Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
28 Август 2025, 23:04:16
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Голосование
Вопрос: Что ждет беларуский язык в РБ?
Гибель неизбежна - 75 (56,8%)
Еще можно возродить - 57 (43,2%)
Всего голосов: 89

Страниц  : 1 ... 4 5 7 8 ... 12 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Перспективы беларуского языка  (Прочитано 43857 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
televital
Почетный гродненец
*****

Репутация: +69/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1286


Я люблю этот Форум!

Просмотр профиля
« Ответ #150 : 17 Октябрь 2005, 03:26:57 »

"Ды я і пытаю! Як па твойму? Наш этнас уласную свядомасць мае? "

Думаю як этнас наш народ мае зараз найбольшую самасьвядомасьць. І калі нашая незалежнасьць пратрывае яшчэ гадоў 20-30 ён можа й цалкам сфармавацца. Калі этнас набывае самасьвядомасьць ён  становіцца нацыяй.
Каб нацыя адбылася у этнаса павінна зьявіцца адукаваная эліта якая й фармулюе асноўныя ідэі/ідэалы нацыі  і калі ані авалодваюць увесь этнас - ён становіцца нацыяй. Звычайна гэтаму спрыяе свая дзяржава.

Нацыя пад назовам Беларусы была сфармулявана недзе на прыканцы дзевятнаццатага/ пачатку дваццатага стагоддзяў. Тады ж і пачалася актыўная прапаганда этага праекту сярод нашага скажам так " беларускамоўнага этнасу", прадстаўнікі якога лічылі сябе хто як ліцьвіны, тутэйшыя, каталікі-палякі. Расьсяленьне этнасу на той час было пазначана на мапах Карскага. Праблема была ў тым, што большасьць адукаванай часткі этнасу выхоўвалася ці ў польскай традыцыі, ці ў рускай- ў большасьці ў залежнасьці ад веравызнаньня. Ні палякі, ні русскія не былі зацікаўленныя ў зьяўленьні новай нацыі. Аднак дзейнасьць невялікай часткі  новай нацыянальнай эліты прывяла да пастаноўкі пытаньня аб існаваньні такой нацыі  як беларусы ,калі расейская імперыя рухнула. Але ж зразумела што на самой справе нацыі на той час не існавала, як пэўна, нават зараз нацыі Беларусы ў сфармаваным выглядзе не існуе. І таму лёс нашай нацыі нажаль залежыць пакуль ад Лукашэнкі . Бо калі  яго ўсёж дацісьне Масква ў справах адзінай дзяржавы, то выратаваць наш этнас, згубіўшый мову могуць толькі якія-небудзь іншапланецяне. Грустный

"1) мае - ды кчамуж ен губляе уласныя дабыткі
2) не мае - дык навошта тады розніца у назвах? А ад гісторыі тутэшых зямель можна адрачыся спакойна. Бо атрымоўваеца што сучаснае пакаленне хоць і кажа што ганарыцца дасягненнямі сваіх продкаў але робіць, адносна іх, усе наадварот "

З сказанага мной Вышэй вынікае што этнас заўсёды губляе свае "дабыткі" калі не ператварыцца ў нацыю. А сьвядомасьць дзякуючы тым  хто яе фармаваў( камуністам, РПЦ, касьцёлу, Лукашэнку і г.д.) вельмі кволая і супярэчлівая. Але вінаваціць за гэта этнас, як ягоную нацыянальную эліту з аднаго боку нельга, а з другога трэба , бо хто павінен займацца стварэньнем нацыі як не мы самі.

"гістоыя і культура ВКЛ успрымаецца як голы факт, але ніхто сапраўды не лічыць уласнай гісторыяй сваіх продкаў!"

Магчыма з-за таго што ўсё-такі не паўстаў нацыянальны праект "Ліцьвіны ", а раскруціўся брэнд "Беларусь". Таму вышэйназваным фармавальнікам сьветапогляду беларусаў гэта ўдзяўбсьці ў галовы было тэхнічна нескладана. Ды й гісторыя ВКЛ, асабліва апошніх стагоддзяў існаваньня была гісторыяй паступовага зьнікненьня ліцьвінскага этнасу ў рамках "саюзнай дзяржавы"- Рэчы Паспалітай.

"Ох! Нічога сабе фокусы!  Знацца бацькі дзіцякі кажуць што ен беларус а ксендз у касцеле іх перайнакшвае? Няверу!  Дакажы! "

Як я пісаў самасьвядомасьць беларусаў як беларусаў пачала фармавацца на пачатку дваццатага стагоддзя. А  польскамоўны касьцёл дзейнічаў з часоў Рэчы Паспалітай, прычым пасьпяхова пераўтварыўшы нават самы  адукаваны слой грамадства - шляхту ў "літоўскіх" палякаў, дык тыя хоць гісторыю роду ведалі, а што казаць празвычайных людзей? Ды й  паміж  сусьветнымі войнамі- мне дзед расказваў як пашыраліся магчымасьці грамадзяніна ,калі ён прымаў польскую веру. Гэта як быць камуністам за Саветамі.  Улыбка А наконт "не садзілі й не сяклі". Дык  і за Саветамі некамуністаў не садзілі, але ж і ва ўладу не пускалі.
« Последнее редактирование: 17 Октябрь 2005, 03:30:54 от televital » Записан
Страниц  : 1 ... 4 5 7 8 ... 12 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,119 секунд. Запросов: 22.