Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
26 Апрель 2024, 06:59:10
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 5 6 8 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: УНІЯ  (Прочитано 138004 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Surjozny_Baradaty
Молодой Гродненец
*

Репутация: +2/-0
Offline Offline

Сообщений: 12


Roma locuta -- causa finita!

Просмотр профиля
« Ответ #180 : 20 Ноябрь 2007, 22:40:15 »

Што азначае "партыкулярная"? Што гэта за тэрмін? Памесная? Асаблівая?
Так, шаноўны Surjozny_Baradaty, уніяцтва назваць сінтэзам немагчыма, і мэта аб'яднання па мадэлі уніі не дасягальная, хаця пафас шматлікіх прауніяцкіх артыкулаў менавіта ў гэтым...Вельмі каштоўнае прызнанне, дзякуй за шчырасць!

[/quote]

Няма за што! Гэта ня шчырасць, а ацэнка чалавека, які мае кантакт са структураю Царквы, а не проста "уніяцкі атэіст". Артыкулы, якія Вы ўзгадваеце, пішуць шматлікія прыхільнікі нашай Царквы, якія нават у нядзелю на набажэнства не заўсёды жадаюць прыйсці.
Партыкалярная -- гэта памесная, даруйце за лацінізм Обеспокоенный
Записан

Учение Рима всесильно, потому что оно верно!
paroh
Гость


Email
« Ответ #181 : 21 Ноябрь 2007, 00:44:01 »

Surjozny_Baradaty, пост хамскі (бо я хам па пародзе), згодзен, у маіх вачах гэты чалавек і рэлігійны псіхоз  вакол гэтай персоны н е мае дачынення да сапраўднай святсці і выклікае пачуццё агіды. Узгадванне гэтага імя для праваслаўных сігнал агрэсіі. Забойства царкоўніка такога рангу і цяпер і ў тыя часы асабліва- здарэнне надзвачайнае і людзі, якія пайшлі на гэта былі ці зусім без галавы, камікадзе, ці іх да гэтага давялі. Ва уніяцкай версіі забойства выглядае не матывіраваным. Добры, благачасцівы, дбайны (ну трохі задужа) і такога залатога архіярэя не палюбілі поўныя дурні, злыя цемрашалы праваслаўныя!
Не па хрысціянску апраўдываць чыё-небудзь забойства, але і не па хрысціянску апраўдываць гвалт ў пытаннях веры і сумлення. Кананізацыя Кунцэвіча Рымам азначае, ухваленне   міссіі заснаванай на паліцэйскім прымусе. Правслаўныя не кананізавалі ні забоцаў, ні ліквідатара уніі- мітрапаліта Сямашку. І правільна. Бо яны ўдзельнікі грамадзянскай вайны. З часоў старажытнага Рыма герояў ў грамадзянскай вайне няма.
Што да эпістолій Кунцэвіча- тая ж песня. Бантыш-Каменскі і іншыя прадстаўнікі імператарскай гістарычнай школы не могуць лічыцца гісторыкамі апрыоры. Бо яны РАСІЙСКІЯ гісторыкі.
Записан
Surjozny_Baradaty
Молодой Гродненец
*

Репутация: +2/-0
Offline Offline

Сообщений: 12


Roma locuta -- causa finita!

Просмотр профиля
« Ответ #182 : 26 Ноябрь 2007, 15:28:52 »

Давялі, вы пішаце? Цікавы аргумент! А ці значыць гэта, што КОЖНЫ мучанік, якога кананізавала  Царква (вашая альбо нашая) давёў сваіх забойцаў? Можа Мікалай ІІ, якога Праваслаўная Царква прызнае святым, давёў няшчасных бальшавікоў да таго, што яны забілі яго, ягоную жонку і дзяцей ні ў чым не павінных? А након усведамлення адказнасці -- гэта бездоказна. Калі вы памятаеце, не было ЗАБОЙЦАЎ, быў НАТОЎП. А ў натоўпе чалавек дзейнічае менавіта як камікадзэ, не зважаючы на наступства сваіх ўчынкаў, бо, як у тым анэгдоце: мы -- Банда!!!
Калі ж згадзіцца з тым, што давялі -- то, пытанне, хто? Ці не так званы праваслаўны патрыярх, грамадзянін варожай дзяржавы, які ўсталёўвае ерархію на чужых, як вы кажаце, кананічных тэрыторыях, і тыя, хто працягнуў яго справу?
Записан

Учение Рима всесильно, потому что оно верно!
Surjozny_Baradaty
Молодой Гродненец
*

Репутация: +2/-0
Offline Offline

Сообщений: 12


Roma locuta -- causa finita!

Просмотр профиля
« Ответ #183 : 26 Ноябрь 2007, 15:38:51 »

Што да эпістолій Кунцэвіча- тая ж песня. Бантыш-Каменскі і іншыя прадстаўнікі імператарскай гістарычнай школы не могуць лічыцца гісторыкамі апрыоры. Бо яны РАСІЙСКІЯ гісторыкі.
[/quote]

"Эпісталяцыя Язафата" змяшчае і варыянт Бантыш-Каменскага, а таксама грунтоўную тэксталагічную крытыку абодвух варыянтаў -- сапраўднага і фальшывага. Таксама ёсць спасылка, адкуль узяўся сапраўдны тэкст -- г.зн. архіў, фонд, опіс і г.д. Падаваць ня буду, набывайце кніжку Смеющийся
Записан

Учение Рима всесильно, потому что оно верно!
paroh
Гость


Email
« Ответ #184 : 02 Декабрь 2007, 01:02:13 »

