
|
В 390 ответе упоминается семья Седляревичей,интересует ,где находилась строительная фирма,контора Седляревичей в период 41-44 год,также отношение к советским военнопленным ,работающим у них. Ответ можно в личку или в ветку.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Jendrus
|
Пра "падвойныя" стандарты... З прамова пракурора пад час г.зв. беластоцкага працэса над беларускай партызанкай вясной 1923 г.: “Рэчпаспалітая прыгарнула вас па мацярынску, атачыла вас апекай, прадстаўляючы тыя ж самыя правы ды свабоды, якімі карыстаюцца яе самыя верныя сыны. Адначасова вашыя браты ў савецкай Расіі паміраюць з голада ды недастатка, гінуць покатам пад стенкаю чэразвычайкі. Крывавыя сатрапы Ленін ды Тройкі гнабяць іх і бязлітасна забіваюць, тады як вы самі не асмеліцеся гэтаму супрацьстаяць. Там няма вызваленчага руха. Вашая справа, не гледзячы на ўсе, не дасягнула памераў падзеі – гісторыя гэтых зямель, якія вы апаганілі сваім дотыкам, ацэніць вас належным чынам. Патрапіце ў гісторыю не ў арыеле мучыніцтва, не ў тым светлым арыеле у высокім гроттгераўскім стыле нашых паўстанцаў 63-га года, але з імем забойцаў ды крывавым пятном Каіна на чале!” // “Nowe życie”. – 1923. - № 23. – Str. 107-108;
|
|
|
Записан
|
|
|
|
litwin
|
Пра "падвойныя" стандарты... З прамова пракурора пад час г.зв. беластоцкага працэса над беларускай партызанкай вясной 1923 г.: “Рэчпаспалітая прыгарнула вас па мацярынску, атачыла вас апекай, прадстаўляючы тыя ж самыя правы ды свабоды, якімі карыстаюцца яе самыя верныя сыны. Адначасова вашыя браты ў савецкай Расіі паміраюць з голада ды недастатка, гінуць покатам пад стенкаю чэразвычайкі. Крывавыя сатрапы Ленін ды Тройкі гнабяць іх і бязлітасна забіваюць, тады як вы самі не асмеліцеся гэтаму супрацьстаяць. Там няма вызваленчага руха. Вашая справа, не гледзячы на ўсе, не дасягнула памераў падзеі – гісторыя гэтых зямель, якія вы апаганілі сваім дотыкам, ацэніць вас належным чынам. Патрапіце ў гісторыю не ў арыеле мучыніцтва, не ў тым светлым арыеле у высокім гроттгераўскім стыле нашых паўстанцаў 63-га года, але з імем забойцаў ды крывавым пятном Каіна на чале!” // “Nowe życie”. – 1923. - № 23. – Str. 107-108;
пракурор быў адназначна не ў тэме...)) у Беластоку судзілі эсэраў, якія збольшага на Літву арыентаваліся, чым на Саветы... хаця, нявыключана, што бальшавікі якраз і фінансавалі гэтую партызанку...
