Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
27 Апрель 2024, 05:02:15
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Наш Город! > История Гродно и Гродненщины
(Модераторы: Almer, Der Schatten, sembat) > Тема:

Гродненщина в войне 1939 года.

Страниц  : 1 ... 18 19 21 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Гродненщина в войне 1939 года.  (Прочитано 144570 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Сашин
Hrodna.org
Депутат горсовета
*****

Репутация: +1147/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 5336


мтс (29) 7811996

S Просмотр профиля WWW Email
« Ответ #570 : 07 Март 2021, 09:02:50 »

 могли просто колонну пленных гнать в тыл, а по дороге расстреливать не угодных или тех кто не мог идти
Записан

Срочный  ремонт компьютера
Jendrus
Настоящий гродненец
****

Репутация: +55/-1
Offline Offline

Сообщений: 451

Просмотр профиля Email
« Ответ #571 : 07 Март 2021, 10:38:52 »

Друцк - на правым. Памиж вкл. Лидскай ды ГАИ

Добавлено: 07 Март 2021, 10:42:44
Похоже. Двадцать расстреляли, а на остальных нагнали страху. Поэтому и расстреливали по одному. Сколько было выброшено адреналина  Абсолютно грамотный подход.  Забытые технологии.
Ятвяг, гэта ВЫ? Калі тут іронія ў тэксце - варта ўдакладніць, бо інакш, атрымоўваецца вельмі па ЛЮДАЖЭРСКУ
Записан
ятвяг
Кандидат в депутаты
****

Репутация: +123/-2
Offline Offline

Предупреждения: у пользователя 1 предупреждение
Сообщений: 3534

Просмотр профиля Email
« Ответ #572 : 07 Март 2021, 11:47:18 »

  Никакой иронии. Одна реальность. 
Записан
ятвяг
Кандидат в депутаты
****

Репутация: +123/-2
Offline Offline

Предупреждения: у пользователя 1 предупреждение
Сообщений: 3534

Просмотр профиля Email
« Ответ #573 : 10 Март 2021, 19:24:56 »

атрымоўваецца вельмі па ЛЮДАЖЭРСКУ
Людоедство это целая наука.  Держать всё под контролем можно только страхом. Сегодня наградить как героя, орденом Красного знамени, ну пускай Звезды, а завтра расстрелять как врага народа - вот это людоедство.
 А Вас, товарищ Jendrus, ещё не расстреляли? Вопрос тоже людоедский. Мне мой начальник каждый год   говорил на корпоративах : "А разве мы тебя ещё не уволили?" Лет пятнадцать.
Записан
Jendrus
Настоящий гродненец
****

Репутация: +55/-1
Offline Offline

Сообщений: 451

Просмотр профиля Email
« Ответ #574 : 10 Март 2021, 19:29:11 »

Меня з дзяцінства прывучылі шанаваць памерлых, толькі і ўсяго
Записан
ятвяг
Кандидат в депутаты
****

Репутация: +123/-2
Offline Offline

Предупреждения: у пользователя 1 предупреждение
Сообщений: 3534

Просмотр профиля Email
« Ответ #575 : 10 Март 2021, 19:39:33 »

  Очень правильно научили. Смерть надо уважать, если хочешь Жить долго и счастливо.
Записан
Jendrus
Настоящий гродненец
****

Репутация: +55/-1
Offline Offline

Сообщений: 451

Просмотр профиля Email
« Ответ #576 : 10 Март 2021, 19:47:45 »

Шаноўны Яцьвяг. Ведаю Вас, як аўтара ВЕЛЬМІ цікавых краязнаўчых замалевак і каментароў. Буду ўдзячны, калі мы адыйдзем ад агульнафіласоўскіх разважанняў і вернімся да дадзенай тэмы, калі ёсць што дадаць па самім факце публікацыі ўзгаданага вышэй дакумента.
Записан
Jendrus
Настоящий гродненец
****

Репутация: +55/-1
Offline Offline

Сообщений: 451

Просмотр профиля Email
« Ответ #577 : 24 Июнь 2021, 09:55:00 »

Сталася тое, пра што даўно ўжо казалі:  "знайшоўся" Тадзік Ясінскі
https://ru.hrodna.life/articles/tadik-jasinski/?fbclid=IwAR0X2FL23N8kwYo0xEHjp0H3ww2i1tkvvGmEAb_Cb0pL9HZ-K1tiW7pRLkk
Праўда, трошкі старэйшы - амаль 16 год.
На самой справе, узрост тут мае выключнае значэнне. Нават на здымку хлопец не падобны на дзіцё, а хлопец са зброяй - тым больш! Увесь пафас успамінаў Ліпінскай будаваўся менавіта на тым, што савецкія танкісты прывязалі малога на браню танка...


