Шаноўны litwinе, што я прапаную?
Вярнуцца да МАЦІ-ЦАРКВЫ ПРАВАСЛАЎНАЙ. Бо яна была духоўнай маткай для св. Еўфрасінні ды Кірылла, Елясея ды трох Віленскіх пакутнікаў Атнонія, Іаана, Яўстафія, Давыда Гарадзенскага і Канстанціна Астрожскага.
Падтрымліваю вашу ідэю... Аднак калі на то пайшло, вяртацца трэба да аўтакефаліі, а не быць залежным ва ўсім ад Масквы..Гэта Вітаўт яшчэ зразумеў у XV ст. Чаму, напрыклад, сербы, балгары, грузіны маюць сваю памесную царкву, а мы, беларусы - не? Чым мы ад іх адрозніваемся??
Больш таго, уявіце, усталявалася беларуская нацыянальна скіраваная праваслаўная царква. Вядома, праваслаўных у Беларусі 75%, а што рабіць з астатнімі - каталікамі, пратэстантамі, што яны будуць па-за межамі беларушчыны..??
Колькі вы, беларусы, будзеце хістацца?.
Ну а я аб чым... Нам СВАЕ рабіць трэба, а не хістацца...

Гммм.. прабачце, а вы не беларус??
Рымская Царква ніколі не была для нас маці, злая цётка!
Пратэстанты у прынцапе нікога нямогуць аб’яднаць- бо яны зборышча ярэтычных сэкт.
Мддааа.. пасля такіх слоў я б хрысціянінам вас не назваў... "злая цётка" - куды знікла ваша хрысціянская этыка...?? Вось з-за такіх артадаксальных выказванняў як з боку праваслаўных, так і з боку каталікоў і іншых мы й не можам знайсці дыялог і паразуменне.. Ні здзіўлюся, калі ў наступным посце ў вас антысемітызм пойдзе

“Ведай, русiне, прыняўшы унiю, -гаворыцца ў адным творы 18 ст.,- ...
Цікава.., аднак у нас зараз не 18, а 21 стагоддзе.. Шмат чаго змянілася, змяніўся светапогляд людзей...
Між іншым, на мой погляд, уніяцтва даўно ўжо трэба рэфармаваць. Падпарадкаванне Рыму страціла сваю "актуальнасць"... Эталонам можа быць Армянская Апостальская Царква. Адзінства і незалежнасць - такі дэвіз павінен быць у адноўленай уніяцкай царквы. Трэба зрабіць гэта й паказаць прыклад астатнім..

Што паказалі тыя намаганні неауніі у 20-30 гады?
Тэма для асобнай размовы... У мяне таксама шмат матэрыялу ёсць.. Не забаранялі б палякі тады ўніятам дзейнасць, калі гэта было ім карысна..
Экзархат РПЦ – няма такой назвы. Ёсць Беларуская Праваслаўная Царква.
Гэта дзеля сцісласці называюць БПЦ. Афіцыйна Беларускі экзархат Рускай Праваслаўнай Царквы
Але ўсё ж наадварот- усходы беларушчыны есць у Царкве, шмат святароў, некаторыя япіскапы, ваш Гарадзенскі- Арцемій, напрыклад, за Беларусь.
Угу.. а Гродненскіе Епархіальные Ведомості як выходзілі па-расейску, так і будуць выходзіць..Вы даўно праглядалі царкоўную літаратуру, якая да нас з Масквы йдзе. "граф Муравьёв - спасітель белорусского народа от польскіх бунтавщіков, покровитель православной церкви" - я ўвогуле не разумею, як забойцу Мураўёва можна атаесамляць з хрысціянствам
Божа! Ратуй Беларусь!
Жыве Беларусь!