|
|
|
Записан
|
Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
|
|
|
Jendrus
|
Авось, для параўнанняя, прамова Веры Маслоўскай - адной з галоўных абвінавачаных. Разумеючы, што гэта, магчыма, яе апошняя публічнае выступленне, а можа, менавіта таму, яна пачынае сваё выступленне па-беларуску, заяўляючы, што польскай мовай не валодае. Суд запрашае перакладчыка. Калі ж яе пытаюць, ці прызнае яна сабе віноўнай у барацьбе супраць Польшчы, падсудная думна заяўляе, што імкнулася “да ўтварэння Незалежнай Беларускай Рэспублікі..., каб злучыць у адно цэлае ўсе часткі разрэзанай Беларусі, ня толькі тыя, што знаходзяцца пад уладай Польшчы, але і тыя, што адыйшлі да Расеі, Латвіі і інш.. Выключчна проціў Польшчы не змагалася, а таму у гэтым вінаватай сябе лічыць ня можа, бо гэта не прэступленне, а абавязак кожнага патрыёта-грамадзяніна перад ягонай Бацькаўшчынай, ці будзе гэта беларус, паляк, ці хто-небудзь іншы!” Дзяржаўны прадстаўнік упарта нагадвае пра літоўскія грошы ды дапмогу ў арганізацыі з-за мяжы, на што атрымоўвае адказ: “...Праца наша чыстая, ідэйная, ніякага шпіёнства на карысць Літвы не вяла, ніякіх складоў аружжа ў нас не было...”. Маслоўская шчыра кажа пра тое, што ў далейшым аружжа магло быць патрэбным, але яна ўсё яшчэ верыла, што Польшча зразумее беларусаў, што не стане іх “ніштожыць” як народ. Яна ўпэўнена ў сабе і без ваганняў заяўляе пра тое, што “...сапраўды была галоўным і адзіным арганізатарам руху”! ( адвакат В. Маслоўскай меў з гэтай нагоды сказаць пра беларусаў, якіх ён бараніў, зварочваючыся да да суда: “Калі мы так цэнім нам гонар і бацькаўшчыну, дык і ў іх таксама ёсць свой гонар і баццькаўшчына...” ). Адзін з агентаў польскага ІІ аддзела, які прысутнічаў на працэсе над беларусамі, пазней адзначыў у сваёй справаздачы: “Вера Маслоўская паводзіла сябе выключна добра і з годнасцью. На пытаньні заўсёды адказвала на выдатнай, чыстай, нават вытанчанай беларускай мове. Заўсёды ўсьмешлівая, спакойная, бесклапотная, бязь ценю робленай штучнасці, яна здабыла сымпатыі і зычлівасць ня толькі ў публікі, але і суддзяў. Акрамя , вядома, пракурора. Бо той пастаянна выводзіўся ёю і адвакатамі з раўнавагі...”. Добавлено: 18 Декабрь 2013, 10:08:50 http://znadniemna.pl/2642/przyjaciel-zpb-z-ostrowii-mazowieckiej-realizowal-marzenie/А худка да гэтага яшчэ дакладзецца чарговы фільм. І тады спадар Sever тысячу разаў можа паўтарыць свае: "ГЭТАГА НЕ БЫЛО, таму што не магло быць!" Дарэчы, на днях меў цікавую размову. Запытаўся асобу, якая сама памятае падзеі 1939 г. - А ці ў той час у Гродна Вы ведалі пра Тадзіка Ясінскага? Атрымліваецца, што - Не, ня ведалі. Даведаліся толькі пазней, ужо ад Ліпінскай...
|
|
« Последнее редактирование: 18 Декабрь 2013, 10:08:50 от Jendrus »
|
Записан
|
|
|
|
Jendrus
|
Вельмі паказальны фрагмент з вялікага артыкула ў газеце выборчай (цытуе на мове арыгінала): Tadzik Jasiński, ukrzyżowany na czołgu, to prawdziwa postać? - Naturalnie - 85-letni Bohdan Horbaczewski mówi bez wahania. - Ja osobiście go nie znałem, ale byli świadkowie (выдзелена мною). Dziś staje się symbolem obrony Grodna. Niedawno jego imieniem nazwano bulwar we Wrocławiu i ulicę w Gdańsku. - Zachowało się jakieś zdjęcie chłopca? - Nie, nie ma też fotografii jego matki. Grażyna Lipińska już po wojnie, gdy wróciła z łagrów, próbowała odnaleźć Zofię Jasińską, bez skutku. Nie znalazła też mogiły Tadzia na grodzieńskim cmentarzu, choć sama uczestniczyła w jego pogrzebie. Przez lata dużo się pozmieniało. Teraz na cmentarnej kaplicy jest tylko tablica upamiętniająca chłopca. Jasińscy i tak mieli więcej szczęścia niż inni, wojna bezpowrotnie zatarła ślady po tysiącach ludzi, a o nich się przynajmniej pamięta. Cały tekst: http://wyborcza.pl/1,76842,7057238,Grodno__Jedna_kula___jeden_Polak.html?as=2#ixzz2nrlHRDep
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Almer
|
А худка да гэтага яшчэ дакладзецца чарговы фільм. І тады спадар Sever тысячу разаў можа паўтарыць свае: "ГЭТАГА НЕ БЫЛО, таму што не магло быць!" При всем уважении, выход фильма в подаче материала зачастую просто просто визуализация статьи или публикации. Ведь у нас не советские времена когда все что сказали по телевизору-считалось "априори" правдой. Выход фильма сам по себе-не есть подтверждение правоты той или иной стороны, будем смотреть на что они будут опираться, хотя мне почему-то кажеться, что просто покажут и повторят уже известные и опубликованные факты, только по той причине, что режиссер-не историк, и никогда глубоко не ищут, а берут готовое. Но это лишь предположения, ждем фильма, надеемся что будет что то новое.
