Капялюш
|
БЕЛАРУСКІ СЬЦЯГ
Давайце пагаворым пра нацыянальны сьцяг. Гэта значыць, пра рэчы відавочныя і таемныя, рэальныя і містычныя.
Нацыянальны сьцяг — гэта каляровае палатно, як правіла, прастакутнага памеру, якое зьяўляецца сымвалам нацыі. Бываюць людзі, якіх сьцяг нічым ня ўзрушвае: палатно як палатно. Іншыя — дзеля сьцяга ахвяруюцца жыцьцём, адносяцца да яго з піэтэтам і з найвялікшай павагай.
Адносіны да сьцяга паказваюць на ўзровень нацыянальнай кансалідацыі і нацыянальнай сьведамасьці народа. I што важна: тут існуе ўзаемаабарачальная сувязь. Народ падтрымлівае сьцяг, а сузіраньне сьцяга — кансалідуе народ.
Успомнім нядаўняе мінулае, як адносіліся да беларускага нацыянальнага сьцяга на Беларусі функцыянэры КПСС. Калі ўжо перад канцом Савецкага Саюзу камуністы ня мелі моцы, яны стараліся ўсімі сіламі прынізіць, зьменшыць значэньне сьцяга. „Ім бы толькі флажкі", — крычалі яны ў Вярхоўным Савеце на Народны Фронт. Маўляў ёсьць больш важныя рэчы, чым сьцяг.
Але як толькі расейскаму КГБ удалося прывесьці на прэзыдэнцкі пасад Лукашэнку, першае, з чаго яны пачалі — гэта зь ліквідацыі беларускага дзяржаўнага сьцяга. Пры гэтым, не лічыліся ні зь якімі выдаткамі.
У барацьбе за беларускі сьцяг цяперашняя рэчаіснасьць нарадзіла сапраўдных герояў. Паглядзім на подзьвігі няўлоўнага МІРОНА, які ўжо некалькі гадоў вывешвае Бел-Чырвона-Белы Сьцяг на самых высокіх і недаступных месцах, і заўсёды пакідае пры гэтым запіскі патрыятычнага зьместу.
Апошні подзьвіг Мірона, які ён ажыцьцявіў на другі Дзень Нараджэньня Хрыстовага 26 сьнежня мінулага году ў Віцебску уражвае сваёй сьмеласьцю. Мірон сярод белага дня вывешаў беларускі сьцяг над горадам на 110-мэтровай вышыні (на коміне гарадзкой цеплацэнтралі). Убраны ў барвовы плашч, гэты рыцар беларускага сьцяга працаваў на вышыні, на марозным ветры амаль пяць гадзінаў дзёрзка, навідавоку ўсяго горада. Унізе яго ўжо чакала пастка, але Мірон, дзякуючы беларускай кемлівасьці, спусьціўся з гары і здолеў не патрапіць у рукі ахоўнікаў. Ён зноў няўлоўна зьнік, не адкрыўшы свой твар.
Я мяркую, што неўзабаве, пасьля таго, як будзе ськінуты ў Беларусі прамаскоўскі рэжым, — урачыстае ўздыманьне беларускага сьцягу над парлямантам і Домам ураду пад велічныя гукі беларускага духоўнага гімну будзе даручана герою беларускага сьцяга — Мірону, які ў гэты момант адкрые сваё аблічча.
Прыгледзімся да нашага сьцяга.
Ён заўсёды відаць здалёку, як самая яркая зьява ў прасторы, якія б фарбы і аб'ёмы вакол ні былі. Гэта настолькі відавочна, што ўражвае.
Калі глядзець на наш сьцяг зблізку і асабліва, калі сьцягоў шмат і разьвіваюцца пад сонцам, — відовішча вельмі велічнае. Зьяўляецца ілюзія, што над сьцягамі і ў гушчы сьцягоў узьнікае канцэнтрацыя сьвятла. Гэтае месца ня проста самае сьветлае ў прасторы; уражаньне, што яно вылучае сьвятло. Прытым ілюзія вельмі моцная. Ніякія іншыя сьцягі зь іншымі прапорцыямі і спалучэньнямі колераў не набліжаюцца ў гэтым да эфэкту беларускага сьцяга.
Вельмі яркае таксама псіхалягічнае адчуваньне ад сузіраньня беларускіх сьцягоў. Гэта адчуваньне прыўзьнятай радасьці і надзвычайнай чыстасьці. Прытым ізноў жа — гэтае адчуваньне вельмі моцнае і аб'ектыўнае. Яго сьведама і падсьведама перажываюць усе людзі (прынамсі, пераважная большасьць).
