2 televital
Не буду паўтараць таваіх двух першых абзацаў. Вельмі вялікія...

Але з іх ывнікае што беларуская нацыя інуе, пакуль што, толькі у якасці праекту? Рэальна яе няма?
" З сказанага мной Вышэй вынікае што этнас заўсёды губляе свае "дабыткі" калі не ператварыцца ў нацыю. А сьвядомасьць дзякуючы тым хто яе фармаваў( камуністам, РПЦ, касьцёлу, Лукашэнку і г.д.) вельмі кволая і супярэчлівая. Але вінаваціць за гэта этнас, як ягоную нацыянальную эліту з аднаго боку нельга, а з другога трэба , бо хто павінен займацца стварэньнем нацыі як не мы самі."
Значыць гэта што беларускі этнас яшчэ не пераўтварыўся у нацыю?
" Магчыма з-за таго што ўсё-такі не паўстаў нацыянальны праект "Ліцьвіны ", а раскруціўся брэнд "Беларусь". "
Ну як ен раскручаны то лепей ужо цяпер падзякаваць!

"Таму вышэйназваным фармавальнікам сьветапогляду беларусаў гэта ўдзяўбсьці ў галовы было тэхнічна нескладана. Ды й гісторыя ВКЛ, асабліва апошніх стагоддзяў існаваньня была гісторыяй паступовага зьнікненьня ліцьвінскага этнасу ў рамках "саюзнай дзяржавы"- Рэчы Паспалітай. "
Не знікненнем Ліцьвінаў! А фармаванне менталітэту этнасу як адзінага для усей Рэчы Паспалітай што было вынікам рабору і жорсткага супраціўлення мясцовага насельніцтва якоя ядналася у абліччы агульнай пагрозы прымусовай асіміляцыі.
" Як я пісаў самасьвядомасьць беларусаў як беларусаў пачала фармавацца на пачатку дваццатага стагоддзя. А польскамоўны касьцёл дзейнічаў з часоў Рэчы Паспалітай, прычым пасьпяхова пераўтварыўшы нават самы адукаваны слой грамадства - шляхту ў "літоўскіх" палякаў, дык тыя хоць гісторыю роду ведалі, а што казаць празвычайных людзей? "
А што звычайны чалавек? Калі ен на пытанне "Хто ты з нацыянальнасці?" адпавядае "А я тутэйшы!!" то яго смела можна залічваць да беларусаў? Я лічу што такі чалавек нацыянальнасці проста нямае. І накідваць яму ярлык - дрэнна!
"Ды й паміж сусьветнымі войнамі- мне дзед расказваў як пашыраліся магчымасьці грамадзяніна ,калі ён прымаў польскую веру. Гэта як быць камуністам за Саветамі. А наконт "не садзілі й не сяклі". Дык і за Саветамі некамуністаў не садзілі, але ж і ва ўладу не пускалі."
Якая польская вера? Можа Каталіцкая? А беларуская якая? Руская Праваслаўная? Дык пасля вызвалення з пад разбору інакш як пад прэс многавекавога недавольства яна папасць не магла. Бо гэта была не проста царква гэта быў дзяржаўны апарат. Інстытут царызму. Таму як магла яна адразу спадабацца?