|
|
|
Записан
|
Наш чалавек паверыць у Страшны Суд толькі калі анёлы Божыя прыкладамі выб'юць яму дзьверы.
|
|
|
Jendrus
|
to Almer У дадзеным выпадку, візуалізацыя азначае канчатковае замацаванне пэўных ідэалагічных канонаў, якія і былі персенафікаваны ў вобразе Тадзіка. Замест жывых асобаў, склданых канфліктаў ды супярэчнасцей, з'яўляецца чарговая схема. А зараз паспрабуйце адказаць - каго мы можам супрацьставіць Тадзіку Ясінскаму, чый вобраз. Таго безназоўнага хлопчыка, што выскачыў на мост, каб папярэдзіць савецкіх танкістаў? Ці палітрука Гарнавых, што загінуў побач? Непераканаўча. Савецкі канон, які пачаў стварацца яшчэ ў 1939 г., апынуўся нескончыным, а ўласна беларускага дык і наогул не было... Менавіта таму беларусы сказаны на праўду - гэта наш адзіны аргумент
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Almer
|
Согласен, если там не будет новых данных (в чем я очень сомневаюсь), то "зарвавшиеся пилсудчики и их наймиты"-как бы их традиционно назвали последователи советской историографии поставят жирную точку в недосказанном советском мифе о Гродно. В итоге в сознании общества закрепиться, что Тадик имел место быть, т.к. будет сформирован его зрительный образ. Жаль конечно что советско-белоруский "Партизанфильм" такую тему упустил ))) Показал бы "чэсна" как тут "савецкая уласць" навадзила парадак.
|
|
|
Записан
|
Наш чалавек паверыць у Страшны Суд толькі калі анёлы Божыя прыкладамі выб'юць яму дзьверы.
|
|
|
Aleksandr_Sever
|
Я в свое время тоже поговорил с людьми, которые помнили события 1939 года, рассказывали, по какой улице ехали танки, где стояла польская зенитка и что с ней стало и т.д. Про Тадика не говорили. Правильно было сказано, что об этом народ читает у Липиньской...