* 21.jpg (51,37 Кб, 800x557 - просмотрено 485 раз.)
Записан
tomasz
Настоящий гродненец
****

Репутация: +58/-0
Offline Offline

Сообщений: 451

Просмотр профиля
« Ответ #578 : 24 Июнь 2021, 19:29:36 »

  Это что-то принципиально меняет в этой истории? 13 или  15. Прывязали, подстрелили , попал под танк и тело на гусеницу намотало.
 Поймали, отобрали карабин  и отрубали указательный палец или поймали, отобрали карабин, надавали под зад и домой к матке - тут разница есть кое какая.
Записан
Сашин
Hrodna.org
Депутат горсовета
*****

Репутация: +1147/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 5336


мтс (29) 7811996

S Просмотр профиля WWW Email
« Ответ #579 : 24 Июнь 2021, 20:34:47 »

Цитировать
Вось як гэта выглядала на старонках успамінаў Гражыны Ліпінскай: “Машына едзе ўперад, а я, атупелая на ўсё што адбываецца вакол, лячу проста на яе. На лбе танка распятае дзіця, хлопчык. Кроў з ягоных ранаў ручайкамі плыве па жалезе. Мы з Данкай пачынаем адвязваць распятыя і спутаныя вяроўкамі рукі хлопчыка. З танка выскаквае танкіст з браўнінгам у руце – пагражае нам, з суседняга дому з поднятым у гару кулаком выбягае малады габрэй, ахрыплым голасам крычыць – у нечым нас і хлопчыка абвінавачвае. Для мяне яны не існуюць. Я бачу толькі поўныя страха і мукаў вочы дзіцяці. І бачу як ягоныя рукі з бязмежным даверам выцягваюцца да мяне. Высокая Данка адным рухам здымае дзіця з танку і кладзе на насілкі. У шпіталі нас акружаюць сёстры, дактары, хворыя. – Хачу каб прыйшла мама – просіць дзіця. Называецца ён Тадэвуш Ясінскі, яму 13 год, адзінае дзіця Зофіі Ясінскай, не мае бацькі. Не дапамагае пераліванне крыві. Хлопец слабее, пачынаецца агонія.”
на движущемся танке ? залезть и отвязать  не каждый сможет
та и танкист из танка вряд-ли стал бы вылезать во время боя
Записан

Срочный  ремонт компьютера
DVL
Настоящий гродненец
****

Репутация: +72/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 727


...

Просмотр профиля
« Ответ #580 : 24 Июнь 2021, 23:10:37 »

на движущемся танке ? залезть и отвязать  не каждый сможет
та и танкист из танка вряд-ли стал бы вылезать во время боя
Судя по описанию, танк все же остановился. Ну а если не было сопровождения пехоты, то и танкист с пистолетом мог выскочить, т.к. женщины находились вне зоны поражения танка и танкисты вряд ли видели, что они там задумали - спасать пацана или прилаживать к танку взрывчатку. Да и вряд ли там был настолько интенсивный огонь, что не высунуться из танка.
ИМХО, конечно. Просто мысли вслух дилетанта.
Записан
Сашин
Hrodna.org
Депутат горсовета
*****

Репутация: +1147/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 5336


мтс (29) 7811996

S Просмотр профиля WWW Email
« Ответ #581 : 24 Июнь 2021, 23:41:43 »


танк управляется практически в слепую, а если ещё распять на брони человека, то точно нечего не видно и неслышно,
Записан

Срочный  ремонт компьютера
Jendrus
Настоящий гродненец
****

Репутация: +55/-1
Offline Offline

Сообщений: 451

Просмотр профиля Email
« Ответ #582 : 25 Июнь 2021, 10:37:57 »

