Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
19 Август 2025, 14:21:10
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Голосование
Вопрос: Что ждет беларуский язык в РБ?
Гибель неизбежна - 75 (56,8%)
Еще можно возродить - 57 (43,2%)
Всего голосов: 89

Страниц  : 1 2 3 5 6 ... 12 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Перспективы беларуского языка  (Прочитано 43527 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
SAnt
Настоящий гродненец
****

Репутация: +38/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 836


Просмотр профиля
« Ответ #90 : 20 Сентябрь 2005, 17:09:12 »

15 гадоў назад, у 1990 годзе, пастановаю Савету міністраў была зацьверджаная дзяржаўная праграма разьвіцьця беларускай мовы ды іншых нацыянальных моваў у Беларускай ССР. Праграмаю агаворваліся захады, якія павінны былі забясьпечыць шырокае, актыўнае выкарыстаньне беларускай мовы ў якасьці дзяржаўнай у культурнай, грамадзка-палітычнай і эканамічнай сфэрах. Праграма, як мы ведаем, рэалізаваная не была.


У 1990 годзе быў прыняты “Закон аб мовах”, які прадугледжваў сярод іншага выкарыстаньне беларускай мовы ў справаводзтве і ва ўзаемаадносінах найперш дзяржаўных органаў.

Для рэалізацыі гэтага закону й была прынятая дзяржаўная праграма разьвіцьця беларускай мовы ды іншых нацыянальных моваў.

Пра гэтую праграму старшыня Таварыства беларускай школы Алесь Лозка:

(Лозка: ) “У жоўценькай газэце, у мяне яна тут сьпісаная... Я вельмі цікавіўся і тады, і цяпер, безумоўна, нацыянальнай справай. На той час была добрая такая праграма. Яна складалася зь пяці разьдзелаў, дзе былі канкрэтна запісаныя розныя цікавыя, неабходныя мерапрыемствы і было расьпісана па гадах, каму, дзе, што рабіць”.

Паводле гэтай праграмы, напрыклад, прадугледжвалася вызначыць пералік пасадаў, для займаньня якіх патрабуецца веданьне беларускай мовы. Цягам 3 – 5 гадоў плянавалася перайсьці на беларускую мову ў справаводзтве. Да 2000 году колькасьць вучняў, якія навучаюцца на беларускай ды іншых мовах, прадугледжвалася перавесьці ў адпаведнасьць з нацыянальным складам насельніцтва краіны.

Міхаіл Чыгір прыгадвае, як усё пачыналася ў банку, якім ён тады кіраваў:

(Чыгір: ) “Я памятаю, штосьці рабілася спачатку ў гэтым кірунку. Напрыклад, я памятаю, што справаводзтва ў “Белаграпрамбанку” было на беларускай мове”.

Аднак што перапыніла выкананьне гэтай праграмы? Пытаньне да старшыні Таварыства беларускай мовы Алега Трусава.

(Трусаў: ) “Гэтая праграма была гвалтоўна перапыненая двума рэфэрэндумамі 1995 і 1996 гадоў. Да рэфэрэндуму праграма ў цэлым выконвалася на адсоткаў 70 – 80. Ну а калі прайшлі два рэфэрэндумы, тады на гэтую праграму ўрад проста забыўся. І фактычна ўжо з 1995 году пачалося тармажэньне гэтай праграмы, а пасьля 1996-га яна была проста згорнутая і адкінутая. З 1996-га года яна наагул не выконваецца. І тое, што робіцца пасьля гэтага, гэта ў асноўным намаганьні грамадзянаў альбо намаганьні асобных арганізацыяў накшталт ТБМ і ТБШ, некаторых чыноўнікаў, у якіх баліць душа за Беларусь. Але гэта не мэтанакіраваная дзяржаўная палітыка”.

Старшыня Таварыства беларускай школы Алесь Лозка згадвае, што ў першыя клясы зь беларускамоўным навучаньнем ў 1993 – 94-м навучальным годзе прымалася ажно 76 працэнтаў вучняў. Потым беларускамоўнае навучаньне пайшло на спад. Але ці можна вінаваціць суайчыньнікаў у тым, што яны, маўляў, цураюцца беларускай мовы?

(Лозка: ) “Нібы гаворыцца, што дзьвюхмоўе, роўнасьць, але ў сапраўднасьці мы ад самога прэзыдэнта і міністра адукацыі цяпер ужо ня чуем, каб яны гаварылі на беларускай мове, каб яны падтрымлівалі беларускую мову. Бо, калі б такое было, то, зразумела, і людзі зусім па-іншаму ставіліся б. А так яны бачаць, што вось за 10 гадоў не было такога паляпшэньня. Зразумела, што кожная дзяржава імкнецца да разьвіцьця сваёй нацыянальнай мовы. На жаль, гэтага ў нас не адбываецца”.

Паводле Алега Трусава, найбольш русіфікаваныя цяпер сярод дзяржаўных структур КДБ, асабліва пасьля яго апошняй чысткі, Міністэрства замежных справаў, дзе стала яшчэ горш, чым пры Ўралу Латыпаву, і Міністэрства падаткаў. У якасьці станоўчага прыкладу старшыня ТБМ называе Міністэрства сувязі і Міністэрства ўнутраных справаў, для якога падрыхтаваны бясплатны пераклад новых правілаў дарожнага руху.

Сваім рашэньнем у сьнежні 2003 году Канстытуцыйны суд абавязаў Палату прадстаўнікоў прыняць зьмены ў “Закон аб мовах”, каб забясьпечыць права беларускай мовы як дзяржаўнай. Палата абяцала зрабіць гэта сёлета.

(Трусаў: ) “Мы цяпер зьвяртаемся да Канаплёва, каб палата прымала зьмены ў закон. Канаплёў адказаў, што такі праект у палаце гатовы, а закон павінна ўнесьці Адміністрацыя прэзыдэнта. А яна ня хоча ўносіць. Вось і ўсё. Поўнае бяспраўе”.

http://svaboda.org/articlesfeatures/society/2005/9/DB0E828E-7221-48DD-9D4E-9D7852087AC8.html
Записан

Страниц  : 1 2 3 5 6 ... 12 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,117 секунд. Запросов: 22.