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Jendrus
|
У 1939 г., фактычна, разам суіснавала адразу некалькі Гродна. “Я знаходжуся на цудоўным бульвары, падобная на які няма нават у Вільні. – Апісваў у сярэдзіне 1930-х. свае ўражанне ад спацара па Гродна карэспандэнт віленскага “Слова” - ...Прыгожы, рослы малады чалавек стаіць над берагам, углядваючыся галубымі вачыма ў плынь, ён увесь у пашарпаных на кавалкі лахманах. На плячы звісае два мяшкі з бульбай. Каля яго нейкая дзеўка, гэтак сама абдзёртая і з мяшком бульбы. Замучаныя, ці задуменныя? Дзяўчына павольна кажа: “Вось, каб нам лодку мець, тады да самай хаты па Нёману”... Хлопец трасе галавою ды глядзіць на прыгожыя назвы лодак “Zakopianka”, “Mewa”, “Krysia”. Сумняваюся, ці ён умее чытаць. Міяю і іх. Прыгожая паненка вязе перад сабою дзіцячы вазок і прыглядвае за старэйшым сынам, які, судзячы па ўсім, збіраецца залезці на вялікую гару з вялікімі руінамі вялікага князя Вітаўта. – Пані мае на сабе прыгожае штучнае футра. – Уладак. Уладачка, хадзі худчэй да мамусі! – гучна клічыць яна. Там, дзе упадае Гараднічанка, сабраліся хаты, адна пад другой, быццам бы ў ластачкіных гнёздах, жывуць рыбакі. Бледныя дамкі. Далей вядзе вуліца з адпаведнай назваю: Рыбацкая. Двойка хлопцаў, распрамяненыя паветрам студзенскай вясны, худка крочаць па краю берага. Іх не пужае плеск Нёмана. За німі сустракаю жанчыну, якая задыхаўшыся выбегая з хаты ў адной сукенцы. Можа нават не мае нічога пад ней? Бяжыць злая, леваю рукою падтрымоўваючы разлетаючыя грудзі і крычыць: - Вітка! Вітка! Халера, падла, антыхріст! Вазьмі бутэльку! Паслала яго за нафтаю…” . Сучасны бульвар, прогожы хлопец, маладая маці, неўрымслівыя малыя – на першы погляд, у гэтых некалькіх замалеўках аўтар стварае амаль пастаральны краявід правінцыйнага горада. Прыведзеная літаратурная цытата не толькі найлепшым чынам акрэслівае рэаліі "Гэткім чынам на бульвары сустрэў я тры розныя Гродна. - Скончвае аўтар свае назіранні. - Чацьвёртую маю тут, адразу пад рукой, на Хмельнай, Соладавай, ці Кармеліцкай, абдартае гетта”... Ад сябе дадам: восенню 1939 г. усе гэтыя розныя іпастасі аднаго горада сутыкнуліся разам у смяротным супрацьстаянні. Нават, калі Тадзік і існаваў - гэта толькі адзін з чатырох абліччаў Гродна...
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Jendrus
|
Вось яшчэ адзін апакаліпсычны варыянт Вторжение варваров ("Uwazam Rze", Польша) http://inosmi.ru/world/20130917/213041715.html "...Террор и убийства мирного населения приобрели особые масштабы в Гродно, где было убито как минимум 300 человек, в том числе принимавших участие в обороне города скаутов. Двенадцатилетнего Тадзика Ясинского советские солдаты привязали к танку, а потом протащили по мостовой. Арестованных мирных жителей расстреливали на Собачьей Горе. Свидетели этих событий вспоминают, что в центре города лежали груды трупов...."
|
|
|
Записан
|
|
|
|
|
sembat
|
Попробуй другим браузером. Оперой открывается.
|
|
|
Записан
|
Куплю старые фотографии с видами Гродно, из личных архивов и семейных альбомов.
|
|
|
Jendrus
|
Генерал Вацлав Ян Пшездзецкі (Wacław Jan Przeździecki ) (1883 - 1964) - адзін з кіраўнікоў абароны Гродна ў верасні 1939 г. Быў інтэрнаваны ў Літве, пазней патрапіў у савецкі палон. Цікава, што у 1942 г. ен атрымаў прапанову з савецкага боку аб супрацоўніцтве ў стварэнні польскай арміі на тэрыторыі СССР...
