Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
07 Август 2025, 04:15:15
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Религия > Другие вероисповедания > Тема: Re: УНІЯ
(Модераторы: Админ, ПЕТРОВИЧ) > Тема:

Сообщение #728549

Страниц  : 1 2 4 5 ... 8 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: УНІЯ  (Прочитано 148283 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
paroh
Гость


Email
« Ответ #60 : 01 Июль 2007, 19:50:22 »

Цитировать
 Шаноўны parohе, гэта значыцца вярнуцца да аўтакефаліі 1927 года    

Дзень добры.
З павагай стаўлюся да ідэй, якія акрэслены ў акце “Абвяшчэнне Беларускай  мітраполіі”(1922), якія затым даспелі на царкоўнай радзе ў 1927 годзе да абвяшчэння аўтакефаліі. Але абвясціць мала. Трэба каб аўтакефалія атрымала  прызнанне Маці- Царквы. Без гэтага аўтакефалія- пусты гук.  Аўтакефалія абвешчанная ў 1927 магла мець ўсе шанцы на рэалізацыю, але бальшавіцкая ўлада падрэзала крылы. Рукамі ГПУ і аднаўленцаў, царкоўнае жыццё на ўсходзе Беларусі было  знішчана ўвогуле. Таму аўтакефалія 1927 года гэта не факт, які можа служіць прыцэндэнтам. Да зараз і сітуацыя іншая, Царква можа нармальна існаваць і без аўтакефаліі.
Цитировать
Галоўны матыў аўтакефаліі - карысць народу ад сваёй уласнай нацыянальнай царквы
Карысць Царквы- карыць для народа. Не наадварот. Гэта ерась энтафілетызму, які падпарадкоўвае Царкву націянальным інтарэсам. Ў Расійскай імперыі гэта прывяло да духоўнага разбурэння Царквы. Царква мае свае надэмпірычныя мэты. Багаслоўскі правільна гаварыць- не Беларуская Праваслаўная Царква, а Царква на Беларусі, Расіі і г. д.
Праваслаўе каштоўнее Радзімы, дзяржавы, мовы, культуры, сям’і, бацькоў, дзяцей. Таму што яно – ісціна аб Хрысце. Гэта разумелі апосталы, пакутнікі, гэта зразумелі грэкі-рамеі, калі страцілі усё гэта. Ісціна не бывае беларускай альбо расейскай
Цитировать
Што ж, будзем чакаць... Беларусы заўсёды чагосьці чакалі.. Між іншым вы ведаеце, што яшчэ ў 1993 годзе Філарэт планаваў аддзяленне ад Маскоўскага патрыярхата.. Аднак пасля падпісання першых дамоўленасцяў аб саюзнай дзяржаве ідэю гэту ўжо ніхто не ўспамінаў
Адкуль такая инфамацыя?
Цитировать
Ой, ну колькі ўжо лаяцца можна паміж сабой..Хто ухваляваў бальшавікоў, а хто не.., хто з кім рабіў што, а хто - не... Не толькі каталікі, але й мы (праваслаўныя) маем шмат грахоў у гісторыі.. "Абнаўленцы" разам з Сергіем таксама бальшавікоў падтрымлівалі, а што рабілі сербы з харватамі ў 1992 годзе..? Так можна адзін аднаго пазабіваць, перабіраючы ўсю гісторыю..
  
Не трэба мяшаць мітрапаліта Сергія з аднаўлецамі. Аднаўленцы здраднікі. І ерэтыкі, якія разбуралі фундамент Праваслаўя- яго каноны і дагматы.  Мітрапаліт Сергій не ўхваляў ўладу бальшавікоў, як гэта адкрыта рабілі аднаўленцы, а заявіў пра тое, што Царква будзе існаваць у савецкай дзяржаве на прынцпе лаяльнасці і асудзіў выказванні замежных уцекачоў пра крыжовы паход супраць саветаў. І ніколі не радаваўся таму, што камуністы растрэльвалі каталіцкае духавенства. Папежнікі з Ватыкану знаходзіліся ў іншым стане, калі імкнуліся заключыць канкардат с маладой савецкай ўладай.
Не сэрбы пачалі выразаць харватаў
Цитировать
А Вам падпарадкаванне ўсё трэба.. А што йншае..?? Унія паміж усімі хрысціянскімі канфесіямі дзеля стварэння адзінай хрысціянскай царквы..
Ведаеце, давайце на размываць паняцці. Вунія гэта з’ява якая мае устойлівы гістарычны і багаслоўскі сэнс. Імкнене хрысціян да адзінства гэта экуменізм. На погляд усёй Праваслаўнай Царквы – метады вуніі і сапраўднае адзінства не сумяшчальныя. І гэта трэба паважаць. І гэта разумеюць не мала сучасных каталіцкіх тэолагаў. Вунія раз’яднала Цэрквы. Гэта факт. Таму не трэба “блудасловія"
Цитировать
Той, той.. у дагматычных і культавых адносінах яна блізка да праваслаўя..Армянская царква найбольш старажытная царква, таму менавіта яна захавала першапачатковае хрысціянства..
 

Блізка, але не праваслаўная. І нічога яна не старажытней. Гэта частка Ўсяленскай Царквы, якая “замарозілася” на стадыі IV-V стагодззя. Пераўтварыцца ў “царкву для беларусаў”, азначае страціць кафалічнае вымярэнне.
Цитировать
Шаноўны parohe, а хто як не Царква павінна "культывіраваць" мову ў грамадстве й дапамагаць народу ў яго духоўным і культурным адраджэнні...
Прабачце, Царква нічога ні каму не павінна. Яна Нявеста Хрыстова і павінна толькі Яму.

Жыве Беларусь!
« Последнее редактирование: 01 Июль 2007, 19:55:23 от paroh » Записан
Страниц  : 1 2 4 5 ... 8 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,173 секунд. Запросов: 20.