televital
|
"Ды я і пытаю! Як па твойму? Наш этнас уласную свядомасць мае? " Думаю як этнас наш народ мае зараз найбольшую самасьвядомасьць. І калі нашая незалежнасьць пратрывае яшчэ гадоў 20-30 ён можа й цалкам сфармавацца. Калі этнас набывае самасьвядомасьць ён становіцца нацыяй. Каб нацыя адбылася у этнаса павінна зьявіцца адукаваная эліта якая й фармулюе асноўныя ідэі/ідэалы нацыі і калі ані авалодваюць увесь этнас - ён становіцца нацыяй. Звычайна гэтаму спрыяе свая дзяржава. Нацыя пад назовам Беларусы была сфармулявана недзе на прыканцы дзевятнаццатага/ пачатку дваццатага стагоддзяў. Тады ж і пачалася актыўная прапаганда этага праекту сярод нашага скажам так " беларускамоўнага этнасу", прадстаўнікі якога лічылі сябе хто як ліцьвіны, тутэйшыя, каталікі-палякі. Расьсяленьне этнасу на той час было пазначана на мапах Карскага. Праблема была ў тым, што большасьць адукаванай часткі этнасу выхоўвалася ці ў польскай традыцыі, ці ў рускай- ў большасьці ў залежнасьці ад веравызнаньня. Ні палякі, ні русскія не былі зацікаўленныя ў зьяўленьні новай нацыі. Аднак дзейнасьць невялікай часткі новай нацыянальнай эліты прывяла да пастаноўкі пытаньня аб існаваньні такой нацыі як беларусы ,калі расейская імперыя рухнула. Але ж зразумела што на самой справе нацыі на той час не існавала, як пэўна, нават зараз нацыі Беларусы ў сфармаваным выглядзе не існуе. І таму лёс нашай нацыі нажаль залежыць пакуль ад Лукашэнкі . Бо калі яго ўсёж дацісьне Масква ў справах адзінай дзяржавы, то выратаваць наш этнас, згубіўшый мову могуць толькі якія-небудзь іншапланецяне.  "1) мае - ды кчамуж ен губляе уласныя дабыткі 2) не мае - дык навошта тады розніца у назвах? А ад гісторыі тутэшых зямель можна адрачыся спакойна. Бо атрымоўваеца што сучаснае пакаленне хоць і кажа што ганарыцца дасягненнямі сваіх продкаў але робіць, адносна іх, усе наадварот " З сказанага мной Вышэй вынікае што этнас заўсёды губляе свае "дабыткі" калі не ператварыцца ў нацыю. А сьвядомасьць дзякуючы тым хто яе фармаваў( камуністам, РПЦ, касьцёлу, Лукашэнку і г.д.) вельмі кволая і супярэчлівая. Але вінаваціць за гэта этнас, як ягоную нацыянальную эліту з аднаго боку нельга, а з другога трэба , бо хто павінен займацца стварэньнем нацыі як не мы самі. "гістоыя і культура ВКЛ успрымаецца як голы факт, але ніхто сапраўды не лічыць уласнай гісторыяй сваіх продкаў!" Магчыма з-за таго што ўсё-такі не паўстаў нацыянальны праект "Ліцьвіны ", а раскруціўся брэнд "Беларусь". Таму вышэйназваным фармавальнікам сьветапогляду беларусаў гэта ўдзяўбсьці ў галовы было тэхнічна нескладана. Ды й гісторыя ВКЛ, асабліва апошніх стагоддзяў існаваньня была гісторыяй паступовага зьнікненьня ліцьвінскага этнасу ў рамках "саюзнай дзяржавы"- Рэчы Паспалітай. "Ох! Нічога сабе фокусы! Знацца бацькі дзіцякі кажуць што ен беларус а ксендз у касцеле іх перайнакшвае? Няверу! Дакажы! " Як я пісаў самасьвядомасьць беларусаў як беларусаў пачала фармавацца на пачатку дваццатага стагоддзя. А польскамоўны касьцёл дзейнічаў з часоў Рэчы Паспалітай, прычым пасьпяхова пераўтварыўшы нават самы адукаваны слой грамадства - шляхту ў "літоўскіх" палякаў, дык тыя хоць гісторыю роду ведалі, а што казаць празвычайных людзей? Ды й паміж сусьветнымі войнамі- мне дзед расказваў як пашыраліся магчымасьці грамадзяніна ,калі ён прымаў польскую веру. Гэта як быць камуністам за Саветамі.  А наконт "не садзілі й не сяклі". Дык і за Саветамі некамуністаў не садзілі, але ж і ва ўладу не пускалі.