Добавлено: 25 Декабрь 2013, 16:00:34 Погляд на верасень 1939 г. з двух розных кропак: біяграфія, якую я паспеў скласці, ды вытрымкі з крымінальнай справы... Мікульскі Аляксандр // Mikulski Aleksandr (каля 1899 - ?) – Чыноўнік акружнога суда. Уладальнік нерухомасці. Грамадскі дзеяч. Лаўнік магістрата ад фракцыі грамадскага клуба (frakcji radzieckiej klubu społecznego w Grodnie) (1934-1939). Сябра спецыяльнай гарадской камісіі па пытаннях прыватных грунтаў на месцы будовы гарадской каналізацыі (1935). Радны гродзенскай гарадской рады ад польскага гаспадарчага аб’яднання (Polskie Zrzeszenie Gospodarcze w Grodnie) (1939). Сябра павятовага праўлення паветраннай і супрацьгазавай абароны (Liga obrony powietrznej i przeciwgazowej) (1937), кіраўнік акружной арганізацыі абоза нацыянальнага аб’яднання (obóz zjednoczenia narodowego) на Гродна, гродзенскі ды ваўкавыскі паветы (1938), старшыня гродзенскай дабраахвотніцкай пажарнай аховы (Stowarzyszenie ochotniczej straży pozarnej w Grodnie) (1939). Удзельнічаў у абароне Гродна ў верасні 1939 г. Пад час судовага працэса, які арганізавалі савецкія ўлады ў 1940 г., быў абвінавачаны ў арганізацыі пагрома і забойстве мірных грамадзян (рабочага тытуневай фабрыкі Рабіновіча). Жыў па вул. Артылерыйска, 15а (на 1937-1939).. "...Вместе с Вице-президентом г. Гродно Савицким Романом видную роль в организации карательных действий против лиц, сочувствующих сов. власти играл крупный чиновник польского суда, он же начальник добровольной пожарной команды Микульский, в последствии, как и Савицкий, бежавший в Литву. Этим Микульским для участия в карательных акциях был сформирован из числа пожарников городской и добровольной пожарных команд специальный отряд...Оружие для указанного отряда было доставлено из военных казарм… Карательные действия перечисленных пожарников выразились в следующем: Ратчин, Кершембейн, Митрош, Янишевский, Савицкий, Иосиф, Лавичак, Стефанский вместе и во главе с Микульским вооружились в помещении пожарной команды, отправились в город, где в это время происходила расправа с лицами, сочувствующими Советской власти. «…Перед тем, как идти Микульский заявил нам, что евреи-коммунисты стреляют по польским войскам, нам надлежит их – коммунистов – разыскать и обезвредить. Под словами обезвоедить надо было по тону Микульского понимать – убить…» (из показаний обв. Янишевского Вацлава…). Находясь в городе, Ратынин, Митрош и Янишевский обстреливали дома, из которых якобы стреляли по польским войскам, при этом Ратынин и Митрош производиле обстел на Замковой улице, а Яшишевский на Мостовой. Одновременно с Ратыниным и Митрош на Замковой улицестрелял по направлению домов обв. Стефанский, последний затем, будучи шофёром, возил на автомашине карательные отряды жандармерии… «…Лично я был очевидцем того, что Митрош , Стефанский и Ротынин, находясь на углу Замковой улицы и плаца Баторого, стреляли в сторону Фортштана [ трэба – Фартштата – аўтары ] и по направлению дома, принадлежавшего рею Енис, причём Митрош говорил, что в этом доме, т.е. в доме Енис засели коммунисты…»(…из показания свидетеля Панс..). Далее Микульский, Ротынин, Киршембейн, Янишевский, Савицкий Иосиф и Ловчак, взламывая двери, врывались в ряд квартир в домах на Мостовой, Кляшторной и других улицах, где искали оружие и лиц, якобы стрелявших по войскам польской армии. При налёте на квартиру в доме № 4 по Кляшторной улице Микульским и Ратыниным был убит рабочий табачной фабрики Рабинович Да..ил… «…Затем из дома вышли Микульский и Ратынин, причём первый заявил, что они, т.е. Микульский и Ратынин убили еврея. Позже я узнал, что в этом доме был убит еврей Рабинович ( из показаний тов. Каршембейн Боруха…). В этом же доме после повальных обысков ряд жильцов, заподозренных в стрельбе по польским войскам, были подвергнуты аресту, причём функции конвоира исполнял обв. Митрош. Всех арестованных, как в доме № 4 по Кляшторной улице, так и в других домах в полиции, куда их доставляли перед водворением в тюрьму, зверски избивали… В доме № 5 на плац Баторого, где были убиты Липский ( мелкий портной и его жена ), наряду с другими карателями, орудовала группа Микульского. «…Среди погромщиков были лица, также одетые в форму пожарников, сколько их было, не помню, но среди лиц, одетых в форму пожарников, я знаю одного, он является начальником Добровольной Пожарной Дружины…» ( из показаний свид. Бейдан Инды…). После перечисленных карательных действий Микульский организовал в гор. ресторане пьянку, в которой приняли участие Ратынин, Кершембейн, Савийкий Иосиф и Лавичак. Митрош в это время конвоировал арестованных… Michał Gnatowski Radzieckie dokumenty o represjach za stłumienie komunistycznych rebelii w Skidlu i Grodnie we wrześniu 1939 r. // Studia Poslaskie. – Białystok, 2001. – T. XI. – str.299-328;
|
|
« Последнее редактирование: 25 Декабрь 2013, 16:00:34 от Jendrus »
|
Записан
|
|
|
|
Jendrus
|
Лета 1939 года. Скідзель. Іронія леса...