Слухайце, ну які мучанік Язафат? За што яго забілі, за Хрыста? Ён загінуў за палітычную авантуру. Тады можа ўсіх крыжакоў, якія загінулі ў “місіянерскіх”паходах на Русь, кананізуем? Ен прынес свае жыццё ў ахвяру за Папу, за Рэч Паспалітую- я згодзен. Ён шмат што зрабіў для таго, каб улада папежа пашыралася і паменшылася пагроза для Польшчы з баку схзіматыкаў- русінаў. Ён патрыёт, герой і г.д., але не пакутнік Хрыстовы. Няўжо вы на самой справе лічыце, што унія гэта была патрэбна Госпаду Іісусу Хрысту і Яго справе выратавання душаў чалавечых?  Рускія пусцілі кроў самі сабе, брат на брата...палякам гэта і было патрэбна, каб праваслаўныя з  уніятам грызлі адзін аднаго, аб чым сведчаць іх планы знішчэння Русі. Паздзяляй і пануй. Таму асабіста для мяне Язафат Кунцэвіч не злодзей і не герой, ён трагічная асоба. Як Лютэр, як Брут...А...адзінства Царквы, але вы самі вышэйадмовіліся, што гэта мэта уніі...
Не віцебляне прыйшлі да Ясафата каб навярнуць яго да Праваслаўя, ён –здраднік у вачах праваслаўных грамадзян РП. Гэта факт. А здраднік самы разумны і харошы выклікае агіду, яму не падчыніліся, не падчыніліся  каралю, яго рашучыя меры па “з’яднанню” прывялі да сацыяльнага выбуху. Натоўп! Ён жа з нейкай нагоды сабраўся і “завёўся”. (Нешта зараз апазіцыя наша лідзкая “натоўпа” сабраць не можа ніяк.)Забіць чалавека нялёгка, нават у натоўпе. Нялёгка ўявіць сабе і здек над целам чалавека.  Нянавісць у народзе да Ясафата была вялікай! Як гэта растлумачыць? Праваслаўныя  грамадзяне- быдла,  падонкі, дэмаралізаваная чэрнь, якая прадалася маскалям ды туркам,- гэта вельмі простае тлумачэнне. Паміж простым ігнараваннем, непадпарадкоўваннем Ясафату  і яго забойствам яшчэ нешта стаіць.
Ваша параўнанне з хрысціянскімі мучанікамі будзе больш- менш карэктным калі лічыць беларусаў таго часу не хрысціянамі. Так місіянер св. Сцяфан арх. Пермскі загінуў ад рук паганцаў калі ён прапаведаваў Евангелле. Цар  Мікалай не мучанік, а страстацерпец. Ён перанёс па-хрысціянку пакуты і знявагі ад ворагаў Хрыстовых. Ізноў жа, можа вы лічыце, што беларусы таго часу – перакананыя бальшавікі і ворагі Хрыста?
Патрыярх не “так званы”, а законны. І Літва ягоная кананічная тэрыторыя, бо Русь большая частка Літвы прыняла Хрыста не пры Ягайле...І царкоўная ярархія у ВКЛ вялася не ад папы, а ад патрыярха Канстанцінапольскага. І Благадаць і Веру мы атрымалі адтуль. І першыя рускія святыя –не “папскім мірам мазаны”.  Ён меў поўнае кананічнае права паставіць архіярэяў ў свае епархіі. З кропкі гледжання св. Канонаў – берасцейскі уніяцкі сабор- “незаконнае зборышча” . Япіскапы, якія выйшлі з-пад кананічнага падпарадкавання – раскольнікі. З 10 стагодззя Русь падпарадкоўвалася патрыярхам, якія і тады былі грамадзянамі дзяржавы не заўсёды з сяброўскай палітыкай. (А можа каталікі-шпіёны і пятая калона  Ватыкана?)
Але я бачу вам ужо прамылі мазгі папскай безпамылковасццю.  Roma locuta -- causa finita! –прынцып імперскага абсалютызма, які пераняло сярэднявечнае папства ад рымскай імперыі. І выкарыстоўвала. І Ясафат і тыя, хто быў пакараны за яго –ахвяры гэтай палітыкі. І гэта вельмі сумна.
Записан
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #185 : 25 Декабрь 2007, 13:44:37 »



Слова Апостальскага візітатара для грэка-каталікоў на Беларусі на свята Нараджэння Хрыстовага 2007 года і на Новы 2008 год Гасподні

Любыя ў Госпадзе Браты і Сёстры! Паважаныя Сябры!

Прыйсце Тваё, Хрысце Божа,
было для нас ясным світанкам.
Ты прасвятліў усё стварэнне,
і таму ўсё жывое славіць Цябе.
(З Вячэрні Нараджэння Хрыстовага)

1. Разам з усім хрысціянскім светам у гэты святочны час прыносім наш шчыры паклон веры Нованароджанаму Госпаду, Богу і Збаўцы нашаму Ісусу Хрысту.

У нашых сэрцах ўважліва разважаем словы старажытнай Анафары св. Базыля Вялікага, якой Царква моліцца ў гэтыя святочныя дні, ды з пакорлівай смеласьцю і глыбокім захапленнем Божай Міласэрнасцю звяртаемся да Бога, нашага Айца:
«Сапраўды Ты святы і ўсесвяты, і няма меры велічы славы Тваёй. Калі ж споўніўся час, Ты прамовіў да нас праз самога Сына Твайго, якім Ты вякі стварыў.
Ён, узяўшы цела ад святое Дзевы, спустошыў сябе,
прыняўшы выгляд слугі, стаўшыся падобным да цела нашай пакорлівасці, каб учыніць нас падобнымі да вобразу сваёй славы»
(З Анафары св. Базыля Вялікага)

Таямніца Нараджэння Ісуса Хрыста — гэта значыць таямніца Уцелаўлення Спрадвечнага Сына Божага — і сёння прасвятляе Віфлеемскім святлом нашую штодзённую рэчаіснасць. Неабходна, каб усе мы шырока адкрылі дзверы нашых дамоў ды месцаў працы і вучобы на яснасць і цеплыню гэтага Віфлеемскага святла.

І калі ў час Калядных Святаў і Новага года Гасподняга віншуем адзін аднаго ды молімся за сваіх блізкіх, памятайма ў нашай малітве і пра нашую Бацькаўшчыну Беларусь. Памятайма, што моцную, квітнеючую Беларусь магчыма пабудаваць толькі на фундаменце веры ў Бога. І гэта заданне для вернікаў усіх хрысціянскіх Цэркваў у Беларусі. Трэба толькі, каб мы разам з радасцю прынялі Віфлеемскае святло і адважна і мужна ішлі разам па шляху веры, надзеі і любові.

У сулучнай малітве няхай дапамогуць нам натхнёныя словы народнага паэта, верніка нашае Царквы, Рыгора Барадуліна:

Божа, пашлі Беларусі
Ласку з Тваімі вачамі,
Сэрцы суцеш у скрусе,
Злітуйся над крывічамі.