Это что-то принципиально меняет в этой истории? 13 или  15. Прывязали, подстрелили , попал под танк и тело на гусеницу намотало.
 Поймали, отобрали карабин  и отрубали указательный палец или поймали, отобрали карабин, надавали под зад и домой к матке - тут разница есть кое какая
...Ад самага пачатку існавання дадзенай тэмы, а гэта ўжо некалькі год, мы спрабавалаі аналізаваць міт, сутнасць якога, калі ў двух словах,  зводзілася да нявіннай дзіцячай ахвяры ў імя Радзімы. Катаванне савецкімі танкістамі дзіцяці, нават - не забойства, было сімвалам антычалавечнасці савецкай улады, які ставіў яе амаль на адзін узровень з жахамі нацызма... І ўзрост ахвяры тут меў выключнае значэнне, бо, як і ў кожным іншым падобным міце, ён як раз з'яўляўся трыгерам для эмацыйнай ацэнкі самой трагедыі... Гэта як, напрыклад, подзьвіг Панфілаўцаў - сам факт, што не ўсе з жаўнераў загінулі не адменяе гераічнага ўчынку, але забівае міт. Ці постаць Зоі Касамадзем'янскай - узгадка пра яе яшчэ дзіцячую хваробу (мінінгіт), як спроба пераглядзець адэкватнасць яе паводзін ды г.д.
Нават, калі ўявіць, што Тадзіка прывязалі да танка, а сам факт ягонага існавання яшчэ не азначае вярагоднасць абставінаў ягонай смерці, гэта ўжо не распяты хлопчык, а падлетак - амаль мужчына, схоплены са зброей у руках. Перачытайце яшчэ раз тэму - тут шмат сведчанняў саміх жа абаронцаў Гародні, пра тое, што рабілі з палоннымі савецкімі жаўнерамі. Пленных не бралі. Раненых не пакідалі (лёс таго жа Квітко). Прыгадайце, так сама, пра экіпажы савецкіх танкаў, якіх сажглі жывымі...
Фактычна, гаворка ідзе пра тое, што гэты канфлікт (агулам - вайна) амаль з першых дзень перакрэсліў усе нормы чалавечай маралі і правіл, амаль адразу набыў рысы татальнага знішчэння.
Менавіта таму, ВЕЛЬМІ важна, што мітычны Тадзік набывае рэальныя рысы, уласны твар, які дазваляе пабачыць жывую асобу, а не МІТ, з ягоным абязлічыным пафасам
Записан
tomasz
Настоящий гродненец
****

Репутация: +58/-0
Offline Offline

Сообщений: 451

Просмотр профиля
« Ответ #583 : 26 Июнь 2021, 00:57:04 »

  Любая война, а не толькi  "гэты канфлiкт",- это кровь, грязь, безумие.Когда-то Булата Окуджаву подвергли жуткому остракизму за строчку в стихотворении:" — Ах, война, что ж ты сделала, подлая" . Как -то оправдать можно только ту её сторону, кто ведёт её вынужденно. Толькi спрабаваць .  
Экипажы жгли жывыми? А как их ещё жгут? Какие пленные в том положении, в котором оказались защитники города.
  То , что эпизод с Тадиком сильно приукрашен, ясно было с  самого начала. Какой смысл анализировать героический миф . Могли привязать или не могли и что там мог видеть мехвод БТ5 . Он  в боевом положении ничего не видел и так . Это всё равно, что всерьёз  рассуждать: мог ли Данко с вырванным горящим сердцем в руке продолжать движение? и какое время?
 Всё это не означает что мифы не нужны . Они были, есть и будут . у них своя роль. Нельзя только путать одно с другим.
 То,что реальному Тадику не  13, а 15 лет никак не меняет моё отношение к этой истории. Это ребёнок. В то время призывной возраст в СССР был 19лет, Постановлением № 3/598 «О мерах борьбы с преступностью среди несовершеннолетних»  от 07.04.1935г разрешалось применять ВМН к детям с 12лет. К нам тогда пришла людоедская власть.  "...амаль мужчына, схоплены са зброей у руках"- ну- ну. Можно убивать. Только поподробней: как и с какой зброей схапiлi? это уже достоверно известно? Якая ў яго была зброя? хто бачыў? Панi Лiпiньска? Так ей няма веры, яна мiт стварыла
Записан
Jendrus
Настоящий гродненец
****

Репутация: +55/-1
Offline Offline

Сообщений: 451

Просмотр профиля Email
« Ответ #584 : 26 Июнь 2021, 16:49:02 »

