Что с себя начать надо. А не с разговоров о том, "как нас всех порабощают, давайте закроемся в сортире и будем плакать от страха."
Прошлое - оно прошло. Люди, живущие сейчас и делают историю, как бы пафосно это не звучало.
Они - (ну, то есть, мы) - те люди которые ответственны за все, что происходит в стране.
А говорить на белорусском я не в состоянии на данном этапе. Надо хотя бы начать писать на нем

Где-нибудь, где никто не видит.
Бля, откуда во мне столько пафоса?
[smiley=10.gif] [smiley=10.gif] [smiley=10.gif] [smiley=10.gif]
Гэта, сапраўды вельмi прыгожа i пафасна гучыць ... але не больш таго. Нават калi ты моцны чалавек з непахiснай воля, паставiш сабе мэту i сапраўды пачнеш гаварыць па беларскi (ў што я асабiста ня веру), без адпаведнай дзяржаўнай палiтыкi, беларускай адукацыi i беларускiх масмедыя i г.д., табе будзе наканаваны лес "астатняга з магiкан". Бо такiх як ты будзе вельмi мала. I нават тыя, што ўжо есць, сто разоў падумаюць як выхоўваць дзяцей у такiх умовах, цi захочуць яны каб iх дзецi былi белымi варонамi. Я ведаю аб чым гавару, бо калi мяне перад школай у далекiм 78 року забралi ў Гродна - я размаўляў выключна па беларускi. У адну школу нават не ўзялi - "бо навошта iм вясковы дурань, якi нават па рускi гаварыць ня можа". У другую ўзялi з велькiмi цяжкасцямi. А вы кажаце роўнаць ... тое самае назiраецца зараз.
Дык вось, калi якаясь доля працэнта насельнiцтва будзе пачынаць з себе, а адпаведнай дзяржаўнай палiтыкi ня будзе, то аб беларусах можна будзе забыць ужо праз адно пакаленне. Бо нацыяналныя каштоўнасцi па сваей прыродзе - iррацыянальныя. Яны фармуюцца ў працэссе выхавання i сацыялiзацыi. А калi асяродзе будзе рускiм, адукацыя будзе рускай, выхаванне па сутнасцi будзе рускiм, то ўжэ праз адно пакаленне нiхто не зможа адказаць - а навошота трэба размаўляць па беларускi? Бо на гэтае пытанне няма рацыянальнага адказа - аб гэтым павiнна балець сэрца. ... а пры рускiм выхаваннi балець аб гэтым яно нiкому ўжо не будзе.
Таму калi я чую: "не гаварыце аб русiфiкатарскай палiтыцы ўладаў - пачнiце з сябе", я разумею, што альбо гэты чалавек вельмi наiўны i недальнабачны, альбо крывадушны i знiкненне беларусаў з твару зямлi яго цалкавiта задавальняе.