Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
29 Июль 2025, 19:45:07
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Наш Город! > Школы города > Гимназия №1 > Тема: Re: Гимназия №1
(Модератор: dимкаs) > Тема:

Сообщение #658072

Страниц  : 1 ... 6 7 9 10 ... 100 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Гимназия №1  (Прочитано 278216 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
dимкаs
Moderator
*****

Репутация: +115/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1147


hrodna pride world wide © toshirskij

S polyakovsky Просмотр профиля WWW Email
« Ответ #210 : 04 Июнь 2007, 00:08:32 »

добра. прыйшоў час і расьпісаць як усё адбывалася . . .

раніца, 31 траўня.
ледзь-ледзь данёс да школы свае рэчы, паклаў іх на вахце ды пайшоў з міколам (ён таксама прадстаўнік спецназу, які дабіраўся да месцазнаходжання на самаходзе) на чацьвёрты паверх за астатнімі рэчамі агульнага карыстання (іх было шмат, а нас было няшмат. таму хадзілі таксама шмат). потым пад'ехалі паважаны М.І., заіц (напэўна) ды мой анёл. пагрзіліся, паехалі на аўтавакзал за матылём, апарышам ды хлебам. на жаль знайшлі толькі апошняе.) паехалі, беручы курс на азёры. (астатнія выйхалі трошкі раней на аўтобусе). так атрымалася, што ў населеным пункце "азёры" мы апынуліся амаль адначасов з астатнімі, таму паважаны М.І. разтлумачыў ім куды ісьці далей і мы паехалі на месца. спачатку мы ехалі на месца, якое знаходзілася трошкі бліжэй ад нас. пункту "азёры", але яно не вытрамала тэсту на якасьць і мы паехалі на іньшае месца, якое прапанавала заіц (напэўна). а да яго (вай-вай) яшчэ ехаць каля 6 км да па такой кепская кепскай дарозе. прыехалі. месца файнае: вялікая паляна, выдатна прастасаваная для разьмяшчэння лагеру, недалёка выдатны пляж ды калодзеж, та самая прырода, аб якой так шмат чаго гаворыца добрага ды прыгожага. выгрузі ўсі рэчы, ды вырашалі адправіць самаход за астатнімі, таму што ісьці ім прыйшлося б занадта шмат. пакуль прывезлі астатніх мы ўспелі паставіць намёт для харчавання ды рэчаў агульнага карыстання. далей разьбіліса па групах і пайшлі ставіцт свае намёты. мы з анёлам таксама пайшлі ставіць наш. "абжылі" намёты ды прыйшлоў час ісьсці за дровамі, таму хлопцы сабраліся і ўсе разам пайшлі працаваць. я уздыхнуў спакойна: ніхто не гаворыл, што мол "не хочу" і тп, ўсё было добра, як і павінна было быць). але хутка мае надзеі парушыліся ды сталі падцьвержавацца мае здагадкі. інтузіязму хапалі на першы дзень, і хутка ўжо траба было "прасіць" каб прынеслі дровы. я негалосна быў абраны "кастраводам", таму часу на "МХ" у мяне не было (і я гэтым задаволен). не хачу сабе "льстить", але арганізацыя была на мне і працаваў шмат. ўвечары быў шашлык (ён быў файны: з файнага мясу і файна зроблены) ды велізарная папойка. я адзін з тых нешматлікіх хто быў цьвярозны, таму ўся праца была ды прыходзілася па меры магчымасьці сачыць за парадкам. пьянка праходзіла ў даволі добрай атмасферы: ім было вясёла, таму і я задаволены. я жадаў зрабіць добры паход - так і адбылося.

ноч /* . . .  */

дзень другі

другі амаль дзень адбываўся амаль як і першы, толькі інтузіязму працаваць у народу паўбавілася. але адбылося цікавае. ноччу, пасля тако як нецьвярозная грамада разышлася па намётах адпачываць, я лёжачы ў нашым намёце знайшоў на шыі клешча. вааай, а народзе та амаль ўсі нецьвярозныя. карацей у біёлагаў (а менавіта з "У" класам я пайшоў у паход) пачалася практыка: залілі мяне маслам, "разковыряли" мне шыю, адарвалі кляшчу попу й замазалі зелёнкай. стан майго анёла я апісаць не магу, алё нават спатрэбілася валер`янку ёй глытаць. леглі спаць.

ноч /* . . .  */

дзень трэці

позна ўсталі, збіраліся доўга. загрузілі усі рэчы ў самаход  ды зноў групоўка спецназу паехала на самаходзе. там разгрузілі самаход, ды ён паехал за астатнімі. прывезді йіх. мы пагрузілі намёты, якія трэба было здаць у пракат і паехалі ў родную гародню. па дарозе я патэлефанаваў дадому ды папрасіў маму, каб яна не хвалявалася ды зьбіралася, бо хутка заеду і паедзем у бальніцу з-за клешча. зеахалі за мамай, паехалі здаваць намёты, здалі, паехалі ў бальніцу. прыехалі.

на гэтым апавяданне аб паходзе завершваецца.

у той дзень у бальніцы нёс дзяжуржства мой "крёстный" тата, таму мы адразу пайшлі да яго. ён супакоіл маму ды пачаў расьпявядаць, што йіх ня трэба так палохацца, у нас няма інцыфалітных клешчай, "мол" у нас дурная палітака ідзе, што у сродка массавай інфармацыі так палохаюць людзей. за час іх практыкі не было аніводнага выпадку інцыфаліту. горшае, што адбывалася пасля укусу клешча, так гэта павышэнне тэмпературы на дзень-два. але для прафілактыкі выпісаў мне лінкаміцын.

вось так прайшоў наш паход, асабістае жыццё ды уражанні заставіу за кадрам, таму што яны асабістыя. магу сказаць аднго: я адзін з самых счаслівых людзей на нашай планеце.

дабавляйце свае уражанні, каментыруйце мае. можа я дзе памыліўся, прыўвялічыў, забыўся на штосьці.


пс: мне зараз трошкі "не комфортно" ў горадзе ды я хачу туды вернуцца і там застацца.

« Последнее редактирование: 04 Июнь 2007, 00:13:38 от Dimka » Записан

Страниц  : 1 ... 6 7 9 10 ... 100 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,167 секунд. Запросов: 21.