Хай беларус беларуса
Будзе любіць як брата.
Светлым Імем Ісуса
Наша крывіцка хата.
(Маленне за Беларусь)

2. Дарагія Браты і Сёстры!

У святочны час Нараджэння Хрыстовага хочам глыбока асэнсаваць Евангельскую Праўду, што Нованароджаны Збаўца свету прыносіць усім людзям добрай волі дар сапраўднага міру. Таму грэка-католікі Беларусі шчыра моляцца, каб Новы 2008 год Гасподні быў блаславёнай нагодай разам з братамі лацінскага абраду ды з праваслаўнымі і пратэстантамі сулучна сведчыць, што Госпад Ісус Хрыстос нясе ўсім жыхарам Беларусі святло няспыннай надзеі.

У Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве год Гасподні 2008 будзе Годам надзеі. Крыніцай надзеі застаецца для ўсіх хрысьціянаў Слова Божае. 2008 год няхай стане для ўсіх нас чарговым крокам падрыхтоўкі да Юбілею 500-годдзя выдання Бібліі Францішка Скарыны, які будзем святкаваць у 2017 годзе.

Гэтаксама слову Божаму будзе прысвечаны сусветны Сінод Біскупаў у Рыме ўвосень 2008 года. У гэтым кантэксце хачу раз яшчэ паўтарыць: штодзённае чытанне Слова Божага на роднай мове няхай будзе першым крокам на шляху нашага хрысціянскага сведчання. Няхай Дух Святы дазволіць нам зразумець, што сапраўды слова Божае — гэта крыніца надзеі. Хай слова Божае стане заахвочваннем для ўсіх беларусаў, як на Бацькаўшчыне, так і па-за яе межамі, быць сведкамі надзеі.

Усім святарам, манахам, манахіням, семінарыстам, усім вернікам нашае Царквы ды ўсім нашым сябрам жадаем вялікага супакою сэрца, радасці і надзеі.

Усіх вас віншуем з Божым Нараджэннем і Новым 2008 годам Гасподнім і вітаем святочным вітаннем:

Хрыстос нарадзіўся — Яго славім!

 
Мінск, Нараджэнне Хрыстова 2007 года.

Кс. архімандрыт Сяргей Гаек МІС
Апостальскі візітатар для грэка-каталікоў на Беларусі

http://www.catholic.by/port/news/belarus/2-3/2007-12-22.htm
Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
paroh
Гость


Email
« Ответ #186 : 27 Январь 2008, 20:41:37 »

Ці праўда, панове, што архім. С. Гаек па нац. -  паляк?
Записан
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #187 : 27 Январь 2008, 21:38:26 »

Цитировать
Ці праўда, панове, што архім. С. Гаек па нац. -  паляк?
Так... :-/
« Последнее редактирование: 27 Январь 2008, 21:49:32 от litwin » Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
paroh
Гость


Email
« Ответ #188 : 31 Январь 2008, 15:25:46 »

Цитировать
Цитировать
Цитировать
У нядзелю ў 13.30 у Фарным касцёле ўніяты заспяваюць акафіст да св. Язафата. Прыходзьце!

Дабаўце там да "акафісту" Язафату ад нас некалькі строф: Радуйся, Ясафаце, распальшчык грамадзянскай вайныыы-ыыы! Радуйся, ганіцелю рууууускіх братоў. Радуйся вынішчальніку святыя веры бацкоооўскае! Радуйся бо атрымаў ад віцяблянаў па заслууугах! За што і зараз табе люд паспаліты праваслаўны спявае: анафема! (паўтарыць тройчы).

Гэты пост па-просту хамскі, не думаю, што па-хрысціянску апраўдваць забойства ягонымі "заслугамі".
Для людзей, якія сур'ёзна цікавяцца постаццю Язафата раю кніжку, якая з'явілася год таму -- "Эпісталяцыя святога Язафата", у якой надрукаваная ягоная перапіска са Львом Сапегам, сапраўдная і сфальшаваная. Кніжку можна набыць ва ўніяцкай парафіі -- Гараднічанская 32а, лепей пйсці ў нядзелю пад набажэнства а 10.

Нешта ў мяне баліць сумленне з прычыны гэтага паста...я ніколі не паверу ў святасць Язафата і не прыму ідэю уніі...але ж я закрануў рэлігійнае пачуццё ўніятаў...таму даруйце Обеспокоенный
Записан
paroh
Гость


Email
« Ответ #189 : 31 Январь 2008, 15:26:51 »

Цитировать
Цитировать
Ці праўда, панове, што архім. С. Гаек па нац. -  паляк?
Так... :-/

Цікава, а як ён апынуўся ў вуніі?
Записан
Surjozny_Baradaty
Молодой Гродненец
*

Репутация: +2/-0
Offline Offline

Сообщений: 12


Roma locuta -- causa finita!

Просмотр профиля
« Ответ #190 : 01 Февраль 2008, 20:54:37 »

Вы, пэўна, ведаеце, што архім. Гаек належыць да зграмаджэння айцоў-марыянаў. якія мпрацавалі перад вайною ва ўсходнім абрадзе. Дык вось, калі з савецкіх лагероў у Польшчу выехалі аа. Германовіч і Падзява, яны выхавалі двух марыянаў усходняга абраду айцоў архімандрытаў Гаека і Пернтку (які доўгі час быў парахам у Кастамлотах -- невялічкай парафіі ў Польшчы, недалёка мяжы з Беларуссю).
Записан

Учение Рима всесильно, потому что оно верно!
Surjozny_Baradaty
Молодой Гродненец
*

Репутация: +2/-0
Offline Offline

Сообщений: 12


Roma locuta -- causa finita!