|
|
« Последнее редактирование: 17 Октябрь 2005, 03:30:54 от televital »
|
Записан
|
|
|
|
Paladin
|
2 televital Не буду паўтараць таваіх двух першых абзацаў. Вельмі вялікія...  Але з іх ывнікае што беларуская нацыя інуе, пакуль што, толькі у якасці праекту? Рэальна яе няма? " З сказанага мной Вышэй вынікае што этнас заўсёды губляе свае "дабыткі" калі не ператварыцца ў нацыю. А сьвядомасьць дзякуючы тым хто яе фармаваў( камуністам, РПЦ, касьцёлу, Лукашэнку і г.д.) вельмі кволая і супярэчлівая. Але вінаваціць за гэта этнас, як ягоную нацыянальную эліту з аднаго боку нельга, а з другога трэба , бо хто павінен займацца стварэньнем нацыі як не мы самі." Значыць гэта што беларускі этнас яшчэ не пераўтварыўся у нацыю? " Магчыма з-за таго што ўсё-такі не паўстаў нацыянальны праект "Ліцьвіны ", а раскруціўся брэнд "Беларусь". " Ну як ен раскручаны то лепей ужо цяпер падзякаваць!  "Таму вышэйназваным фармавальнікам сьветапогляду беларусаў гэта ўдзяўбсьці ў галовы было тэхнічна нескладана. Ды й гісторыя ВКЛ, асабліва апошніх стагоддзяў існаваньня была гісторыяй паступовага зьнікненьня ліцьвінскага этнасу ў рамках "саюзнай дзяржавы"- Рэчы Паспалітай. " Не знікненнем Ліцьвінаў! А фармаванне менталітэту этнасу як адзінага для усей Рэчы Паспалітай што было вынікам рабору і жорсткага супраціўлення мясцовага насельніцтва якоя ядналася у абліччы агульнай пагрозы прымусовай асіміляцыі. " Як я пісаў самасьвядомасьць беларусаў як беларусаў пачала фармавацца на пачатку дваццатага стагоддзя. А польскамоўны касьцёл дзейнічаў з часоў Рэчы Паспалітай, прычым пасьпяхова пераўтварыўшы нават самы адукаваны слой грамадства - шляхту ў "літоўскіх" палякаў, дык тыя хоць гісторыю роду ведалі, а што казаць празвычайных людзей? " А што звычайны чалавек? Калі ен на пытанне "Хто ты з нацыянальнасці?" адпавядае "А я тутэйшы!!" то яго смела можна залічваць да беларусаў? Я лічу што такі чалавек нацыянальнасці проста нямае. І накідваць яму ярлык - дрэнна! "Ды й паміж сусьветнымі войнамі- мне дзед расказваў як пашыраліся магчымасьці грамадзяніна ,калі ён прымаў польскую веру. Гэта як быць камуністам за Саветамі. А наконт "не садзілі й не сяклі". Дык і за Саветамі некамуністаў не садзілі, але ж і ва ўладу не пускалі." Якая польская вера? Можа Каталіцкая? А беларуская якая? Руская Праваслаўная? Дык пасля вызвалення з пад разбору інакш як пад прэс многавекавога недавольства яна папасць не магла. Бо гэта была не проста царква гэта быў дзяржаўны апарат. Інстытут царызму. Таму як магла яна адразу спадабацца?
|
|
|
Записан
|
|
|
|
televital
|
Да ты правільна зразумеў ёсьць насельніцтва, этнас ці як там яшчэ назваць , а нацыі не існуе, дакладней яна фармуецца, і адсутнасьць мовы галоўная перашкода да яе хутчэйшага фармаваньня.