Адразу скажу што тут няма ніякай містыкі. Тут спрацоўваюць аб'ектыўныя законы ўспрыняцьця колераў іхных прапорцыяў і камбінацыяў. У беларускім сьцягу ідэальна збалянсаваныя белы і чырвоны колеры. Знойдзена мера раўнавагі. Беларускі сьцяг візуальна гарманічны, бо чырвонае і белае ўраўнаважаны. Для раўнавагі гэтых колераў патрэбная якраз прапорцыя: адзін да двух. Як прапорцыя колераў уплывае на гармонію цэласьці можна пераканацца, калі сузіраць сьцягі Інданэзіі і Польшчы, якія аднолькавыя — бела-чырвоныя (толькі іншы колерны парадак верху і нізу палатна). Тут уражаньне несімэтрычнай распалавіненасьці плошчы, ілюзія дысанансу бо чырвонага шмат, і гэты колер выглядае цяжкім. У прапорцыі ж 1 : 2, як у беларускім сьцягу чырвоны колер лёгкі, ён плыве, уецца, палымнее на белым, не цягне на дол, а нібы лунае ў белай прасторы. Тыя ж колеры, але ў розных прапорцыях, выклікаюць розны візуальны і псіхалягічны эфэкт.
Немалаважны і сутнасны выбар колеру. Самы яркі колер ёсьць белы, але ў рэальнасьці самым яркім колерам на Зямлі лічыцца жоўты (тут псіхалягічны эфэкт жоўтага сонца). Тым часам ніякі жоўты сьцяг і ніякая камбінацыя жоўтага зь белым, ці жоўтага з чырвоным ня будзе ярчэйшай і сьвятлейшай за беларускі Бел-Чырвона-Белы Сьцяг (я ўжо не кажу пра псіхалёгію ўспрыняцьця). Ня дасьць лепшага эфекту таксама толькі белы, ці тым больш — толькі чырвоны сьцяг.
Мастацтвазнаўцы і мастакі-калярысты ведаюць, што ёсьць колеры, якія сумяшчаюцца і гарманізуюцца, і колеры, якія не сумяшчаюцца і не гарманізуюцца. Напрыклад, зялёны і чарвоны колеры — несумяшчальныя, згарманізаваць іх разам практычна немагчыма. Тым часам зь белым можна сумясьціць і згарманізаваць любы колер.
На беларускім сьцягу згарманізаваны самы „гарачы" колер чырвонага, ці, як яшчэ кажуць, „цёплага" краю спэктара. Кожны колер, які бачны ў прыродзе, нясе аб'ектыўную псіхалягічную нагрузку і фактычна аднолькава псіхалягічна ўспрымаецца большасьцю людзей. Гэтая ж аб'ектыўная аснова псіхалягічнага ўспрыняцьця выяўляецца і ў камбінацыі колераў, якія мастак сумяшчае па законах эстэтыкі.
Гарманізацыя белага з чырвоным у прапорцыі 1 : 2 аблягчае цяжкую псіхалягічную актыўнасьць чырвані і на балянсе кантрасту актывізуе (высьвятляе
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Капялюш
|
белы фон, ад чаго ўзьнікае ілюзія сьвятла і палымненьня ўсёй бел-чырвона-белай карціны. Калі прааналізаваць гэтак усё да канца, то прыходзім да высновы, што Бел-Чырвона-Белы Сьцяг ёсьць ідэальным візуальным выяўленьнем гармоніі самых актыўных колераў — чырвонага і белага — і найвыразьнейшым выяўленьнем псіхалягічнага вобразу чыстасьці і радаснага ўздыму. Гэта оптымум ідэі радасьці і сьвятла і оптымум візуальнай яркасьці. Далей я буду гаварыць пра рэчы, набліжаныя да містыкі, над якімі нельга не задумацца. Беларускі Бел-Чырвона-Белы Сьцяг вядомы яшчэ з сярэднявечча. У XV і XVI стагоддзях ён ужо лунае на піках беларускіх рыцараў. Канцэпцыя гармоніі белага з чырвоным вядома на Беларусі з глыбокай старажытнасьці, яшчэ з дапісьмовых часоў, і матэрыялізавалася ў адзеньні. Сутнасьць яе ў тым, што дзейнікамі выступалі толькі чырвоны і белы колеры, і спалучэньне іх не перакрочвала прапорцыі 1 : 2. Чырвоны колер быў акцэнтам, але не дамінаваў удзельна (гэта значыць, па плошчы запаўненьня). Нашыя старажытныя продкі адчувалі законы гармоніі. У хрысьціянскай старажытнасьці склалася традыцыя сымвалізацыі прыходу Месіі. Гэта чырвоны крыж ці чырвоная паласа на белым фоне. Тут сымвалізацыя дарогі Боскага Духу, духоўнага шляху на чыстасьці стварэньня. Тут чырвоны, гарачы шлях Хрыстовай Веры і Любові праз вечнасьць сьветабудовы да