"Але з кім прайграем? З самімі сабой? "
Прайграем суседнім этнасам. Заўсёды больш як , быццам бы , Гумілёў казаў "пасіянарныя" этнасы асімілююць суседнія больш "талерантныя" і дзяржава дапамагае ствараць для гэтага ўмовы.
"Гэта як згубілі? Калі?"
За апошнія некалькі стагоддзяў.
"Да рэчы на Беласточчыне беларуская культура расце і квітнея гэта можа яны згубілі Беларусь а не наадварот?"
Раней на Беласточчыне большасьць была беларускай, зараз польскай. Зразумела што гэта не перасяленьне народаў.
"У Вільні жыве тых хто называе сябе палякамі 6,7 працэнта беларусаў - палатара... "
Да палякамі і ў нас называюць усіх каталікоў.
Ды большасьць з іх і лічыць сябе за палякаў- ксяндзы жа з дзяцінства ім кажуць што яны палякі.
"Толькі уліваючы тое што Беларусы там не жывуць можна лічць што ты марыш пра адраджэнне культуры рэчы паспалітай? "
Культура Рэчы Паспалітай складалася з культур народаў, якія ў ёй жылі, але згодны з тым што к канцу існаваньня Рэчы Паспалітай ў ёй дамінавала польская, як напрыклад у Савецкім Саюзе расейская.
У гарадах большасьць была наогул жыдоўская, але ж большасьць насельніцтва жыло тады ў сельскай мясцовасьці. Няведаю дакладных лічбаў, але думаю што і ў Львове напрыканцы дзевятнаццатага стагоддзя ўкраінцы былі меньшасьцю.