Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
26 Июль 2025, 09:09:52
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 98 99 101 102 ... 145 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Гродненская крепость  (Прочитано 518319 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Beton
Гродненец
**

Репутация: +27/-0
Offline Offline

Сообщений: 170


Просмотр профиля
« Ответ #2970 : 19 Февраль 2013, 19:12:43 »

Из газеты " Перспектива" 11.01.2013
Аб шашы Гродна – Сапоцкін праз Рацічы да мяжы з Літвой склалася ў вадзіцеляў добрае ўражанне: дагледжаная, з добрым пакрыццём, з невялікай інтэнсіўнасцю руху, яна выклікае жаданне пракаціцца з вецярком. І многія з іх націскаюць “на газ”, нягледзячы па баках, не задумваючыся. А дарэмна.

Лёс фарта
Хоць дарога ўступае іншым па эканамічнай важнасці, але па значнасці падзей выдзяляецца сярод іх. Яна была “варотамі” ў горад і краіну, праз якія ішлі да нас і з добрымі намерамі, і з варожымі, захопніцкімі. Уважлівы падарожнік   звяртае ўвагу на ўздыбленыя агромністыя бетонныя глыбы злева ад шашы. Гэта былыя збудаванні парахавых паграбоў суседняга форта. Далей, сярод маладога лесу, прасвечваюцца хвалістыя шэрыя сцены форта N 2 Гродзенскай крэпасці. Яму хутка споўніцца сотня гадоў, а ён, хоць і ўзарваны ў многіх месцах, выглядае велічна і магутна. Гэта быў адзін з самых вялікіх з трынаццаці фартоў крэпасці. Унутраны двор быў падзелены землянымі валамі, траншэямі, на яго тэрыторыі абсталяваны агнявыя пазіцыі для крапасных гармат. Цяпер ад былой планіроўкі мала што захавалася. Унутраная тэрыторыя  парасла лесам  і перакапана, разрыта дачнымі ўчасткамі, якія тут выглядаюць вельмі недарэчна. Гэта месца гераізму і трагедыі.

Тэрыторыя форта падчас Першай сусветнай вайны была месцам жорсткай бітвы расійскіх і кайзераўскіх войск. У жніўні 1915 года абарону форта трымалі воіны зводнага  Асавецкага корпуса генерала М. Бржазоўскага, які ўваходзіў у 10-ю армію. Пры адступленні расійскіх войск па загаду камандавання ўмацаванні форта былі ўзарваны. Подзвіг абаронцаў 2-га форта ніяк не адзначаны.

У гады Другой сусветнай вайны нямецкія акупанты ператварылі форт у месца масавай расправы з ваеннапалоннымі і мірнымі грамадзянамі навакольных вёсак: знішчана звыш 3 000 чалавек – беларусаў, палякаў, яўрэяў, вязняў Калбасінскага канцлагера. У 1960 г. на месцы расстрэлаў пастаўлены помнік – скульптура жанчыны ў жалобе.

Далей, на поўнач, ад форта да Рацічаў, палі і ўзгоркі адкрытыя, маўклівыя і ціхія, але памятаюць даўнішнія гарматныя і ружэйныя стрэлы, надрыўныя крыкі “ура-а-а” – як апошні аргумент штыкавой атакі, каб не дапусціць ворага да Гродна. Тут, каля Рацічаў, на вышыні 100.3, расійскія воіны 10-й арміі генерала Сіверса і 15-га армейскага корпуса генерала Турклуса, спешна перакінутага з Гомеля, 10-15 лютага 1915 г. мужна стрымлівалі націск нямецкіх войск, якія рваліся да Гродна. Тысячы салдат з абодвух бакоў палеглі на гэтых палях у атаках і контратаках, замерзлі параненымі. На поўдзень ад Рацічаў каля шашы знаходзяцца пахаванні расійскіх і нямецкіх салдат, і доўгі час яны заставаліся забытымі, закінутымі. Пасля нядаўна праведзеных раскопак у 2010 г. насупраць адзнакі вышыні 100.3 устаноўлены мемарыяльны знак – праваслаўны крыж. Добра было б зрабіць тут і заезд для прыпынку транспарту.

Палі і ўзгоркі ад Рацічаў да Сапоцкіна і да Нёмана на ўсход у ліпені 1944 г. адзначаны жорсткімі, кровапралітнымі баямі наступаючых савецкіх войск 50-й арміі і 3-га гв. кавалерыйскага корпуса з нямецкай групай обергрупэнфюрэра К. фон Готберга і дывізіяй СС “Мёртвая галава”. Цяжкія баі з пераменным поспехам працягваліся з 14 па 24 ліпеня 1944 г. Баявыя подзвігі савецкіх воінаў у гэтых баях увекавечаны помнікам на тэрыторыі 1-га форта каля вёскі Загараны, у цэнтры Сапоцкіна, дзе ў гарадскім скверы ўзведзены помнік на брацкай магіле 905 савецкіх воінаў, загінуўшых у тых баях.
Записан
Страниц  : 1 ... 98 99 101 102 ... 145 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,142 секунд. Запросов: 20.