Просмотр профиля
« Ответ #191 : 01 Февраль 2008, 20:59:57 »


Нешта ў мяне баліць сумленне з прычыны гэтага паста...я ніколі не паверу ў святасць Язафата і не прыму ідэю уніі...але ж я закрануў рэлігійнае пачуццё ўніятаў...таму даруйце Обеспокоенный[/quote]
Я спадзяюся, што мы на форуме -- людзі сур'ёзныя, і ня будзем удавацца ў дыскусіі кшталту "хто ж усё такі здрадзіў веру бацькоў -- праваслаўныя ці уніяты". Тым больш, што існуе шмат цікавых тэмаў для абмеркавання. Напрыклад, паразважайма пра абрад -- якім на Вашую думку ён мусіць быць -- больш "праваслаўным" (сінадальным) ці "вуніяцкім" (з рознымі лацінскімі прыбамбасамі, накшталт званочкаў)?
Записан

Учение Рима всесильно, потому что оно верно!
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #192 : 01 Февраль 2008, 23:46:49 »

Цитировать
Цитировать
Цитировать
Ці праўда, панове, што архім. С. Гаек па нац. -  паляк?
Так... :-/

Цікава, а як ён апынуўся ў вуніі?

Апостальскі Візітатар архімандрыт айцец Сяргей (Гаек)
http://www.svjazep.org/asoby2.htm
« Последнее редактирование: 01 Февраль 2008, 23:51:58 от litwin » Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #193 : 09 Февраль 2008, 00:38:02 »

"У 1990-х гадах у сувязі з нацыянальным рухам на Беларусь прыйшло і аднаўленне грэка-каталіцкай царквы. У выніку шматлікіх супрацiўленняў яно не развiлося ў масавы рух, але выхавала частку нацыянальнай эліты краіны, перш за ўсё моладзь у такіх гарадах, як Мінск, Магілёў і Гомель. Аднак развіццё беларускай уніяцкай царквы сустрэла перашкоду не толькі з боку рускага праваслаўя і дзяржаўнай адміністрацыі, але і з боку польскага каталіцызму і Ватыкана. Таму сёння грэка-каталіцкая царква не мае царкоўных будынкаў і асобнай царкоўнай іерархіi, так што беларускія ўніяцкія святары вымушаны супрацоўнічаць з украінскім уніяцкім епіскапатам. У 1993 годзе вядучыя колы нацыянальнага беларускага руху (палітыкі З.Пазняк і Я.Хадыка, пісьменнікі В.Быкаў, У.Арлоў і Р.Барадулін, літаратуразнаўцы А.Мальдзіс і В.Рагойша, гісторык А.Грыцкевіч, філосаф У.Конан, мастак А.Марачкін і публіцыст А.Сідарэвіч) звярнуліся з адкрытым лістом да парламента і кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь з просьбай правесці перамовы з Ватыканам з мэтай прызначэння беларускага ўнiяцкага епіскапа або апостальскага адміністратара (гл. БЫКАЎ 1993: 3). Аднак кіраўніцтва ўніяцкімi прыходамi ў 1996 годзе было даручана не заслужанаму беларусу, як, напрыклад, апостальскаму візітатару А.Надсану або дэкану Я.Матусевічу, а паляку Я.Гаеку. Беларуская ўніяцкая царква, якая звяртае на сябе ўвагу перш за ўсё сваёй патрыятычнай дзейнасцю, у якасці літургiчнай мовы выкарыстоўвае царкоўнаславянскую і беларускую мовы, але ў пастырскай дзейнасці – выключна беларускую. Гэткім чынам яна заахвочвае рускую праваслаўную царкву таксама хоць часткова карыстацца беларускай мовай пад час набажэнства, у пастырскай дзейнасцi i рэлiгiйных публiкацыях. Хваляванне сярод праваслаўных выклікала зробленая ў 1990 годзе А.Матусевічам прапанова выкарыстоўваць у беларускай лiтаратурнай мове побач з кірылічным і лацінскі шрыфт.

Уніяцкая царква дзейнічае ў духоўным, педагагічным і публіцыстычным кірунках. У часопісе “Унія”, заснаваным у 1990 годзе, былі надрукаваны зборнікі малітваў Л.Гарошкі “Божым шляхам”, публіцыстыка і паэтычныя творы К.Сваяка, а таксама пераклад А.Надсана “Акафіст Божай Маці”. Успаміны К.Сваяка выйшлі ў друку як факсімільнае выданне, а гiсторыка-царкоўныя і гісторыка-мастацкія даследаванні Л.Гарошкі выйшлі ў асобным зборніку. Успаміны В.Адважнага былі перадрукаваны ў 1993 годзе ў газеце “Наша слова” (Мінск).  

Уніяцтва як сінтэз візантыйскай культурнай спадчыны, усходнеславянскай традыцыi і заходнiх культурных плыняў прапаноўвае сябе ў якасці нацыянальнай рэлігіі краiны, якая здаўна знаходзiцца памiж усходняй i заходняй культурнымi традыцыямi (гл. ПАЛЮЦКАЯ 1996: 21–27). Канцэпцыя беларускай нацыянальнай рэлігіі, якая магла развівацца насуперак клопатам польскага каталіцызму, натыкаецца таксама на вострае супраціўленне Маскоўскага патрыярхату і адмаўляецца замежнай аўтакефальнай праваслаўнай царквой."

http://kamunikat.fontel.net/www/knizki/brama/kraj3-4-2002/09.htm
Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #194 : 04 Апрель 2008, 23:35:10 »

Цитировать
Напрыклад, паразважайма пра абрад -- якім на Вашую думку ён мусіць быць -- больш "праваслаўным" (сінадальным) ці "вуніяцкім" (з рознымі лацінскімі прыбамбасамі, накшталт званочкаў)?
Думаю, больш праваслаўным... І пабольш трэба карыстацца назвай "уніяцкая царква", а не "грэка-каталіцкая"..
« Последнее редактирование: 04 Апрель 2008, 23:37:29 от litwin » Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #195 : 04 Апрель 2008, 23:39:09 »

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква падзяляецца на два протапрэзьбітэраты (дэканаты) – Цэнтральна-заходні імя блаславёнага Мікалая (Чарнецкага) і Ўсходні імя сьвятога Язафата. Цэнтральна-заходні протапрэзбітэрат (г. Мінск, Брэсцкая, Гродзенская і Мінская вобласці) узначальвае протапрэзбітар Андрэй Абламейка. Пад яго кіраўніцтвам знаходзяцца 12 наступных парафіяў:

- Праведнага Язэпа (Менск),

- Сьвятога Духу (Менск),

- Божай Маці Нястомнай Дапамогі (Менск),

- Сьвятога Міколы Цудатворцы (Менск),

- Пакрова Найсьвятой Багародзіцы (Мар’іна Горка),

- Сьвятых роўнаапостальных Кірылы і Мятода (Баранавічы),

- Сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя (Брэст),

- Маці Божай Фацімскай (Гродна),

- Жыровіцкай Божай Маці (Івацэвічы),

- Сьвятога Язафата (Ліда),

- Хрыста Чалавекалюбцы (Маладзечна),

- Сьвятога Кірылы Тураўскага (Пінск),

- Сьвятой Тройцы (Слонім).

