Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
03 Август 2025, 15:56:51
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Голосование
Вопрос: Вы используете белорусский язык?
Да - 55 (57,9%)
Нет - 40 (42,1%)
Всего голосов: 81

Страниц  : 1 ... 7 8 10 11 ... 16 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Вы используете белорусский язык?  (Прочитано 74902 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #240 : 31 Июль 2005, 16:55:01 »

Шаноўнае спадарства!!!!  На мой погляд, каб уявіць сабе сёньняшняе становішча беларускай мовы, трэба крышачку заглянуць у гісторыю існаваньня гэтай мовы, як бы правесьці ланцуг з тых часоў да нашых!! З гэтай мэты ў мяне паўсталі некаторыя пытаньні: чаму беларусы страцілі цікавасьць да сваёй мовы?, чаму народ, які на пачатку ХХ ст. адрадзіў сваю мову, у канцы гэтага стагодзьдзя страціў і запусьціў яе? ці можна зноў адрадзіць яе сёньня, карыстаючыся гістарычнымі ўрокамі?
Раней спадар Paladin  зьвяртаўся да мяне з падобнымі пытаньнямі. Я шмат разважаў над гэтым, і вырашыў свае думкі надрукаваць тут!! Калі ласка, чакаю вашых думак і разважаньняў наконт гэтых пытаньняў!!


Як вы ўсе ведаеце, у 20-х гадах ХХ ст. большая частка тэрыторыі Беларусі апынулася пад савецкай уладай. Беларускія бальшавікі, сярод якіх было шмат інтэлігенцыі, пачалі знакаміты працэс беларусізацыі, мэтай якога было адраджэньне бел. мовы, культуры, навукі і інш. Нават эмігранцкія дзеячы БНР згадзіліся й падтрымалі гэты працэс. Але палітычнае надвор’е ў краіне хутка зьмянілася, да ўлады прыйшоў Сталін, якому былі непатрэбныя ўсялякія там “нацыяналістычныя думкі”. Вынік гэтага: справы нацдэмаў, “Саюз вызваленьня Беларусі”, рэпрэсіі супроць носьбітаў беларусшчыны – інтэлігенцыі, навукоўцаў, пісьменьнікаў. А простаму народу было не да нацыянальнай самасьвядомасьці – пачыналіся калектывізацыя, індустрыялізацыя, пяцігодкі і інш. Ужо тады камуністы пачыналі ўтвараць вобраз адзінага савецкага народа з агульнай мовай (расейскай) і культурай. Прыклад гэтаму: рэформа бел. граматыкі 1933г., якая значна наблізіла нашу мову да расейскай. Такое ж становішча было й на захадзе, але там мова яшчэ трымалася за конт каталіцкай і вуніяцкай царквы.
Пасьля вайны ў нашу краіну пераяжджала шмат сьпецыялістаў з іншых куткоў Савецкага Саюза. Такім чынам расейская мова трапіла  ў справаводства, грамадскае жыцьцё!! Некаторыя партыйныя кіраўнікі, памятаючы калябарантаў, лічылі ўсё беларускае – нацыяналістычнай праявай!! Ужо на пачатку 60-х амаль уся адукацыя перайшла на расейскую мову. Як вынік усяму гэтаму – сучаснае беларускае грамадства. Але чаму тыя ж літоўцы, латышы, украйнцы змаглі захаваць праз шматгодзьдзе савецкага гвалту сваю мову, а наш народ забыў яе??? На мой погляд усе гэтыя спрэчкі наконт прывіваньня мовы і г.д – МРОЯ!!! Але застанемся аптымістамі, можа праз некалькі год нашыя дзеці ці ўнукі зразумеюць гэта, адчуюць у сваім сэрцы любоў да роднага слова і зробяць усё каб беларускае слова жыло на Зямлі. А мы ў сваю чаргу павінны зрабіць гэта для іх!!!
« Последнее редактирование: 31 Июль 2005, 16:57:55 от litwin » Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
Страниц  : 1 ... 7 8 10 11 ... 16 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,103 секунд. Запросов: 22.