Шаноўны tomasz,
пра выключнасць Другой Сусветнай, як збройнага канфлікта, кажуць лічбы яе ахвяраў, асабліва - сярод мірнага насельніцтва.
Экіпаж аднаго з савецкіх танкаў  спалілі, калі машына заглохла, заліваючы унутр бензін... Калі нацысты падобным чынам змагаліся з гарнізонам Брэсцкай крэпасці, ці ў 1944 г. - з савецкімі абаронцамі фарта № 1 каля Гародні, гэта звычайна падаецца, як прыклад людажэртства...
Наконт палонных - пакіну без каментароў на вашым сумленні падобны перл.
Вы, мабыць, вельмі моцна здівіцець, аднак аналіз гераічных мітаў яшчэ з часоў Шлімана - вельмі папулярны занятак. І менавіта пра ролю дадзенага міта ў кантэксце лакальнай гарадзенскай гісторыі ўвесь час і ідзе гаворка, калі што.
Пра значэнне ўзроўста ахвяры ўжо ўзгадваў раней, таму не стану паўстарацца, як і не стану спрачацца ў ацэнкі савецкай ўлады, толькі прыгадаю пра ўзрост тых жа заходнябеларускіх камсамольцаў - аўтарытарная ўлада можа трошкі больш лагаднейшая ад таталітарнай, але ў стаўлене да асобы ў іх шмат агульнага.
Пра абставіны гібелі Тадзіка можна спрачацца, аднак амаль усе сведкі згодныя з тым, што ён кідаў бутэлькі з гаручай сумесью ў савецкі танк (зноў адсылаю да папярэдніх пастоў, дзе прыводзіцца некананічная цытата з выказвання ягонай маці, якая быццам бы абвінавачвала ў смерці сына не савецкіх жаўнераў, а перш за ўсе - тых дарослых, якія далі яму ў рукі тую зброю).
І апошняе.
Вельмі прашу змяніць тон дыскусіі, бо інакш буду вымушаны ўпрост ігнараваць Вашыя допісы. Мы можам не пагаджацца паміж сабою, Вы можаце не удзельнічыць у абмеркаванні прапанаванай тэмы, але пазыцыя безапеляцыйнага ананімнага аўтарытэта ператварае Вашыя допісы ўпрост у каментары інтэрнэт-троля
Записан
tomasz
Настоящий гродненец
****

Репутация: +58/-0
Offline Offline

Сообщений: 451

Просмотр профиля
« Ответ #585 : 27 Июнь 2021, 18:02:12 »

На мой погляд , аналізаваць гістарычныя міты трэба менавіта як
міты (ў Шлімана, ,дарэчы, атрымалася не зусім добра)
 У нас яшчэ горш, здаецца. Адразу пачалі высвятляць, ці гэта дакладныя сьведчаньні ва ўсіх драбніцах ,  ці ўсе хлусня, калі што не так. Магчыма таму, што міт амаль што сучасны і вядомы ягоны аўтар і актор.  Пераходзілі нават на асобу аўтара. Але  пані   Ліпіньска сама постаць легендарная і , лічу, мела права на стварэньне мітаў. Яна у верасні была на вуліцах Гродна разам з хлопцамі. Прыгожы міт ці не : як каму падабаецца. Але гэта не хлусьня- гэта міт, легенда.
Пра стаўленьне "аўтарытарнай ўлады" да асобаў заходнебеларускіх камсамольцаў " агульнае" як ў таталітарнай ... Шчыра кажучы, не маю што нават і сказаць. Толькі пажадаю добра адзначыць новае сьвята ў верасьні. Шкада . Адказу не чакаю.
Записан
Jendrus
Настоящий гродненец
****

Репутация: +55/-1
Offline Offline

Сообщений: 451

Просмотр профиля Email
« Ответ #586 : 28 Июнь 2021, 10:07:38 »