Усходні протапрэзбітэрат узначальвае іераманах Лявонцій (Тумоўскі), які адначасова з’яўляецца настаяцелем манастыру імя сьвятых Барыса і Глеба ў Полацку. У склад протапрэзбітэрату ўваходзяць 6 парафій:

- Уваскрасеньня Хрыстовага (Віцебск),

- Хрыста Збаўцы (Віцебск),

- Трох Сьвяціцеляў (Гомель),

- Бялыніцкай іконы Божай Маці (Магілёў),

- Пакрова Найсьвятой Багародзіцы (Ворша),

- Сьвятамучаніка Язафата (Полацак).

http://www.svjazep.org/sionnia.htm
Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #196 : 03 Май 2008, 10:57:29 »

Створаны сайт эмігранцкага уніяцкага святара а. Аляксандра Надсана, на якім можна знайсці яго літургічныя пераклады, богаслужбовыя тэксты, працы і іншае...
http://chasaslovec.carkva.by/
Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #197 : 20 Июнь 2008, 21:52:12 »

Поўны тэкст прамовы кардынала Тарчызіо Бэртонэ падчас сустрэчы ў грэка-каталіцкім цэнтры ў Мінску 19 чэрвеня 2008 г.

Няхай Бог благаславіць грэка-каталіцкую супольнасць Беларусі!

Дарагі Архімандрыт, Апостальскі Візітатар для грэка-каталіцкай супольнасці Беларусі, дарагія браты ў біскупстве, паважаныя прадстаўнікі ўладаў, дарагія святары, манахі і сёстры законныя, дарагія семінарысты, дарагія браты і сёстры!
Гэтая нашая сустрэча кароткая, але вельмі насычаная і па-сямейнаму цёплая. Дзякуй за вашу сардэчную гасціну ў гэтым душпастырскім цэнтры імя святога Язэпа, апекуна Царквы.

Я хацеў бы прывітаць усіх вас з вялікай сардэчнасцю. Перш за ўсё вітаю Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў у Беларусі дастойнага Архімандрыта Яна Сяргея Гаека і дзякую яму за ветлівыя словы прывітання, якія ён скіраваў да мяне ад імя ўсіх вас.

Вітаю прадстаўнікоў духавенства і вернікаў вашай супольнасці, якія ад вашага імя выказалі нам сардэчнае прывітанне, усім вам таксама вялікі дзякуй.

Вітаю біскупаў, тут прысутных, а ў першую чаргу — Апостальскага Нунцыя, Яго Эксцэленцыю Арцыбіскупа Марціна Відавіча, які прадстаўляе тут, у Беларусі, Святога Айца.

Вітаю прадстаўнікоў улады, якія пажадалі прыняць удзел у гэтай нашай сустрэчы.

Да Яго Святасці Бэнэдыкта XVI хочам скіраваць цяпер нашыя думкі. Я знаходжуся тут, сярод вас, ад Яго імя, і прыношу вам Яго прывітанне і Яго благаслаўленне, а таксама запэўніваю вас у Яго сталым клопаце пра вашую супольнасць. Я ведаю, што вялікая ваша вернасць Яму і за гэта дзякую вам.

Еднасць у разнастайнасці абрадаў, формаў і культураў — гэта вялікае багацце Каталіцкага Касцёла; яна з’яўляецца скарбам царкоўнай лучнасці, якую мы павінны рупліва захоўваць, абараняючы яе ад усялякай рызыкі і небяспекі.

Каб застацца вернымі гэтай еднасці, шматлікія мучанікі на працягу стагоддзяў пралівалі сваю кроў, як святамучанік Язафат — святы, які вельмі дарагі вам і ўсім католікам. Пан кліча ўсіх нас наследваць тых нашых братоў і сёстраў у веры, сведчанне якіх ззяе яскравым прыкладам і заахвочвае трываць у вернасці Евангеллю, таксама сярод цяжкасцяў і выклікаў сучаснага свету.

Калі я ўваходзіў у гэты ваш душпастырскі цэнтр, у гэтае месца малітвы, дзе збіраецца вашая супольнасць, я адчуў веру, якую ў вас ажыўляюць шматлікія іконы, якія вы шануеце з вялікай пабожнасцю. Таму я сапраўды рады, што мог асвяціць ікону святога Язэпа, якая застанецца памяткай гэтага майго візіту ў вашым доме. Вы з’яўляецеся спадкаемцамі старажытнай літургічнай і кананічнай традыцыі, якая ў святой Божай Царкве мае поўную годнасць.

Святому Язэпу — гэтаму святому, які быў выбраны, каб клапаціцца пра Езуса і Яго Маці, Дзеву Марыю, — давяраю ўсіх вас, вашыя сем’і, а асабліва моладзь. Няхай святы Язэп прыдбае вам дар давесці да поўнага завяршэння місію, якую Бог прызначае кожнаму з вас; ён няхай благаславіць ды апякуецца вашымі сем’ямі; няхай узбудзіць пакліканні да святарства і да прысвечанага Богу жыцця; няхай ён сцеражэ ваш горад і ваш народ.

З любоўю паўтараю вам маю самую шчырую падзяку за вашую гасціну і з гэтымі пачуццямі ў малітве выпрошваю для ўсіх вас тут прысутных матчынае заступніцтва Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Маці Божай і Маці Царквы, Маці еднасці ды Зоркі мужнай надзеі.

У Яе рукі давяраю вас, каб вы маглі крочыць заўсёды з’яднанымі, а таксама трываць у вернасці Яе Сыну Езусу Хрысту. Яшчэ раз дзякуй!

Няхай Бог благаславіць грэка-каталіцкую супольнасць Беларусі!
http://catholic.by/p2/index.php?option=com_content&task=view&id=4849&Itemid=9&rrr
Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
Alconafft
Депутат горсовета
*****

Репутация: +468/-17
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 7078


Вотка - это правильное пиво!

