Jendrus
|
У 1939 г., фактычна, разам суіснавала адразу некалькі Гродна. “Я знаходжуся на цудоўным бульвары, падобная на які няма нават у Вільні. – Апісваў у сярэдзіне 1930-х. свае ўражанне ад спацара па Гродна карэспандэнт віленскага “Слова” - ...Прыгожы, рослы малады чалавек стаіць над берагам, углядваючыся галубымі вачыма ў плынь, ён увесь у пашарпаных на кавалкі лахманах. На плячы звісае два мяшкі з бульбай. Каля яго нейкая дзеўка, гэтак сама абдзёртая і з мяшком бульбы. Замучаныя, ці задуменныя? Дзяўчына павольна кажа: “Вось, каб нам лодку мець, тады да самай хаты па Нёману”... Хлопец трасе галавою ды глядзіць на прыгожыя назвы лодак “Zakopianka”, “Mewa”, “Krysia”. Сумняваюся, ці ён умее чытаць. Міяю і іх. Прыгожая паненка вязе перад сабою дзіцячы вазок і прыглядвае за старэйшым сынам, які, судзячы па ўсім, збіраецца залезці на вялікую гару з вялікімі руінамі вялікага князя Вітаўта. – Пані мае на сабе прыгожае штучнае футра. – Уладак. Уладачка, хадзі худчэй да мамусі! – гучна клічыць яна. Там, дзе упадае Гараднічанка, сабраліся хаты, адна пад другой, быццам бы ў ластачкіных гнёздах, жывуць рыбакі. Бледныя дамкі. Далей вядзе вуліца з адпаведнай назваю: Рыбацкая. Двойка хлопцаў, распрамяненыя паветрам студзенскай вясны, худка крочаць па краю берага. Іх не пужае плеск Нёмана. За німі сустракаю жанчыну, якая задыхаўшыся выбегая з хаты ў адной сукенцы. Можа нават не мае нічога пад ней? Бяжыць злая, леваю рукою падтрымоўваючы разлетаючыя грудзі і крычыць: - Вітка! Вітка! Халера, падла, антыхріст! Вазьмі бутэльку! Паслала яго за нафтаю…” . Сучасны бульвар, прогожы хлопец, маладая маці, неўрымслівыя малыя – на першы погляд, у гэтых некалькіх замалеўках аўтар стварае амаль пастаральны краявід правінцыйнага горада. Прыведзеная літаратурная цытата не толькі найлепшым чынам акрэслівае рэаліі "Гэткім чынам на бульвары сустрэў я тры розныя Гродна. - Скончвае аўтар свае назіранні. - Чацьвёртую маю тут, адразу пад рукой, на Хмельнай, Соладавай, ці Кармеліцкай, абдартае гетта”... Ад сябе дадам: восенню 1939 г. усе гэтыя розныя іпастасі аднаго горада сутыкнуліся разам у смяротным супрацьстаянні. Нават, калі Тадзік і існаваў - гэта толькі адзін з чатырох абліччаў Гродна...
|