Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
28 Август 2025, 04:59:35
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 12 13 15 16 ... 21 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Гродненщина в войне 1939 года.  (Прочитано 165090 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Jendrus
Настоящий гродненец
****

Репутация: +55/-1
Offline Offline

Сообщений: 451

Просмотр профиля Email
« Ответ #390 : 15 Декабрь 2013, 02:59:22 »

Ужо нейкі час знаходжусь пад уражаннем ад гісторыі пра гродзенскае гета: здаецца ў 1942 г. нацысты загадалі гродзенскаму юдэнрату сфармаваць другі па ліку эшелон, вызначаўшы дакладную колькасць людзей. Куды і навошта іх вязуць, у гета, худчэй, сумненняў не існавала. У прызначаны час, у спісе не хапала некалькі дзесяткаў асобаў - сябры юдэнрата проста не здолелі выбраць ахвяраў сярод сваіх супляменнікаў. Тады кіраўнік гестапа выклікаў іх да сабе і папярэдзіў, што калі праз некалькі гадзін спіс не будзе падрыхтаваны, яны апынуцца там самі разам са сваімі сем'ямі. У выніку юдэнрат... "перавыканаў" план амаль на чатырыста асобаў!..
Чаму я ўзгадаў гэтую гісторыю? Ды таму, што яна вельмі яскрава адлюстроўвае сутнасць татальнай вайны, калі ўжа сама мяжа паміж  дабром і злом знікае. Польская самаабарона 17-19 верасня 1939 г. вылаўлівала па горадзе яўрэяў і забівала іх, па абвінавачванню ў тым, што яны стралялі ў спіну польскім абаронцам. Пазней застаўшыяся ў жывых яўрэі паказвалі ворганам НКУС на мясцовых польскіх актывістаў. Тыя з полякаў, што дачакаліся прыхода немцаў, у чэрвені 1941 г. пачалі помсціць яўрэям...
Апаведы пра распятага на танке хлопца, чалавечыя парэшткі ў гродзенскай турме, прыкалочанага да стала вязьня, ці, напрыклад, дзесятак расстраляных на Сабачай горцы гродзенскіх гімназістаў, для мяне зараз ужо, уласна, не аб'ект судовага разбіральніцтва. Гродзенскі юдэнрат, у дадзеным выпадку, хто? Ахвяры ці, усе ж такі, саўдзельнікі ў злачынстве? Ці каты і ахвяры адначасова?Тадзік Ясінкі, зразумела, калі ен быў у рэчаіснасці, гэта ахвяра савецкага вайсковага злачынства ці злачынства дарослых з ліку польскіх патрыетаў, якія далі яму ў рукі зброю і піхнулі пад тыя ж танкі (пра што я ўжо ўзгадваў неаднойчы)? Людзі дапускалі, што такое МОЖА БЫЦЬ. Тым самым, яны атрымоўвалі маральную індулігенцыю паводзіць сабе такім жа чынам. Ці было гэта на самой справе рабілася ўжо пытаннем другасным, бо новыя злачынства ўжо адбываліся на самой справе!


« Последнее редактирование: 15 Декабрь 2013, 03:37:42 от Jendrus » Записан
Страниц  : 1 ... 12 13 15 16 ... 21 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,132 секунд. Запросов: 20.