Просмотр профиля WWW
« Ответ #198 : 22 Июнь 2008, 16:09:16 »

Цитировать
litwin, а на кой xep тебе эта "уния" сдалась? Ты же вроде как православный.
Он такой же православный, как я буддист Смеющийся
Записан


litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #199 : 22 Июнь 2008, 16:32:48 »

Цитировать
litwin, а на кой xep тебе эта "уния" сдалась? Ты же вроде как православный.
Ды так, цікаўлюся, сімпатызую...
Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #200 : 22 Июнь 2008, 16:40:46 »

Цитировать
Цитировать
litwin, а на кой xep тебе эта "уния" сдалась? Ты же вроде как православный.
Он такой же православный, как я буддист Смеющийся
Вы так добра мяне ведаеце...Непонимающий?

Вось цікава, а што для вас з'яўляецца крытэрыем сапраўднай праваслаўнасці..?? Непахіснае прызнанне міфа аб "трыадзінстве рускага народа"..Непонимающий
Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
Surjozny_Baradaty
Молодой Гродненец
*

Репутация: +2/-0
Offline Offline

Сообщений: 12


Roma locuta -- causa finita!

Просмотр профиля
« Ответ #201 : 28 Июнь 2008, 01:18:47 »

З 9 па 13 ліпеня адбудзецца грэка-каталіцкая пілігрымка з Віцебска ў Полацак. Гэта 100 км пешшу. Будзе цікава! За інфармацыяй звяртайцеся да ўніяцкага святара а. Андрэя, ягоны тэлефон 43 24 50 Подмигивающий
Записан

Учение Рима всесильно, потому что оно верно!
Alconafft
Депутат горсовета
*****

Репутация: +468/-17
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 7078


Вотка - это правильное пиво!

Просмотр профиля WWW
« Ответ #202 : 28 Июнь 2008, 14:41:43 »

Цитировать
Вы так добра мяне ведаеце...Непонимающий?
Делаю выводы исключительно поо постам на форуме Подмигивающий
Записан


litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #203 : 30 Июнь 2008, 21:16:47 »

Па вуліцы Арджанікідзэ, 6 у Менску пачаў дзейнічаць Грэка-каталіцкі цэнтар Cьвятога Язэпа з капліцай, бібліятэкай, іншымі памяшканьнямі для сьвятароў і вернікаў. Будынак стаўся знакам адраджэньня грэка-каталіцкай, або ўніяцкай, царквы на Беларусі.
http://churchby.info/bel/news/2008/06/30-1/

Каліноўскі: “У якім стане знаходзіцца цяпер Беларуская Грэка-каталіцкая царква? Колькі парафіяў і сьвятароў мае? У якіх гарадах? Як шмат вернікаў?”

Айцец Андрэй: “БГКЦ знаходзіцца ў добрым стане. Нашая Царква — жывая. Ёсьць вернікі, якія рэгулярна спавядаюцца і прычашчаюцца, ёсьць нашыя беларускія сьвятары, а таксама сэмінарысты, якія, можна сказаць, выступаюць “індыкатарам” таго, што Царква жыве. Мы маем 15 зарэгістраваных парафіяў, і яшчэ каля 10 чакаюць рэгістрацыі. Мы маем 16 сьвятароў і молімся амаль ва ўсіх вялікіх гарадах Беларусі (Мінск, Маладэчна, Брэст, Гродна, Ліда, Віцебск, Магілёў). Што тычыцца колькасьці вернікаў, то, вядома, ніхто не лічыў іх, але можна прыкладна сказаць, што вызнаюць сябе грэка-каталікамі каля 10.000 вернікаў”.
« Последнее редактирование: 30 Июнь 2008, 21:18:27 от litwin » Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #204 : 07 Декабрь 2008, 00:55:23 »

Уніяты на Гродзеншчыне

12 кастрычніка б.г. грэка-каталіцкая парафія імя Фацімскай Божай Маці ў Гродне адзначыла 16 годдзе свайго заснавання.