вечнага Бога. У сярэднявеччы шмат дзе на карцінах мастакоў можна было бачыць выяву Ісуса Хрыста зь Бел-Чырвона-Белай харугвай крыжа ці зь Бел-Чырвона-Белым Сьцягам у руцэ. Бел-Чырвона-Белы Сьцяг з чырвоным крыжам ці чырвонай паласой на карцінах сярэднявечча выступае як атрыбут Езуса, як ягоны Боскі знак і Боскі Сьцяг (П'ера дэла Франчэска, Тржэбоньскі Майстар, ангельскія мініятуры 12-13 стагоддзяў і інш.) 3 першага погляду відаць, што беларускі сьцяг вельмі просты. Шмат якія дзяржаўныя сьцягі на сьвеце у агульным супадаюць, паўтараюцца ў вобразе ці мадыфікуюць адзін аднаго. Нідзе і блізка не паўтараецца толькі беларускі сьцяг. Няма нават мадыфікацыяў. Некаторых беларусаў гэта здумляе. А можа, невыпадкова, што нацыя, якая стагоддзямі ўваскрасае ў пакутах і муках, мае сьцяг Ісуса Хрыста? Але, пэўна ж, містыка тут ні пры чым: ці мала ёсьць пакутнікаў на сьвеце. I ўсё ж такі, і ўсё ж... Нічога не бывае бяз сэнсу. Які сэнс вынікае зь гісторыі нашага сьцяга? Я задаваў гэтае пытаньне беларусам. Кожны нешта тлумачыў, і ніхто не адмаўляў эзэтэрычнага зьместу. Адзін беларускі сьвятар у Амэрыцы сказаў мне: "Беларускі народ ёсьць выбраным народам на Другое Прышэсьце. Толькі пра гэта ніхто ня будзе ведаць". Такі вось апокрыф. Але калі так, то пра гэта ня мусіў бы ведаць таксама і сьвятар. Відаць, нічога не парадзім мы з містыкай сьцяга. Але неабходна радзіць з рэчаіснасьцю. А рэчаіснасьць такая: пакуль ёсьць, лунае й жыве наш беларускі сьцяг — жыве і Беларусь. Шануйма ж яго і ўздымайма высока. Ён, найпрыгажэйшы на сьвеце, ёсьць увасабленьне нашай краіны, нашай народнай моцы і нашай веры. Ён сымвал нашай беларускай народнай вечнасьці. Зянон ПАЗЬНЯК, кандыдат мастацтвазнаўства8 лютага 2001 г.http://zianonpazniak.de/publications/articles/belarusanflag.htm
|
|
|
Записан
|
|
|
|
www
|
"Беларускі народ ёсьць выбраным народам на Другое Прышэсьце. Толькі пра гэта ніхто ня будзе ведаць". Я знал, я знал...  Наши братья, братья гиперборейцев литвинов, - иноплантяне - скоро прилетят и будет царить во Вселенной гегемония Великой Литвы 
|
|
|
Записан
|
Няхай жыве магутны, сьмелы Наш беларускі вольны дух. Штандар наш бел-чырвоны-белы, Пакрый сабой народны рух.
На бой! За шчасьце і за волю Народу слаўнага свайго! Браты, цярпелі мы даволі, На бой усе да аднаго!
|
|
|
|
-LONE_WOLF-
|
А ты знаеш почему весит красно зелёный? Знаю. Прощай Литва, прощай литвины... Превед БелаяРоссия и РУССЫ, не важно, белые или сиреневенькие  Не только потому что батька так захотел. Естественно. В Беларуси много солдат российских военных. А сколько их в Москве?!  Да и при чём здесь батька? Превед Кремлю  ПРосто ветеранам непонравился этот флажо, т.к. по офф. версии его носили калабрационисты и был проведён референдум Вот оно, оказывается, как просто, ветераны, значит, огромная сила  P.S. Один вопрос - ты всё население того поколения к ветеранам приравниваешь?  о смене символики и победили конечно красно зелёная, т.к. старого населения немало... Не мало. 94% Да помоему это же было сказано в "ПЛОЩЭ" Такие площы идуть у дупу. с первым согласен... 2. не отрывай слова от текста... кремлю так если подумать пох что у у нас весеть будет. да хоть попа голая. 3. не ёрничай... ты думаеш он просто так им праздники организовывает. это не движущая сила но когда это было они были на 9-10 лет молложе чем зчаз... там были не толко ветераны. 4. опять?! ... 5. мабыць и таг
|
|
|
Записан
|
|
|
|
-LONE_WOLF-
|
но меня рубит в красно зелёном. этот красный цвет в том плане что кроме как про кровь, у нас в стране ничего прикрасного прридумать не могли...  причём погибало людей в войнах и других не мало. ИМХО!
