Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
28 Июль 2025, 06:07:35
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Голосование
Вопрос: Вы используете белорусский язык?
Да - 55 (57,9%)
Нет - 40 (42,1%)
Всего голосов: 81

Страниц  : 1 ... 9 10 12 13 ... 16 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Вы используете белорусский язык?  (Прочитано 74766 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Уладзімір
Настоящий гродненец
****

Репутация: +3/-0
Offline Offline

Сообщений: 329


Просмотр профиля
« Ответ #300 : 23 Август 2005, 12:45:10 »


БЛІЦ-КАМЕНТАРЫЙ
Спадар Ціцянкоў сцвярджае, што жадаючых вучыцца на беларускуай мове няшмат. А чаму б яму не сказаць пра галоўную прычыну такой сітуацыі? Яна ж вядомая – бязглуздая палітыка высокага чынавенства. Фармальна і беларуская, і руская мовы маюць аднолькавы статус. А ў рэальнасці? Вы чулі, каб А. Лукашэнка выступаў на роднай мове? За ўсе гады – некалькі разоў, з нагоды галоўнага нацыянальнага свята. Затое колькі кпінаў зляцела з яго вуснаў у бок беларушчыны – не злічыць.
А што, прэм’ер рупліва прапагандуе беларускую мову? Няма падстаў так думаць.
Гэта ж можна сказаць і пра спікераў парламенцкіх Палат. Калі ў Вярхоўным Савеце 12-га склікання, які прыняў Закон аб мове ў першым варыянце, родная мова гучала падчас усіх пасяджэнняў як з боку яго старшыні С. Шушкевіча, так і з боку вялікай колькасці дэпутатаў, то цяпер складваецца ўражанне, што ніхто не валодае беларускай мовай.
А кіраўнік Нацыянальнай акадэміі навук? А мініст адукацыі? А міністр культуры? А міністр інфармацыі? Не, калі браць па вялікаму рахунку, то і яны не з’яўляюцца прыхільнікамі і прапагандыстамі беларускага слова.
Як кіраўнік сферы адукацыі, М. Ціцянкоў павінен рубам паставіць гэтую вострую праблему перад кіраўніцтвам Мінскага гарвыканкама, перад дырэктарамі і настаўнікамі школ. І не канстататваць горкія лічбы, а біць ва ўсе званы: каравул, знішчаецца роднае слова! А гэта значыцца знішчаецца нацыя, знішчаецца краіна!
Маўчыць мініст адукацыі А. Радзькоў. Няўжо ён не бывае ў тых жа кнігарнях і не заўважае, што для дзяцей школьнага ўзросту, асабліва для тых, хто ходзіць у малодшыя класы, амаль няма беларускамоўных кніг. А ці можа сённяшні вучань стаць заўтра прыхільнікам беларускай мовы, калі ў школе ён, лічы, не чуе роднага слова? Чалавек без нацыянальных каранёў – гэта манкурт. Беларусі патрэбны патрыёты, а не людзі, пра якіх кажуць “перакаці поле”...
Шкада, што сёння пры ўладзе тыя, хто гэтага не разумее. Не трэба толькі хавацца за “нежаданне людзей вучыцца на роднай мове”. Беларускі народ, мы ўпэўнены, не дазволіць знішчыць сваё слова. І ён яшчэ сваё скажа.


Народная Воля
Записан

Значна лягчэй знайсьці памылку, чым ісьціну. Памылка ляжыць на паверхні і яе заўважаеш адразу, а ісьціна схавана ў глыбіне і ня ўсякі зможа адшукаць яе.
©Іаган Гётэ
Страниц  : 1 ... 9 10 12 13 ... 16 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,291 секунд. Запросов: 22.