Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
26 Июль 2025, 10:54:11
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Голосование
Вопрос: Вы используете белорусский язык?
Да - 55 (57,9%)
Нет - 40 (42,1%)
Всего голосов: 81

Страниц  : 1 ... 9 10 12 13 ... 16 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Вы используете белорусский язык?  (Прочитано 73633 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Уладзімір
Настоящий гродненец
****

Репутация: +3/-0
Offline Offline

Сообщений: 329


Просмотр профиля
« Ответ #300 : 23 Август 2005, 13:09:44 »

За апошнія пяць гадоў колькасьць навучэнцаў у Беларусі зьнізілася на 18 адсоткаў. Закрываюцца, збольшага, вясковыя, гэтак званыя малакамплектныя, школы — пераважна зь беларускай мовай навучаньня. На пытаньне Радыё Свабода пра колькасьць вучняў, якія будуць у гэтым годзе навучацца па-беларуску, намесьнік міністра адукацыі адказаў наступным чынам.

(Фарыно: ) “Навучацца на беларускай мове будуць каля 27 адсоткаў навучэнцаў. Сёньня ў нас існуюць школы зь беларускай мовай навучаньня, з расейскай мовай навучаньня й зь дзьвюма мовамі навучаньня — беларускай і расейскай. Гэтаксама з польскай і зь літоўскай мовай навучаньня… Дзяржаўная падтрымка вывучэньня беларускай мовы ажыцьцяўляецца.      
  Сёньня на вывучэньне беларускай мовы й літаратуры й расейскай мовы й літаратуры даецца роўная колькасьць гадзін. Гэтаксама й тэставаньне праводзілася”.

Аднак намесьнік міністра адукацыі ня здолеў назваць, колькі абітурыентаў здавалі тэсты на беларускай мове. Пра беларускамоўнае навучаньне дадае намесьнік дырэктара Нацыянальнага інстытуту адукацыі ў навукова-мэтадычнай працы Алег Лісейчыкаў.

(Лісейчыкаў: ) “Зь мінулага году беларуская мова вывучаецца ў агульнаадукацыйных школах ад першага году навучаньня.     Быў распрацаваны адпаведны вусны курс.    Падрыхтавана й выдадзена адпаведнае мэтадычнае забесьпячэньне. Больш за тое: мы ўклалі пэўныя намаганьні, каб падручнікі па беларускай мове, пачынаючы з 9 клясы ў 12-гадовай школе, былі рэкамэндаваны для выкарыстаньня ў навучальным працэсе як у школах з расейскай, так і ў школах зь беларускай мовай навучаньня”.

Заявы прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі пра роўныя ўмовы для беларускамоўнага й расейскамоўнага навучаньня камэнтуе намесьніца старшыні Таварыства беларускай мовы Алена Анісім.
 
(Анісім: ) “Мы рады былі б чутае бачыць. Безумоўна, сытуацыя зь беларускамоўным навучаньнем няпростая, і ня скажаш, што ў апошнія гады яна значна палепшылася. З той простай прычыны, што юрыдычнае права атрымаць адукацыю па-беларуску вельмі часта фактычна на месцы не забясьпечана.   Бацькі   вымушаны   пэўным чынам дамагацца права на навучаньне сваіх дзяцей па-беларуску.    Мы вельмі частка сутыкаемся з тым, што школы зь беларускай мовай навучаньня папросту не забясьпечаны фактычным вывучаньнем прадметаў на беларускай мове”.
***
       Radio Liberty


Записан

Значна лягчэй знайсьці памылку, чым ісьціну. Памылка ляжыць на паверхні і яе заўважаеш адразу, а ісьціна схавана ў глыбіне і ня ўсякі зможа адшукаць яе.
©Іаган Гётэ
Страниц  : 1 ... 9 10 12 13 ... 16 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,118 секунд. Запросов: 22.