|
|
|
Записан
|
|
|
|
www
|
2. не отрывай слова от текста... кремлю так если подумать пох что у у нас весеть будет. да хоть попа голая. Как бы тебе лучше объяснить, что из себя представляет национальный стяг? Ах, ну да... Пазьняка пост почитай выше  3. не ёрничай... ты думаеш он просто так им праздники организовывает. это не движущая сила но когда это было они были на 9-10 лет молложе чем зчаз... там были не толко ветераны. Ветераны (советские) среди страшего поколения - не большинство. В Украине, я думаю, тоже проводили всякие празднечги... Ну, а смысл? Флаг 14 дивизии СС ГАЛИЧИНА:  ... таки осталься на Украине.
|
|
|
Записан
|
Няхай жыве магутны, сьмелы Наш беларускі вольны дух. Штандар наш бел-чырвоны-белы, Пакрый сабой народны рух.
На бой! За шчасьце і за волю Народу слаўнага свайго! Браты, цярпелі мы даволі, На бой усе да аднаго!
|
|
|
www
|
Ну, а про российский прапор РОА и РОНА я вообще пока не вспоминаю (хотя, ведь это ж победа "русского оружия", и ничего... висит  ).
|
|
|
Записан
|
Няхай жыве магутны, сьмелы Наш беларускі вольны дух. Штандар наш бел-чырвоны-белы, Пакрый сабой народны рух.
На бой! За шчасьце і за волю Народу слаўнага свайго! Браты, цярпелі мы даволі, На бой усе да аднаго!
|
|
|
aviator
Новенький
Репутация: +0/-0
Offline
Сообщений: 4
Я люблю Гродненский форум!
|
плохая шутка.. всё равно это наш флаг, нравиться тебе это или нет и хоть каплю уважения проявлять должен каждый.[/quote]
Детский сад какой-то... Вам рекомендуется прочесть про красный террор ещё один раз, а то где-то что-то упущено, или пропущено, либо не усваивается.
Давайте будем относиться с уважением, и все пойдем на субботнике строить дороги на костях людей, которые отдали свои жизни...
Да, нельзя забыть символ красно-зеленый.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
-LONE_WOLF-
|
2. не отрывай слова от текста... кремлю так если подумать пох что у у нас весеть будет. да хоть попа голая. Как бы тебе лучше объяснить, что из себя представляет национальный стяг? Ах, ну да... Пазьняка пост почитай выше  3. не ёрничай... ты думаеш он просто так им праздники организовывает. это не движущая сила но когда это было они были на 9-10 лет молложе чем зчаз... там были не толко ветераны. Ветераны (советские) среди страшего поколения - не большинство. В Украине, я думаю, тоже проводили всякие празднечги... Ну, а смысл? Флаг 14 дивизии СС ГАЛИЧИНА:  ... таки осталься на Украине. что ты несёш... я немогу ни как разобраться всё ни как с твоей позицией как минмум в этом вопросе... мне нравится бела-чырвона-белы сцяг. но я отношусь с малым уважением и к этому флу, хотя оч хочу чтоб завтро вместо него повесили б-ч-б... что из себя представляют эти символы государственности я знаю
|
|
|
Записан
|
|
|
|
www
|
что ты несёш... Отвечаю на твои предъявы я немогу ни как разобраться всё ни как с твоей позицией как минмум в этом вопросе... Конкретизируй... но я отношусь с малым уважением и к этому флу Ну и балда... 
|
|
|
Записан
|
Няхай жыве магутны, сьмелы Наш беларускі вольны дух. Штандар наш бел-чырвоны-белы, Пакрый сабой народны рух.
На бой! За шчасьце і за волю Народу слаўнага свайго! Браты, цярпелі мы даволі, На бой усе да аднаго!
|
|
|
|
0000000
|
Интересно, хотел бы я посмотреть это на примере , скажем, Польши. Вложите большие бабки , чтоб например , красный флаг серпасто-молоткастый стал государственным у поляков.  Или за большие бабки они всё продадут? А может... 