Пра праект "Беларусь". Думаю у бацькоў гэтага праекту вочы бы павылазілі калі б яны ўбачылі да чаго дабудаваліся нашыя гора-будаўнікі. Бо мова гэта падмурак усяго будынку.
"А што звычайны чалавек? Калі ен на пытанне "Хто ты з нацыянальнасці?" адпавядае "А я тутэйшы!!" то яго смела можна залічваць да беларусаў? Я лічу што такі чалавек нацыянальнасці проста нямае."
А як непісьіенны чалавек усё жыцьцё пражыўшы ў вёсцы мае адказаць? Яго ўсё жыцьцё быдлам паны звалі, ён ведае што недзе ёсьць расейцы ды палякі, а ён ні той , ні другі, яго ніхто ніколі не вучыў хто ён па нацыянальнасьці. Тым больш што беларусы гэта была не саманазва.
"Якая польская вера? Можа Каталіцкая?"
У тым та й справа, што дзякуючы высілкам касьцёлу ў нашай краіне здаўна каталік= паляк. Тутэйшы ведаў што калі ён стане каталіком, то будзе палякам. "А беларуская якая? Руская Праваслаўная?"
Я аднолькава падазрона стаўлюся і да РПЦ. Але ж згадзіся што ў часы ВКЛ большасьць насельніцтва былі уніятамі.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Paladin
|
2 televital " Да ты правільна зразумеў ёсьць насельніцтва, этнас ці як там яшчэ назваць , а нацыі не існуе, дакладней яна фармуецца, і адсутнасьць мовы галоўная перашкода да яе хутчэйшага фармаваньня." зноу нескладна атрымоуваецца! Нацыя фармуецца але без мовы? Гэта ж як будова без падмурка! Такое уражанне что нехта змушвае на мясцовым насельництве каб яно стала нацыяй. Ды навошта ж такое? " А як непісьіенны чалавек усё жыцьцё пражыўшы ў вёсцы мае адказаць? Яго ўсё жыцьцё быдлам паны звалі, ён ведае што недзе ёсьць расейцы ды палякі, а ён ні той , ні другі, яго ніхто ніколі не вучыў хто ён па нацыянальнасьці. Тым больш што беларусы гэта была не саманазва. " А як неписьменныя людзи францыи, германии, ирландыи, шатландыи и г.д. адказвали? Ды што гэта я? Ксцюшкоускае паустанне успомни. Звычайныя батраки з косами палушчылыи царских стралкоу на шляху да вызвалення Варшавы! Ты личыш што и яны не ведали хто яны па нацыянальнасци? Тым больш што батраки на тэрыторыи Рэчы Паспалитай мели значна больш правоу чым у якой суседняй краине (перад царызмам зразумела). " У тым та й справа, што дзякуючы высілкам касьцёлу ў нашай краіне здаўна каталік= паляк. Тутэйшы ведаў што калі ён стане каталіком, то будзе палякам." гэта здарылася пры разборах рэчы паспалитай. тут быу выбар таки... або ты каталик альбо праваслауны... русска-праваслауны. " Я аднолькава падазрона стаўлюся і да РПЦ. Але ж згадзіся што ў часы ВКЛ большасьць насельніцтва былі уніятамі. " Згаджуся... здаецца працэнтная доля была каля 70%. Вось! Менавита адсюль и пайшоу зварот... Кали пры разборах пачали усих униятау "заганяць" у праваслауе вяликая частка свядомых выбрала каталицтва... Але яшчэ большая не. P.S. Прыемна гутарыцца... дзякую! 
|
|
|
Записан
|
|
|
|
televital
|
"Нацыя фармуецца але без мовы? Гэта ж як будова без падмурка!"
Вось у гэтым і найвялікшая праблема.Пры якіх-небудзь зьнешніх, ці знутраных дэструкцыйных фактарах, такая нацыя асабліва ў сёньняшнім выглядзе хутка зьнікне. Можна сказаць больш- яна не перажыве сваёй дзяржавы. Як толькі дзяржава зьнікне- зьнікне і гэта нацыя, бо як Вы слушна заўважылі падмурка/мовы няма.