Калі, ужо хутка амаль дзесяць год таму, мы адчынялі дадзеную тэму, галоўная ідэя была ня толькі адказаць на пытанне, ці на самой справе меў месца апісаны Г. Ліпіньскай эпізод са смерцью хлопчыка, але, перш за ўсе паспрабаваць зразумець, "...какое место должен занять образ Тадика Ясинского в современном Гродно...". У выніку праявілася два супрацьлеглыя погляды. Першы, пра тое, што "Это ужас, и позор, а не легенда" і другі - пра "прыгожы міт". Але САМАЕ цікавае, што прыхільнікі і аднаго, і другога катэгарычна адмаўляюць у мэтазгоднасці аналізу самой гэтай гісторыі, спасылаючыся на ягоную мітычнасць.
Як пісаў Мікалай Бердзяеў: "Міфы з'ядноўваюць, падпарадкоўваюць, натхняюць, праз іх захоўваюцца грамадствы і робяцца рэвалюцыі". Яны - частка гістарычнай памяці. Пераіначаўшы вядомае выказванне: "Скажы мне пра што ты памятаеш, і я скажу, хто ты". Сёння, калі ў суседняй Польшчы існуюць праспекты ды вуліцы ў гонар Тадзіка Ясінскага, адчыняюць чарговы музей, здымаюць фільм, ігнараваць яго тут у Гародні, як мінімум, дзіўна. Аднак, гаворка ідзе ня толькі пра аднаго чалавека, але пра з'яву - Тадзік і ягоныя сучаснікі натхняліся прыкладамі іншых герояў, як і тыя, хто быў на супрацьлеглым баку, за бранёй танка...
На старых праваслаўных могілках у Гародне, зусім недалёка ад кенатафа, сімвалічнай магілы, Тадзіка Ясінскага, знайшоў свой апошні прытулак Мікалай Якімовіч - адзін з кіраўнікоў мясцовага Беларускага нацыянальнага камітэта, ТБШ, Грамады, беларускага дабрачыннага таварыства, кандыдат ад беларусаў у польскі сейм, журналіст. Пачынаючы  з 1919 г., калі ён вярнуўся ў горад з вымушанай эвакуацыі, амаль не было года, каб Якімовіч не сядзеў у польскай турме па абвінавачанню ў антыдзяржаўнай дзейнасці. 
Апошні раз быў асуджаны як сябра БСРГ па “справе 56-ці” ў 1928 годзе ў Вільні на 6 год пазбаўлення волі. Апеляцыйным судом прыгавор зменьшаны да 2 год. Пакаранне адбываў у Равічскай турме, адкуль быў вызвалены 20 сакавіка 1929 года, за чатыры дні да смерці. Памёр у Гродзенскім сейміковым шпіталі. Паводле В.Якімовіча, ягоны брат быў паўторна арыштаваны пасля вызвалення з турмы ўжо ў Гродна. “Якімовіча арыштавалі, - узгадваў пазней ён, - але так як той быў хворы, дык польская дыфензіва адаслала яго ў шпіталь. Па указцы польскай дыфензівы і спасылаючыся на неабходнасць аперацыі, Якімовіча пазбавілі жыцця, г.з. – зарэзалі, толькі каб пазбавіцца ад непатрэбнага і небяспечнага элемента…”.
На ягоным пахаванні 29 сакавіка на гарадскіх могілках прысутнічала каля 200 чалавек, у тым ліку сябры Гродзенскай акруговай і гарадской управаў ТБШ, а так сама, паводле В.Якімовіча – І.Дварчанін і “камуністы з Варшавы”. З прамовамі выступілі Б.Стрэшко і І.Баліцкі, пасля чаго, сабраўшыяся заспявалі рэвалюцыйны гімн. Паводле данясення польскай паліцыі прысутнічаўшыя на пахаванні праваслаўны пратадз’якан і псаломшчык, якія адпявалі памершага, пачушы песню, дэманстратыўна сышлі з могілак.
На магіле Якімовіча два помніка: адзін - пастаўлены яму і ягоным бацькам, другі - пазнейшы, пасляваенны, мабыць усталяваны братам, з надпісам: "Тут покояться тела измученные в тюрьмах польско-фашистский палачей в борьбе за коммунизм".


* 1.jpg (9,35 Кб, 155x206 - просмотрено 330 раз.)
Записан
tomasz
Настоящий гродненец
****

Репутация: +58/-0
Offline Offline

Сообщений: 451

Просмотр профиля
« Ответ #587 : 01 Июль 2021, 21:25:02 »

 А да чаго тут Мiкалай Якiмовiч ? Хочаце паставiць яго на адну дошку з Тадкам. Каб параунаць такiм чынам рэжым у Польшы i Cов Росii ? Паглядзiм,чыя пераважыць. Дарэчы, добрае прозвiшча Якiмовiч, распаусюджанае. Пачнем? 
Якимович Николай Андреевич (амаль поуны цёзка)
Дата рождения: 1887 г.
Место рождения: г. Слуцк Минской обл.
Пол: мужчина
Национальность: беларус
Социальное происхождение: из крестьян
Образование: среднее
Профессия / место работы: техник,
Место проживания: Минская обл., Слуцкий р-н, Слуцк
Дата расстрела: 21 января 1938 г.
Место смерти: Слуцк
Мера пресечения: арестован
Дата ареста: 19 сентября 1937 г.
Обвинение: 68 УК БССР - связь с агентом польской разведки
Осуждение: 17 декабря 1937 г.
Осудивший орган: Комиссия НКВД СССР и Прокурора СССР
Приговор: ВМН
Дата реабилитации: 22 октября 1959 г.
Реабилитирующий орган: Военный трибунал БВО
Архивное дело: КГБ РБ - 14890-с
Источники данных: БД "Жертвы политического террора в СССР"; Белорусский "Мемориал"   
Такiх Якiмовiчау я налiчыу 75. Жыхароу i нараджэнцау Беларусi. Спic  Якiмовiчау , насамрэч, далёка не поуны.  Мужчыны i жанчыны . Большасць сяляне. цi з сялян . Шмат непiсьменных. Яны нi за што не змагалiся. Проста жылi цi , лепш сказаць, выжывалi. Не усе атрымалi ВМН, але   большасць   не мае не тое што помнiка але i  прыблiзна вызначанага месца пахаваньня. Цiкава было б уявiць, каб на iх  паховiны  сабралося "каля 200 чалавек" Ваш Якiмовiч быу сапраудны  "...кiраунiк,  актывicт, кандыдат..." Зараз ацэньваць яго дзейнасць не буду. Нашыя Якiмовiчы былi уяунымi" небяспечнымi элементамi". Вось такая з'ва
Записан
Jendrus
Настоящий гродненец
****

