Авось, для параўнанняя, прамова Веры Маслоўскай - адной з галоўных абвінавачаных. Разумеючы, што гэта, магчыма, яе апошняя публічнае выступленне, а можа, менавіта таму, яна пачынае сваё выступленне па-беларуску, заяўляючы, што польскай мовай не валодае. Суд запрашае перакладчыка. Калі ж яе пытаюць, ці прызнае яна сабе віноўнай у барацьбе супраць Польшчы, падсудная думна заяўляе, што імкнулася “да ўтварэння Незалежнай Беларускай Рэспублікі..., каб злучыць у адно цэлае ўсе часткі разрэзанай Беларусі, ня толькі тыя, што знаходзяцца пад уладай Польшчы, але і тыя, што адыйшлі да Расеі, Латвіі і інш.. Выключчна проціў Польшчы не змагалася, а таму у гэтым вінаватай сябе лічыць ня можа, бо гэта не прэступленне, а абавязак кожнага патрыёта-грамадзяніна перад ягонай Бацькаўшчынай, ці будзе гэта беларус, паляк, ці хто-небудзь іншы!”
Дзяржаўны прадстаўнік упарта нагадвае пра літоўскія грошы ды дапмогу ў арганізацыі з-за мяжы, на што атрымоўвае адказ: “...Праца наша чыстая, ідэйная, ніякага шпіёнства на карысць Літвы не вяла, ніякіх складоў аружжа ў нас не было...”. Маслоўская шчыра кажа пра тое, што ў далейшым аружжа магло быць патрэбным, але яна ўсё яшчэ верыла, што Польшча зразумее беларусаў, што не стане іх “ніштожыць” як народ. Яна ўпэўнена ў сабе і без ваганняў заяўляе пра тое, што “...сапраўды была галоўным і адзіным арганізатарам руху”! ( адвакат В. Маслоўскай меў з гэтай нагоды сказаць пра беларусаў, якіх ён бараніў, зварочваючыся да да суда: “Калі мы так цэнім нам гонар і бацькаўшчыну, дык і ў іх таксама ёсць свой гонар і баццькаўшчына...” ).
Адзін з агентаў польскага ІІ аддзела, які прысутнічаў на працэсе над беларусамі, пазней адзначыў у сваёй справаздачы: “Вера Маслоўская паводзіла сябе выключна добра і з годнасцью. На пытаньні заўсёды адказвала на выдатнай, чыстай, нават вытанчанай беларускай мове. Заўсёды ўсьмешлівая, спакойная, бесклапотная, бязь ценю робленай штучнасці, яна здабыла сымпатыі і зычлівасць ня толькі ў публікі, але і суддзяў. Акрамя , вядома, пракурора. Бо той пастаянна выводзіўся ёю і адвакатамі з раўнавагі...”.
Добавлено: 18 Декабрь 2013, 10:08:50
http://znadniemna.pl/2642/przyjaciel-zpb-z-ostrowii-mazowieckiej-realizowal-marzenie/А худка да гэтага яшчэ дакладзецца чарговы фільм. І тады спадар Sever тысячу разаў можа паўтарыць свае: "ГЭТАГА НЕ БЫЛО, таму што не магло быць!"
Дарэчы, на днях меў цікавую размову. Запытаўся асобу, якая сама памятае падзеі 1939 г. - А ці ў той час у Гродна Вы ведалі пра Тадзіка Ясінскага? Атрымліваецца, што - Не, ня ведалі. Даведаліся толькі пазней, ужо ад Ліпінскай...