"вяликая частка свядомых выбрала каталицтва... "
....і сталі сьвядомымі палякамі. І наогул што касьцёл, што царква як не былі беларускімі па зьместу , так пакуль і не сталі. А высілкі асобных сьвятароў толькі пацьцвярджаюць правіла.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Paladin
|
" ....і сталі сьвядомымі палякамі. І наогул што касьцёл, што царква як не былі беларускімі па зьместу , так пакуль і не сталі. А высілкі асобных сьвятароў толькі пацьцвярджаюць правіла." Ну няведаю... але мне здаецца што наусход ад гродзеншчыны у касцелах гавораць па беларуску... у Маскве нават па расейску...  так што не згодзен...
|
|
|
Записан
|
|
|
|
|
|
mchy
|
навошта? Наркомаўка II. У наступнай рэдакцыi з мэтаю спрашчэння ўвогуле адменяць ў кароткае ... а яшчэ праз некалькi рэдакцый ад рюскай будзе адрознiвацца толькi цвердым р 
|
|
« Последнее редактирование: 14 Август 2007, 15:03:22 от mchy »
|
Записан
|
|
|
|
MShmel
|
Ну няведаю... але мне здаецца што наусход ад гродзеншчыны у касцелах гавораць па беларуску... Ёсьць такое, у Віцебску ўвогуле нельга адпраўляць імшу па-польску.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
MShmel
|
Гмм.. хутка прабяжаўся па гэтым правілам.. Па-мойму іх зрабілі яшчэ больш цяжкімі.. Напрыклад, літару ў пад націскам трэба пісаць як у (да ўніята, але Брэсцкая унія).. Навошта?? Якая розніца??... лепш было б дадаць прыстаўное "в" , была б "вунія"
|
|
|
Записан
|
|
|
|
_
|
Ну это ты должен был бы идти в Минобр.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Капялюш
|
Ай, песдец. Сьвядомыя людзі ўсё роўна будуць размаўляь на тарашкевіцы
|
|
|
Записан
|
|
|
|
_
|
|
|
|
Записан
|
|
|
|
DarkAvenger
|
Ай, песдец. Сьвядомыя людзі ўсё роўна будуць размаўляь на тарашкевіцы Не памятую, у беларускай мове ёсць мягкi гук д? Замест "песдец" трэба пiсаць "песдзец".
|
|
|
Записан
|
Здесь могла быть ваша реклама.
|
|
|
zloy kak @
|
Ай, песдец. Сьвядомыя людзі ўсё роўна будуць размаўляь на тарашкевіцы Не памятую, у беларускай мове ёсць мягкi гук д? Замест "песдец" трэба пiсаць "песдзец". Тогда уже правильнее будет "пЯздзец"
|
|
|
Записан
|
Excess reading can lead to personality disorders. L’homme
|
|
|
MShmel
|
найлепш піздзец (для сьвядомых пізьдзец). дарэчы, пашырэньне яканьня прапанаваў знакаміты філёляг Павал Сьцяцко, напрыклад "сякунда" Ай, песдец. Сьвядомыя людзі ўсё роўна будуць размаўляь на тарашкевіцы сьвядомыя людзі будуць размаўляць па-беларуску
|
|
« Последнее редактирование: 14 Август 2007, 18:12:16 от MShmel »
|
Записан
|
|
|
|
Капялюш
|
"пЯздзец" Дзякуй. Навучылі дурня.  сьвядомыя людзі будуць размаўляць па-беларуску Сьвядомаму чалавеку будзе брыдка карыстацца наркамаўкай, якую прылумалі бальшавікі 
|
|
|
Записан
|
|
|
|
MShmel
|
сьвядомыя людзі будуць размаўляць па-беларуску Сьвядомаму чалавеку будзе брыдка карыстацца наркамаўкай, якую прылумалі бальшавікі  Наркамаўка ці тарашкевіца, якая розьніца, ўсё беларуская мова, выкарыстоўвай правільныя беларускія словы, не карыстайся слоўнікам Крапівы і будзе прыгожая белмова і на тарашкевіцы і на наркамаўцы. Плюс можна людзей распужаць або заблытаць гэтымі "філёлягамі" ды "Лёнданамі"))
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Капялюш
|
наркамаўка не адлюстроўвае сапраўднага беларускага вымаўленьня. Людзі гэта бачаць, і зь цягам часу губляюць гэнае вымаўленьне...