|
|
|
Записан
|
|
|
|
29td
|
пару лет назад выкладывался кусочек хроники по передаче этих пулемётов в Скиделе
|
|
|
Записан
|
|
|
|
essan
|
Гродненщина в войне 1939 года. не читал но ОДОБРЯЮ эта война была освободительной так как полякам в 1922 году немцы отдали територии расийского государства а те разинули рот на чужой караввай и грабили белоруский народ поэтому война есть война могло быть разное в войне все средства хороши а поляки люди каторые хотят жить за счет других народов они по истории пристраиваються даже сейчас тчк а вообще тут много чего можно написать а истина где то рядом
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Almer
|
Вот почитайте, потом выскажите свое мнение... Судя по Вашей грамотности выражения мыслей и знания темы (например чего только стоят немцы в 1922 г.), Вам следовало бы глубже изучить вопрос по поводу которого решили высказаться.
|
|
|
Записан
|
Наш чалавек паверыць у Страшны Суд толькі калі анёлы Божыя прыкладамі выб'юць яму дзьверы.
|
|
|
Jendrus
|
Знайшоў чарговы "шэдэўр" - артыкул пад назвай " Kalectwo polskiej pamięci. "Jako żywe tarcze zostały użyte dzieci. Symbol obrony Grodna: 13-letni Tadzik Jasiński - zginął przywiązany do czołgu"" // http://wpolityce.pl/artykuly/37840-kalectwo-polskiej-pamieci-jako-zywe-tarcze-zostaly-uzyte-dzieci-symbol-obrony-grodna-13-letni-tadzik-jasinski-zginal-przywiazany-do-czolguВось толькі адзін фрагмент, які датычыць Тадзіка Ясінскага: "...Jako żywe tarcze zostały użyte dzieci. Tadzik Jasiński zginął przywiązany do czołgu. Umierający chłopiec został odbity przez Polaków, przeniesiony do szpitala. Według legendy skonał na rękach matki, która go pocieszała mówiąc: Tadzik, ciesz się! Polska armia wraca! Ułani z chorągwiami! Śpiewają”. Po zdobyciu miasta Rosjanie urządzili masakrę ludności. We wspomnieniach świadków wydarzeń pojawia się plac pod Farą, a na nim ogromny wał trupów. I płynąca po kamieniach krew. Spod Grodna i spod Wilna pochodzą także przekazy o miażdżeniu jeńców gąsienicami czołgów. Prawdopodobnie chodziło o oszczędność amunicji..." Раптам, аказваецца, што "хлопец быў адбіты" (?!), а савецкія танкісты, што праўда не ў Гродна, але побач, давілі параненых гуцсініцамі, каб эканоміць на снарадах. Ну і фарны касцел, заліты крывей - гэта моцна. Тым больш, што там на чам рэч была кроў - толькі былых палітвязняў з гродзенскай турмы, якіх акурат 19 верасня злавілі атрады мясцовай самаабароны ды моцна збілі (па іншых звестказ, некалькі былі расстраляны ў дворыкі побач з Фараю...) Добавлено: 03 Январь 2014, 19:43:49
А вось яшчэ адзін цікавы матэр'ял http://chomikuj.pl/megur/Zapomniana+historia+Zdeptana+pami*c4*99*c4*87/Obrona+Grodna+-+Zapomniani+Bohaterowie+-+film+w+ca*c5*82o*c5*9bci,2274032252.avi(video) Аўтары ўпарта пераконваюць, быццам Гродна стаіць на р. Нарэў
|
|
« Последнее редактирование: 03 Январь 2014, 19:43:49 от Jendrus »
|
Записан
|
|
|
|
AntonKornyak
|
Знайшоў чарговы "шэдэўр" - артыкул пад назвай (...) Раптам, аказваецца, што "хлопец быў адбіты" (?!), а савецкія танкісты, што праўда не ў Гродна, але побач, давілі параненых гуцсініцамі, каб эканоміць на снарадах. Ну і фарны касцел, заліты крывей - гэта моцна. Тым больш, што там на чам рэч была кроў - толькі былых палітвязняў з гродзенскай турмы, якіх акурат 19 верасня злавілі атрады мясцовай самаабароны ды моцна збілі (па іншых звестказ, некалькі былі расстраляны ў дворыкі побач з Фараю...)