Репутация: +55/-1
Offline Offline

Сообщений: 451

Просмотр профиля Email
« Ответ #588 : 01 Июль 2021, 23:35:44 »

Шаноўны tomasz,
падазраю, што Вы за дрэвамі зноў не пабачылі лес.
Мяне ня трэба пераконваць у злачынствах савецкай улады, аднак у працытаванай вышэй біяграфіі беларускага дзеяча самае цікавае - гэта пераказ ягоным братам гісторыі пра тое, быццам бы М. Якімовіч быў... зарэзаны польскімі лекарамі па загаду дыфензівы! Адразу скажу, што я да дадзенай версіі стаўлюся больш чым скептычна, але ці Вам не падаецца тут пэўная падабенства з трагічным лёсам Тадзіка: патрыёт, жудасная ахвяра амаральных забойцаў, адсутнасць дрказаў ды г.д.? І гэты міт, судзячы па ўсім, меў так сама сваіх прыхільнікаў.
Дарэчы, калі не памыляюся, на момант смерці яму было 33 гады. Так сама, вельмі сакральны ўзрост
Записан
tomasz
Настоящий гродненец
****

Репутация: +58/-0
Offline Offline

Сообщений: 451

Просмотр профиля
« Ответ #589 : 02 Июль 2021, 20:14:58 »

 Не бачу нiякага падабенства. Анi лёсаў гэтых людзей , анi мiтаў, створаных  на падставе рэальных акалiчнасьцей iх жыцця i cмерцi. З такiх параўнаньняў  iмкнуцца зрабiць высновы , што II RP не такая i ахвяра, i ZSRR- не агрэсар, некага  iшоў "баранiць"  Шмат што было ў II RP . Але памiж гэтымi краiнамi -  бездань. Яны рухалicя ў розных, супрацьлеглых накiрунках.
 А Тадзiк- так , жудасная ахвяра, як i генерал Вiльчiнскi, як Раман Скiрмунт, як радзiны асаднiкаў з аколiц Жыдомлi. Цi з асады Анетполь, што была каля вёскi майго бацькi, памiж Росьсю i Пескамi.
Записан
Jendrus
Настоящий гродненец
****

Репутация: +55/-1
Offline Offline

Сообщений: 451

Просмотр профиля Email
« Ответ #590 : 04 Июль 2021, 01:23:25 »