|
|
|
Записан
|
|
|
|
MShmel
|
наркамаўка не адлюстроўвае сапраўднага беларускага вымаўленьня. Людзі гэта бачаць, і зь цягам часу губляюць гэнае вымаўленьне... і я гэта заўважыў. а правільнае вымаўленьне - неверагодна важная штука. таму вядома канкрэтна мне бліжэй больш фанэтычны варыянт правапісу. дарэчы, ў часы беларусізацыі былі праекты цалкам фанэтычнага правапісу, ўвядзеньня літары "j", пра гэта ёсьць у зборы прац Язэпа Лёсіка. трэба вучыць людзей правільнаму вымаўленьню, пакуль афіцыйны правапіс яго не заўсёды адлюстроўвае. + табе за тое, што разумееш важнасьць вымаўленьня
|
|
|
Записан
|
|
|
|
www
|
Что скажите насчёт латинки (беларуской, естественно)? 
|
|
|
Записан
|
Няхай жыве магутны, сьмелы Наш беларускі вольны дух. Штандар наш бел-чырвоны-белы, Пакрый сабой народны рух.
На бой! За шчасьце і за волю Народу слаўнага свайго! Браты, цярпелі мы даволі, На бой усе да аднаго!
|
|
|
Капялюш
|
Ну... я думаю зь цягам часу ўвесь сьвет перайдзе на лацінку... так зручней. Калі бы была нармалёвая раскладка клявіятуры пад лацінку, я б можа сумняваўся, як пісаць. А так адназначна - кірыліца. што скажыце на конт беларускай арабіцы? 
|
|
|
Записан
|
|
|
|
MShmel
|
ёсьць раскладка лацінкавая
|
|
|
Записан
|
|
|
|
|
|
|
|
Adimiron
|
наркамаўка не адлюстроўвае сапраўднага беларускага вымаўленьня. Людзі гэта бачаць, і зь цягам часу губляюць гэнае вымаўленьне... Мне кажется, что наша общая проблема - нежелание разговаривать на белорусском. Да, вы мне сейчас скажете, что мол, да ты не прав, да ты не знаешь как много людей горит желанием "размауляць", а не разговаривать!!! И сколько таких людей? Мало. Я рад за вас, вы с удовольствием используете белорусский язык, не важно в какой ипостаси, наркомовской или старой. Мне общение на этом языке радости не принесет - я безграмотен. Мне с 1986 года, с 3-го класса вбивали, что русский язык - великий, а белорусский - так, придаток. И таких искалеченных школой много. Но больша пострадало не мое поколение, которое помнит и времена СССР и времена развала и времена "становления" лукашистской республики. Я в свое время в институте изучал историю Беларуси, беларусазнауства на белорусском языке. Мне было трудно. БОЛЬШЕ пострадало поколение, ушедшее в школу после развала СССР, на фоне подъема "белоруссизации". Эти дети пережили шок перехода из русскоязычных семей в белорусскоязычную школу, а потом, после 1995 г. - повторный шок от повсеместного перехода обратно на русский язык. И я не голословен - у меня перед глазами есть пример - моя родная младшая сестра, рыдавшая над русскими учебниками по математике после того, как в начальной школе училась на белорусском. Мне жаль Беларусь. Ее запутали подонки-политики. Ее несколько раз разворачивали то к западу, то к востоку, то к лесу... Я благодарен тем, кто сохраняет белорусский язык, т.к. он несомненно должен быть первым языком страны, называющейся БЕЛАРУСЬ. Но к сожалению я не принадлежу к людям, готовым мыслить по-белорусски. И лишь тот человек, который мыслит по-белорусски может считать, что знает язык (пускай даже и с ошибками пишет, но знает) и лишь тот может считать его родным. А вы мыслите по-белорусски?
|
|
|
Записан
|
Format c: Enter!
|
|
|
Капялюш
|
не... да 7 год беларускай мовы ня ведаў зусім... спадзяюся, з маімі дзяцьмі будзе наадварот
|
|
|
Записан
|
|
|
|
|