І я распавяду пра сваіх-любімых, нешта тут дзетак з 5-ай пал-кі мала.
Доктар наша Леўсевіч Ганна Здзіславаўна і медсястра Дыяна. Адразу доктар дала свой мабільны, прасіла званіць па ўсіх пытаннях. Так, мы часта карыстаемся. У яе нават у нядзелю пад рукой дзяжурныя талончыкі на УЗІ ёсць. Муж неяк бачыў яе на рынку, яна з 3-мя торбамі ішла, а тут пазванілі, яна стала сярод дарогі і кансультацыю стала даваць падрабязную!
Мы неяк хадзілі да спецыяліста ў іншую паліклініку, яна нам пазваніла ўвечары, пытаецца, як схадзілі. Я ёй: ой, Вы такая ўважлівая... а яна мне: гэта мая праца. Медсястра забягае запытаць як справы, калі да суседзяў прыходзіць. Ну і што, што маладая, здаецца галоўнае, што яна таксама ўважлівая.
Суседкі-мамы мае, хто быў знаёмы з іншымі дактарамі, кажуць, што наша добрая яшчэ і тым, што антыбіётыкі не адразу выпісвае, спрабуе лячыць народна.
А можа нас любяць, бо мы зусім не хварэем прастудамі?! Мы па-Камароўскаму жывем. Доктарка кажа: "Было б такіх болей!".
Ой, мы іх так любім!!!