Паважаны tomasz,
камуністамі (як і - нацыстамі, эсэрамі, а нават, харцэрамі) не нараджаюцца. Так сама - і з ахвярамі ды іх катамі. Прыгадайце, хаця б, лёс таго ж С. Прытыцкага...
У Вас жа ахвярай выступае пакуль толькі польскі бок, тады як я кажу пра пэўны стан латэнтнай грамадзянскай вайны, які правакаваў перманентнае насілле адной часткі грамадства супраць іншай і - наадварот. УЗАЕМНАГА насілля!
Толькі ў перыяд з канца 1920-х па канец 1930-х гг. на тэрыторыі Віленскай судовай акругі польская пракуратура зафиксавала каля дзесятка забойстваў па палітычных матывах, здзейсненых мясцовымі дзеячамі КПЗБ у адносінах да польскіх агентаў і правакатараў. 7 лютага 1928 г. у Вільні нейкім Перавозкіным быў забіты дэпутат камуністычнага выбарчага спіса № 13 Нота Ізраель Шварцайг, якога партыйныя калегі падазравалі ў правакацыйнай дзейнасці. 16 сакавіка загінуў былы сябра падпольнага кіраўніцтва КПЗБ і сведка па справе Грамады Міхаіл Гурын, якога па рашэнню партыйнага суда застрэліў С. Клінцэвіч (два гады раней супраць М. Гурына ўжо было здзейснена няўдалая спроба забойства). У лістападзе загінуў жыхар Шыдлоўскай гміны Слонімскага пав. Канстанцін Мароз. 13 мая 1931 г. у Вільні сябрамі мясцовай камсамольскай ячэйкі быў забіты Шлома Марголіс. 10 мая 1934 г. у весцы Асіповічы Казлоўскай гміны Вілейскага пав. таксама па прыгавору партыйнага суда КПЗБ быў забіты па падазрэнні ў сувязях з паліцыяй Аляксандр Субач. Забойцамі, паводле следчай справы, аказаліся мясцовыя камуністы. У Дзісенскам павеце ад рук камуністычнага падполля загінуў селянін з вескі Сцяжкі Нікадзім Івашкевіч.
Акрамя таго былі спробы забойства “правакатараў” Балоха ў Вільні і Сліся ў Валожынскім пав. У канцы 1931 г. быў забіты канфідэнт Дарашкевіч у Гарадзечанскай гміне Наваградскага пав. Пазней двум забойцам Яну Бахару і Уладзіміру Стасевічу быў вынесены смяротны прысуд. У тым жа годзе невядомыя спалілі дом канфідэнта Базыля Тура ў мяст. Негневічах. 31 студзеня 1932 г. сябрамі мясцовай камуністычнай самаабароны быў цяжка паранены выстралам праз вакно  жыхар в. Асташын Любчанскай гміны Навагрудскага пав. Ян Сільвановіч.
На Палессі, як паведамляла камуністычная прэса, адбыліся акты помсты ў вёсках Лушчыцы і Рачкі каля Брэста, а таксама ў Жабінцы. 13 жніўня 1931 г. у в. Новы Двор Пінскага пав. аднавяскоўцам быў забіты выстралам з нагана Тарас Бязручка, якога забойца падазраваў у даносе на яго ў паліцыю. У ноч з 5 на 6 красавіка 1932 г. была спроба забіць выстралам праз акно нейкага Мікіфара Ваеўніка з в. Асташын Любчанскай гміны, якога мясцовыя камуністы падазравалі ў сувязях з паліцыяй. У ноч з 25 на 26 верасня 1932 г. зноў жа выстралам праз вакно быў забіты Антон Шарейка з в. Сеняжыцы Райчанскай гміны Наваградскага пав. Прыкладна тады ж адбылася няўдалая спроба забойства іншага агента – Яна Трусевіча з в. Палоннай, Гарадзечанскай гміны. Часам падазраваных у супрацоўніцтве проста цяжка збівалі, як, напрыклад, Талерчыка Трафіма з в. Талкоўшчына ў 1932 г. У кастрычніку таго ж камуністычнай самаабаронай у Гродне быў забіты Лаўлер Шмелер .
У большасці выпадкаў забойцы атрымлівалі пажыццёвае зняволенне або смяротнае пакаранне. Восенню 1939 г. усе каардынальным чынам змянілася..
Паглядзіце, пры нагодзе. гэты артыкул: С. Вовк Гражданская война как тотальное насилее https://cyberleninka.ru/article/n/grazhdanskaya-voyna-kak-totalnoe-nasilstvo

Записан
ятвяг
Кандидат в депутаты
****

Репутация: +123/-2
Offline Offline

Предупреждения: у пользователя 1 предупреждение
Сообщений: 3534

Просмотр профиля Email
« Ответ #591 : 04 Июль 2021, 13:54:08 »

 И чаго Вы так шчапилися? Таму што 17 верасня огласили святом?
Записан
ятвяг
Кандидат в депутаты
****

Репутация: +123/-2
Offline Offline

Предупреждения: у пользователя 1 предупреждение
Сообщений: 3534

Просмотр профиля Email
« Ответ #592 : 04 Июль 2021, 17:25:06 »

Дзесяцiгадовая дзяўчынка, што хадзiла разам з маiм бацькам ў вясковую школу, была прырачона да страты бацькоў i высылцы
  Так не расстреляли же.  Просто выслали.  А чуть раньше,  во времена крестовых походов  девушку могли запросто в костёр бросить.  А так выросла, пошла на завод, заработала себе пролетарское происхождение, комсомолкой стала.  А без пролетарского происхождения никуда.   Пролетариат  - гегемон.  Согласны?
Записан
Jendrus
Настоящий гродненец
****

Репутация: +55/-1
Offline Offline

Сообщений: 451

Просмотр профиля Email
« Ответ #593 : 04 Июль 2021, 23:47:07 »