   Айцец Андрэй паходзіць з Бабровічаў Брэсцкай вобласці. Ён закончыў гістарычны факультэт дзяржуніверсітэту ў Мінску. У грэка-каталіцкі Касцёл ён трапіў у 90-ыя гады на хвалі рэлігійнага і нацыянальнага адраджэння ў Беларусі. Закончыў Вышэйшую Духоўную семінарыю ў Драгічыне ў Польшчы. Як сказаў а. Андрэй, стварэнне парафіі было магчыма з аднаго боку дзякуючы тым асобам, якія пасля зацікаўленасці і знаёмства з гісторыяй сваіх сем’яў адкрылі, што іх сваякі належалі калісьці да грэка-каталіцкага Касцёла. Таму яны вырашылі прадоўжыць рэлігійныя традыцыі сваіх продкаў. Парафія паўстала дзякуючы неацэнным старанням першага яе пробашча а. Віктара Данілава. Ён быў вязнем сталінскіх лагераў. Як малады чалавек а. Віктар апынуўся ў лагерах не за веру, але за крытыку Сталіна. Там навярнуўся, дзякуючы сваім кантактам з заняволенымі палякамі-католікамі. Пасля вяртання з лагераў ён пачаў актыўна дзейнічаць у каталіцкім Касцёле. Будучы ахрышчаны ў праваслаўнай Царкве і жанаты, ён стаў святаром грэка-каталіцкага Касцёла. Закончыў падземную духоўную семінарыю на Украіне. Святарскія пасвячэнні атрымаў у Львове. Ён пасяліўся ў Гродне і тут да 1991 г. дзейнічаў патаемна. Пасля падзення камунізму а. Віктар працаваў у Гродне да 2005 г., затым перайшоў на заслужаны адпачынак. У размове з а. Андрэем я даведалася, што ў парафіі імя Фацімскай Божай Маці ёсць каля 50 няспынна практыкуючых вернікаў. Святыя Імшы адбываюцца штодзённа ў невялікай каплічцы, якая знаходзіцца на двары ля вуліцы Гараднічанская 32а. Апрача названай колькасці парафіянаў ёсць яшчэ шмат асобаў, якія былі ахрышчаны паводле грэка-каталіцкага абраду, прызнаюцца да сваёй веры, але на св. Імшы прыходзяць выключна на святы Божае Нараджэнне і на Вялікдзень.
   Айцец Андрэй робіць усе намаганні, каб адбыўся рамонт капліцы і можна было яе пашырыць. Ён вельмі хацеў бы, каб яна стала Божым Домам для соцен вернікаў. Ужо цяпер капліца з’яўляецца цэнтрам катэхетычных заняткаў для дзяцей і моладзі, месцам рэпетыцый парафіяльнага хору і цэнтрам дабрачыннай дзейнасці. Там арганізоўваюцца сустрэчы з паэтамі і пісьменнікамі. Інфармацыя пра дзейнасць гродзенскай парафіі ўвесь час перасылаецца ў газету “Царква”, якую выдае уніяцкі Касцёл у Беларусі. Сядзіба рэдакцыі знаходзіцца ў Брэсце, а яе адказны сакратар – а. Андрэй Крот. Газета “Царква” друкуе навіны амаль з усіх 21 грэка-каталіцкіх парафій, якія ёсць у нашай краіне. Некаторыя з іх ужо зарэгістраваны, іншыя жа стараюцца зарэгістравацца згодна з беларускім заканадаўствам. На Гродзеншчыне зарэгістраваны 2 парафіі: у Гродне і Лідзе. Да рэгістрацыі падрыхтоўваюцца парафіі ў Слоніме. У Беларусі працуе 10 грэка-каталіцкіх святароў, якія атрымалі святарскія пасвячэнні. Нешматлікія ксяндзы гатовы заўжды аказаць душпастырскую паслугу ва ўсіх мясцовасцях, дзе гэтага патрабуюць вернікі. Чым адрозніваецца Касцёл рыма-каталіцкага абраду ад Касцёла грэка-каталіцкага абраду? Айцец Андрэй сцвярджае, што гэта перш за ўсё знешнія розніцы: адзенне святара, дэкор алтара і святыні. Розніца ёсць, як указвае сама назва, у абрадзе ці літургічнай дзейнасці святара і вернікаў. Сутнасць абодвух веравызнанняў – вера ў аднаго Бога. Довадам адзінства абодвух веравызнанняў – супольнае ажыццяўленне літургіі ва ўрачыстых св. Імшах. Прыкладам чаго можа быць удзел архімандрыта С. Гаека ва ўрачыстай св. Імшы з нагоды ўрачыстага ўезду арцыбіскупа Т. Кандрусевіча ў Мінск і св. Імша ў катэдры ў Гродне падчас побыту ў Беларусі пасланніка Апостальскай Сталіцы кардынала Тарчызіо Бэртонэ. Як зазначыў а. Андрэй самае важнае, каб уніяцкі і каталіцкі Касцёлы былі заўжды разам, бо мы молімся да аднаго Бога і з’яўляемся прыхільнікамі той жа самой веры. Карыстаючыся нагодай а. Андрэй просіць усіх членаў газеты “Слова Жыцця” памаліцца за будучае грэка-каталіцкага Касцёла ў Беларусі і ўмацаванне яго адзінства з каталіцкім Касцёлам. Ён перадае сардэчныя падзякі святарам каталіцкага Касцёла ў Беларусі і асабліва - Гродзенскай дыяцэзіі за ўсякую падтрымку дзейнасці уніяцкага Касцёла. Ён падкрэсліў: “Каб мы і далей таксама жылі разам і славілі Бога. Амэн.”

http://slowo.grodnensis.by/index.php?option=com_content&task=view&id=590&Itemid=316&ed=213
Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
Aphrodite
Гродненец
**

Репутация: +2/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 72


Просмотр профиля
« Ответ #205 : 17 Декабрь 2008, 21:41:07 »

Прочитал у Литвина,что беларускую православную церковь запретили в 1839 году.Это значит  Руской православной церкви в Беларуси в Новом Году исполняется 170 лет!    Или с какого года считать будем?
Записан
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #206 : 10 Апрель 2009, 20:43:55 »



Пастырскае Слова Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі на сьвята Пасхі Хрыстовай 2009 году 

Вялебныя Айцы сьвятаслужыцелі!
Дарагія Манахі, Манахіні і Браты Семінарысты!
Любыя ў Госпадзе Браты і Сёстры! Паважаныя Сябры!

1. У сьвяточныя дні Сьвятой Пасхі Хрыстовай пакланяемся Крыжу і славім Уваскрасеньне Госпада і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста. Уваскрасеньня нельга аддзяляць ад Крыжа, а Крыжа – ад Уваскрасеньня, бо Ўваскрасеньне Гасподняе – гэта сьвята перамогі над сьмерцю, а Крыж – гэта знак гэтае перамогі.

Сьвяты Ян з Дамаску пісаў: “Не чымсьці іншым, як толькі Крыжом Госпада нашага Ісуса Хрыста сьмерць была зьнішчаная, грэх прабацькоўскі – ачышчаны, пекла – пазбаўленае сваёй здабычы, і даравана ўваскрасеньне. Менавіта ім вяртаемся мы да першапачатковага шчасьлівага стану, ім адчыненыя брамы раю, праз яго нашая прырода села праваруч Бога і мы зрабіліся дзецьмі Божымі і спадкаемцамі Яго. Усё гэта зроблена Крыжом”.

У Крыжы праявілася ўсемагутнасьць Божая. У Крыжы бачым мы ўжо не сьмерць, а перамогу над сьмерцю, Ўваскрасеньне Хрыстовае і знак агульнага ўваскрасеньня ўсіх тых, што вераць у Хрыста. Для нас, хрысьціянаў, гэта знак надзеі і знак жыцьця, і менавіта гэта мы вызнаем, калі ўшаноўваем Крыж Хрыстовы, калі робім знак сьвятога Крыжа, калі носім гэты знак не толькі ў сэрцах, але і яўна на целах нашых.

Такім чынам мы сьведчым, што Ісус Хрыстос – Збаўца і Пераможца сьмерці, Той, Хто ўцелавіўся, прынёс Добрую Вестку – Сьвятое Евангельле, памёр дзеля нас і ўваскрос, каб мы мелі вечнае жыцьцё.


2. Старажытная традыцыя Ўсходняй Царквы навучае нас, што праз сьмерць Хрыста на Крыжы мы ўваходзім у Таямніцу Ўваскрасеньня і Зыходу Сьвятога Духа. Паміраючы на Крыжы, Ісус Хрыстос перадаў Царкве Духа Сьвятога (пар. Ян 19,30), які ажыўляе Царкву заўжды, а асабліва у час выпрабаваньняў і перасьледу.

