To Sever
...Са слоў мясцовых жыхароў - а што тады, па Вашаму, чуткі?
"Агрессивная пропаганда": 1) Намагаюся быць з Вамі падкрэслена карэктным ды стрыманым 2) "прапаганда" - гэта распаўюджванне заведама ложных звестак, тады як, здаецца, ад самага пачатку дыскусія была сфармуліравана ў выглядзі пытання - праўда ці не?
Што тычыцца ўласна чутак і фактаў. "Не магчыма, не верагодна" - прыкладна гэткім было ўспрыняцце немцамі звестак наконт халакоста пасля падзення ІІІ Рэйха.
Так, апісанне Губарэвіча, перш за ўсе, сведчыць пра тыя настроі, якія панавалі ў Гродна. Людзі гатовы былі паверыць нават у падобныя апаведы! Магчыма, таму ў гісторыя Ліпінскай у гэтам кантэксце ўспрымаецца амаль "звычайна".
Аднак, мы маем і зусім дакладныя звесткі пра праявы канкрэтнага насілля з боку новай (савецкай) улады. Вось цытата з артыкула, прысвечанага эксгумацыі парэшткаў польскіх жаўнераў, якіх закатавалі каля маентка Друцку - зараз побач Румлеўскага маста:
http://harodnia.com/be/uczora/hrodna-1920-1944/43-havoryc-druck"Ляжалі покатам, адзін каля аднаго. Я адразу склікаў усю камісію. Не было сумневаў. Хвіліны моцных перажыванняў! Гузікі з арлом у кароне, уланскія боты, менажкі. Усё гэта паказвала на тое, што тут ляжаць польскія жаўнеры. Дата на гузіках – 1937 – значыць загінулі пазней. Мы перахрысціліся і пачалі працаваць далей. Большая група. Целы пакладзены ў тры шэрагі. Частка звязана рамянямі па два-тры чалавекі. Я адшукаў «твор» - трох звязаных за шыю. Таму не толькі стралялі, але яшчэ і вязалі за шыю, каб не ўсталі, каб не пабеглі за памяццю. Усталі і паднялі прастрэленыя далоні…"
Гэтага так сама не было, толькі таму, што не магло быць?