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Black eyes
Гродненец
 Репутация: +10/-0
Offline
Пол: 
Сообщений: 72
Гродненский форум - THE BEST!!!
|
Бел-чырвона-белы- THE BEST сцяг 8-)
|
|
|
Записан
|
|
|
|
vadimk06
Гость
|
Вот она и вся тайна белкраснобелого флага, ребята. И не больше, и не меньше!
|
|
|
|
www
|
|
|
|
Записан
|
Няхай жыве магутны, сьмелы Наш беларускі вольны дух. Штандар наш бел-чырвоны-белы, Пакрый сабой народны рух.
На бой! За шчасьце і за волю Народу слаўнага свайго! Браты, цярпелі мы даволі, На бой усе да аднаго!
|
|
|
v1as
|
Вадим божит!!! Лови -1!!! 
|
|
|
Записан
|
я не то, что вы считаете нормальным человеком
|
|
|
BOOM_MAN
|
Вот она и вся тайна белкраснобелого флага, ребята. И не больше, и не меньше! Вадим хоть вы и взрослый человек физиолоически, но умственно вы далеко не шагнули, ваше незнание превратилось в убеждение... и представляето собой обычного обывателя-москаля, которому насрать на беларускую культуру, вы как обычный россиянин относитесь к Беларуси, как к загородной даче: приезжаешь сюда и хорошо...все на руском говорят...везде социализм... но не думали ли вы что белорусы это другая нация и способны сами решать как им жить...без помощи "большого брата"  ведь проблема не в этом, что беларусы отварачиваются от россии, а в том что с приходом россиян сдесь уничтожат всю уникальную белорускую культуру и навяжут свою культуру и правила... можно ведь без этого!!! З.ы. москаль это имя человека который пренебрежительно относится к другой культуре и народу(украинцам и беларусам) щитая его(народ) жалкой ветвью руского. восточные славяне это не только руские но и беларусы и украинцы!!! Жыве Беларусь!!!
|
|
« Последнее редактирование: 10 Ноябрь 2007, 12:04:24 от BOOM_MAN »
|
Записан
|
|
|
|
v1as
|
BOOM_MAN +1 избито- но правда!
|
|
|
Записан
|
я не то, что вы считаете нормальным человеком
|
|
|
Bitzer_SV
Гость
|
Вот она и вся тайна белкраснобелого флага, ребята. И не больше, и не меньше! прыкольно, +1
|
|
|
Записан
|
|
|
|
v1as
|
тупо!!! это только оскорбляет наш родной флаг и историю!!!!
|
|
|
Записан
|
я не то, что вы считаете нормальным человеком
|
|
|
Капялюш
|
Няма адназначнасьці што да паходжаньня бел-чырвона-белага сьцягу. Легенда адносіць стварэньне сьцягу да невядомае бітвы (магчыма, пры Грунвальдзе), дзе паранены беларускі военачальнік падняў як сьцяг над галавою акрываўленую стужку і павёў войска да перамогі. Іншая вэрсія стварэньня спасылаецца на правілы геральдыкі і вэксілялёґіі, паводле якіх сьцяг дзяржавы ці роду ўтвараўся з колераў герба — у гэтым выпадку «Пагоні» (белы і чырвоны). http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Бел-чырвона-белы_сьцяг
|
|
|
Записан
|
|
|
|
www
|
Капялюш, в начале темы всё есть 
|
|
|
Записан
|
Няхай жыве магутны, сьмелы Наш беларускі вольны дух. Штандар наш бел-чырвоны-белы, Пакрый сабой народны рух.
На бой! За шчасьце і за волю Народу слаўнага свайго! Браты, цярпелі мы даволі, На бой усе да аднаго!
|
|
|
BelphegoR
Фотолюбитель по жизни
Гродненец
 Репутация: +28/-0
Offline
Пол: 
Сообщений: 122
|
Вот она и вся тайна белкраснобелого флага, ребята. И не больше, и не меньше! Нехорошо так говорить. Даже если это шутка, то это нехорошая и не смешная шутка.  Епт, просто нету слов. 
|
|
|
Записан
|
And may The Force be with you
|
|
|
Bitzer_SV
Гость
|
Не расстраивайся - его уже забанили
|
|
|
Записан
|
|
|
|
v1as
|
жаль, хоть бы поржали 
|
|
|
Записан
|
я не то, что вы считаете нормальным человеком
|
|
|
Stop_My_Cop
|
Я всегда был не за ни против бело красно белого!!! просто Флаг сменили! а это уже совсем другая история!
|
|
|
Записан
|
|
|
|
|
Stop_My_Cop
|
Я Наоборот смотрю в перспективы!!! а вот куда ты смотришь и зачем сам сибе Яму роешь я незнаю!
|
|
|
Записан
|
|
|
|
|
|