sweet mama, я знайшла паведамленне
Натулик, вось яно:
http://forum.grodno.net/index.php?topic=10121.0;msg=4616654. Цалкам згодна, ППКС.
Так, аддзяленне называеца хірургічна-уралагічнае, але там амаль усё агульнае, медсёстры і тыя мяняюцца пастамі праз 3 месяцы. І той Ян Францавіч, якога тут хвалілі - загадчык усяго аддзялення, так што і Вы можаце з ім пакантачыць пры нагодзе

. Медсёстры ўсе супер! Уважлівыя, умеюць знайсці кантакт з дзецьмі, знаходзяць час каго і паціскаць. Санітаркі - мілыя цётачкі. Працэдурныя медсёстры таксама класныя. А якія там дактары!!! Мала таго, што маладыя і прываблівыя мужчыны, так яшчэ і дзецей не забываюць падбадзёрыць, а самае галоўнае - заўсёды мамам падрабязна раскажуць пра лячэнне, я на ўсе пытанні ад іх атрымала адказы. Калі мы першы раз ляжалі, быў доктар, якога я хоць раз на дзень спрабавала вылавіць, каб распавёў пра планы лячэння, нейкі ён быў скрытны, але ён ужо звольніўся.
Палаты там страшныя. 2 штукі 2-местных, 2 4-местных і 1 для дарослых хлопцаў (але калі не будзе месца, Вас могуць і туды пакласці - навучаць гуляць у карты). 2-местныя вельмі маленькія, мабыць 4 м2. Вельмі душна. Калі мы ляжалі месяц у такой, то ўсё залежыла ад суседзяў, якія 5 разоў памяняліся. З аднымі часта праветрывалі, другія нават дзверы на калідор не давалі адкрываць. Таму мы, наадварот, цэлы дзень на калідоры гулялі. Душ даступны ў любы час. Каля туалету амаль заўсёды чарга.
А, вазьміце абавязкова падаўжальнік для разеткі. Бо яна на палату адна, вельмі высока, а кожны 3-ці зараз з ноўтбукам. Так, мікрахвалёўка і чайнік даступны круглыя суткі. Кормяць вельмі прыстойна. Мой сын не разбалаваны - еў так, быццам бы яго для рэкламы здымаюць

.
А з чым вы туды кладзецеся? На аперацыю? Пасля непаластных аперацый у рэанімацыю не кладуць. У нас была паластная (гідранефроз), то сына на 4 дні ў рэанімацыю клалі, але я заставалася ў бальніцы і насіла сцэжаннае малако.
Якія будуць яшчэ пытанні - задавайце! Чым можам - дапаможам! Не хварэйце!