Paladin, я быў у Менску на футболе. На конт пытаньня, а што Вы жадаеце пачуць ? Якуюсьці ўнівэрсальную прычыну?
Пэўна галоўная гэта тое што нашыя продкі ня здолелі знайсьці ў сябе мужнасьці ды здольнасьцяў, каб супрацьстаяць "русіфікацыі". Гэтыя плады мы зараз і пажынаем. Магчыма напрыклад вінаваты( як заўсёды

) Пазьняк якому месцамі не хапала дыпляматыі ў прасоўваньні беларусізацыі. Магчыма , не стопудова вінаваты я сам калі ў падлеткавым узросце лічыў ,як Юнона,беларускую мову непатрэбнай,
калі студэнтам замест таго каб падтрымаць таго ж Пазьняка, проста жыў й думаў, што мова сама зьявіцца ў жыцьці,

у адпаведнасьці з законам аб мовах,
калі сёньня мне зручней размаўляць з людзьмі на расейскай таму што так хутчэй мяне зразумеюць( адмазка

),
калі ў мяне не хапае часу ,каб лепш вывучыць родную мову й стаць больш пісьменным.
Але лічу што акрамя як ставіць дыягназ "Хто вінаваты?",важна ведаць, хоць бы й для самога "Што зрабіць".