Таму ў сьвятле жыватворчага, духаноснага Крыжа Гасподняга і сьветлага Ўваскрасеньня мы глядзім на балесныя падзеі гісторыі нашай Царквы.

Некалькі тыдняў таму - 24 лютага 2009 г. мінула 170 гадоў ад так званага "сабору" у Полацку ў 1839 г., на якім некаторыя царкоўныя дзеячы Ўніяцкай Царквы – пад націскам расейскіх царскіх уладаў – абвясьцілі ліквідацыю гэтай Царквы праз яе далучэньне да дзяржаўнай Царквы Расійскай Імперыі. А 25 сакавіка 1839 г. цар Мікалай І пацьвердзіў гэтую ліквідацыю.

Але пасля Першай сусьветнай вайны Ўсходняя Каталіцкая Царква візантыйска-славянскага абраду адрадзілася ў Заходняй Беларусі, дзе ў міжваенны час існавала больш за 30 парафіяў. Іх духова апякаў Апостальскі Візітатар блаславёны сьвятамучанік Уладыка Мікалай Чарнецкі, руплівы пастыр, які цярпеў у сталінскіх лагерах. 50 год ад ягонай сьмерці мы адзначалі некалькі дзён таму - 2 красавіка 2009 г.

Гэтага ж блаславёнага Ўладыку Мікалая на пачатку ІІ Сусьветнай вайны, у 1939 г., Львоўскі грэка-каталіцкі мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі прызначыў Экзархам для грэка-католікаў Беларусі. Год пазьней (у 1940 г.) Экзархам беларускіх грэка-католікаў быў прызначаны мітрапалітам Андрэем а. Антон Неманцэвіч. І яму таксама выпала ўвайсьці на крыжовы шлях мучаніцтва. Экзарх Антон неўзабаве ў 1942 г. быў арыштаваны нямецкім нацысцкім SD і ў 1943 г. загінуў мучаніцкай сьмерцю ў Менску.

Мы глыбока верым, што праз мучаніцкі подзьвіг блаславёнага Ўладыкі Мікалая і сьветлай памяці Экзарха Антона, а таксама праз умацаваных Духам Сьвятым адважных ды руплівых безыменных сьвятароў, манахаў, манахіняў і сьвецкіх вернікаў, якія ў час савецкага перасьледу маліліся падпольна ў Слоніме, Лагішыне, Пінску ды іншых мясьцінах, нашая Царква захавала пераемнасьць аж да часу, калі ўжо ў сувярэннай Рэспубліцы Беларусь ў 1990 грэка-каталіцкія парафіі змаглі аднавіць душпастырскую дзейнасьць. Жыватворчы і духаносны Крыж Хрыста стаў сапраўды знакам перамогі.


3. Браты і Сёстры!
Сьвята Пасхі Хрыстовай яшчэ раз дае нам магчымасьць аднавіць еднасьць з Хрыстом, стаяць ля Ягонага жыватворчага Крыжа і ў моцы Сьвятога Духа сьпяваць гімн Уваскрасеньня, бо Хрыстос уваскрос і Ён з намі ва ўсе дні ажно да сканчэньня веку.

Глыбей разумець гэтую парадаксальную Таямніцу дазваляе нам Сьвятое Евангельле. Таму ўсім вернікам нашае Царквы ды усім людзям добрай волі ў нашай Бацькаўшчыне жадаем, каб у час сьвятаў Пасхі Хрыстовай захацелі уважліва і пабожна чытаць Сьвятое Евангельле на роднай беларускай мове.

Хочам сардэчна прывітаць са сьвятам Пасхі Гасподняй усіх, хто яе сьвяткуе паводле новага календара: грэка-католікаў, братоў рыма-католікаў, братоў пратэстантаў.

Братам праваслаўным, якія будуць сьвяткаваць Пасху паводле юліянскага календара, жадаем добрага вялікапоснага духовага подзьвігу.

Усім жадаем багатых дароў міру, радасьці, надзеі ды любові ад Уваскрослага Хрыста і вітаем сьвяточным вітаньнем: Хрыстос уваскрос - сапраўды ўваскрос!


Менск, Пасха Гасподняя 2009 году.

+Архімандрыт СЯРГЕЙ (Гаек)
Апостальскі Візітатар
для грэка-католікаў Беларусі

http://svjazep.org/index.php?newsid=571
Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
Zenia
Гродненец
**

Репутация: +52/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 256


Просмотр профиля
« Ответ #207 : 25 Апрель 2009, 00:58:58 »

Православие является для беларусов более традиционным, нежели униатство, практически на 100% все первые униаты -  в прошлом православные, переведенные насильно в унию. Это к вопросу о традициях нашего народа.
С другой стороны если на день сегодняшний уния чем и привлекательнее, то только роднай мовай.
У гэтым салідарны.
В остальном же униатство искуственно насаженная нашим предкам религия. По моему убеждению, для нас на сегодня наиболее правильный вариант - это свой православный беларуский Патриархат, а не Экзархат при русской православной церкви.
Записан
lenin
Гость
« Ответ #208 : 26 Апрель 2009, 12:52:09 »

 пусть спадар Литвин выскажеться про насильность насаждения и об традициях.
 
 я вот только знаю про насильность перевода из униатства в православие.
Записан
Ali G
Почетный гродненец
*****

Репутация: +100/-17
Offline Offline

Сообщений: 1616


Я люблю этот Форум!

Просмотр профиля
« Ответ #209 : 09 Май 2009, 14:31:15 »

Женя,беларуская праваславная церковь пошла на унию с каталической церковью.В прошлом это даже было формальным поводом для войны руских против Беларуси.Еще беларускую праваславнуюю церковь обзывали униатской.Мол униаты-типа сектанты.Как только Беларусию захватили-беларускую праваславную церковь уничтожили физически.Как? Написано в учебнике 9-го класса.Ты предлагаешь чтобы образовалась еще третья праваславная церковь-чтоб и беларуская и чтоб на руских традициях была?
Записан
Страниц  : 1 ... 5 6 8 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2024, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,226 секунд. Запросов: 19.