При всём уважении. я не сделал бы сразу столь резких выводов даже из досконального перевода статьи из ежедневника. чтобы не считали флудом: Zbrodnie Sowieckie na Obroncach Grodna 1939 R., M.Filipowicz Ed.Sawicka, Oddzial IPN w Bialymstoku http://antonkornyak.ucoz.lv/Syg.Biuletyn_Historii_Pogranicza_Nr_6-Grodno.pdf
|
|
« Последнее редактирование: 05 Январь 2014, 17:14:15 от AntonKornyak »
|
Записан
|
|
|
|
sembat
|
Zbrodnie Sowieckie na Obroncach Grodna 1939 R., M.Filipowicz Ed.Sawicka, Oddzial IPN w Bialymstokuhttp://antonkornyak.ucoz.lv/Syg.Biuletyn_Historii_Pogranicza_Nr_6-Grodno.pdf Вот странно и в этой ссылке и в этой: http://harodnia.com/be/uczora/hrodna-1920-1944/43-havoryc-druck говорится об одно месте расстрела в 1939 году, которое было эксгумировано в начале 90-х. И не слова, что где-то в этом же районе есть ещё одно( а может и несколько) захоронений времён ВОВ, с колличеством расстреляных поболее...Лично мне уже дважды приходилось слышать об одном и том же от разных старожилов, что во время ВОВ по Пригородней проходили колонны военнопленных в сторону совр. Румлёвского моста и обратно уже не возвращались. Где-то же их расстреляли, и закопали. Может пока есть живые свидетели этих событий, восстановить истину, и попытаться найти и эти места?
|
|
|
Записан
|
Куплю старые фотографии с видами Гродно, из личных архивов и семейных альбомов.
|
|
|
Aleksandr_Sever
|
Такие места эксгумировали в 1944-1946 годах, и перезахоранивали жертв на Белуша, либо в других имеющихся в городе братских могилах. Поэтому и не говорят. Документы будут в ГАГО и архиве общественных организаций, по идее, могут знать об этом в военкомате, но дело было очень давно, и им будет трудно разобраться, откуда именно перезахоранивали (про обозначенные братские могилы они знают всю информацию).
|
|
« Последнее редактирование: 05 Январь 2014, 20:02:49 от Aleksandr_Sever »
|
Записан
|
|
|
|
sembat
|
Такие места эксгумировали в 1944-1946 годах, Скорее всего не все места. Когда строили часть ПВО за Лапенками, на месте 12 форта Гродненской крепости, в начале 60-х, местные рассказывали о множестве человеческих останков и костей, которые вывозили военные в неизвестном направлении. А ведь и там расстреливали Гродненцев во время ВОВ и закапывали в фортовых рвах. Местные после войны поставили крест в память о расстрелянных, но при строительстве в/ч его выкопали и он ещё долго лежал вдоль обочины. И до сих пор никто не знает сколько там расстреляли людей. И я думаю что таких мест ещё немало...
|
|
|
Записан
|
Куплю старые фотографии с видами Гродно, из личных архивов и семейных альбомов.
|
|
|
|