Эпізод са смерцью Тадзіка Ясінкага чапляе сваёй жорсткасцью ды бесчалавечнасцью, а сам хлопчык ператвараецца ў сімвал нявіннай ахвяры. Аднак, што менваіта ў гэтай трагедыі больш істотна: тое, што герой - дзіцё, ці факт ягонай пакутніцкай смерці?
У сувязі з апошняй інфармацыяй, якую я прыгадаў вышэй, ягоны ўзрост ужо ня можа быць гэткім фактарам, гэта - хлопце, падлетак, але - не дзіце, як тое падаецца ў польскай літаратуры. Падлетак са зброей у руках (чырвоныя кхмеры, маладагвардзейцы, гітлерюгент...) Значыць застаецца толькі другое - тое, якім чынам ен быў закатаваны. У дадзеным выпадку, прыклад М. Якімовіча - мясцовага беларускага камуністычнага дзеяча, якога, быццам бы, зарэзалі польскія лекары па загаду дыфензівы, як раз выразна сведчыць, што насілле патрабавала легітымізацыі, нейкага тлумачэння. Пры нагодзе, ведаеце, чым рэвалюцыйныя матросы ў 1917 г. апраўдвалі сваю крыважэрнасць у адносінах да афіцэраў? Яны спасылаліся на падзеі 1905 г., калі, паводле чутак, збунтаваўшыхся маракоў царскія ўлады вывозілі ў мора і тапілі... Насілле, нават сімвалічнае, міфічнае, дае падставу для разбурэння папярэдняй сацыяльнай сістэмы, каб на яе папялішчы збудаваць новае...

І, так, я менавіта за тое, каб усіх іх лічыць ахвярамі, але пры гэтам, так сама, памятаць і імены забойцаў ды катаў.

Што ж тычыцца 17 верасня - мы з сябрамі даўна ўжо спрабавалі яго адзначаць, але менавіта як дзень памяці і ўзаемнага прымярэння
Записан
ятвяг
Кандидат в депутаты
****

Репутация: +123/-2
Offline Offline

Предупреждения: у пользователя 1 предупреждение
Сообщений: 3534

Просмотр профиля Email
« Ответ #594 : 05 Июль 2021, 06:16:16 »

але менавіта як дзень памяці і ўзаемнага прымярэння
  Пра якое прымярэнне Вы распявядаеце?   Это день восточной границы, день линии лорда Керзона, день разделения по этнографическому принципу. 
Записан
Jendrus
Настоящий гродненец
****

Репутация: +55/-1
Offline Offline

Сообщений: 451

Просмотр профиля Email
« Ответ #595 : 05 Июль 2021, 09:15:20 »

Тады няхой толькі - Дзень памяці. Хаця б, пра лінію Керзана
Записан
ятвяг
Кандидат в депутаты
****

Репутация: +123/-2
Offline Offline

Предупреждения: у пользователя 1 предупреждение
Сообщений: 3534

Просмотр профиля Email
« Ответ #596 : 05 Июль 2021, 18:00:31 »

 Границу между русскими и поляками предложил англичанин в 1919 году. Установили границу в 1939, праздновать начали а 2021 году.  Теперь полякам  придётся отвечать празднованием 18 марта - Днём подписания Рижского мирного договора 1921 года .
Записан
Jendrus
Настоящий гродненец
****

Репутация: +55/-1
Offline Offline

Сообщений: 451

Просмотр профиля Email
« Ответ #597 : 06 Июль 2021, 00:11:35 »

Па-першае, заходняя мяжа БССР у 1939 г. ЗНАЧНА перазыходзіла лінію Керзана.
Па-другое, калі вяртацца да гісторыі Тадзіка Ясінскага, хто вызначае межы міта?
Я ўжо пісаў калісьці пра кнігу Ю. Губарэвіча прысвечанаю м. Азеры (J. Gubarewicz Kresowe miasteczko Jeziory. Białystok, 2006), дзе есць апісанне гродзенскай турмы з чэрвеня1941 г. (адразу пасля прыхода у горад немцаў). Аўтар, спасылаючыся на сведкаў, узгадвае пра тое, што на турэмнай кухні стаялі катлы ў якіх плавалі чалавечыя парэшткі. Акрамя таго, ен апісвае гродзенца Пятра Дэйнаровіча, якога ў адной з камер знайшлі прыкалочаным цвікамі да дзьвярэй (ст. 239)…
Калі мы апрыеры прызнаем раскрыжаванага хлопчыка на савецкім танке, тады што рабіць з гэтымі апісаннямі?
Як, дарэчы, і апавед пра гарадзенскіх  яўрэяў, што  быццам бы паказвалі савецкім танкістам дарогу, сідзячы ў побач у танке...

І, урэшце, што рабіць з гісторыяй Якімовіча - яе не было, гэта "ня правільны" міт?

« Последнее редактирование: 06 Июль 2021, 00:26:55 от Jendrus » Записан
tomasz
Настоящий гродненец
****

Репутация: +58/-0
Offline Offline

Сообщений: 451

Просмотр профиля
« Ответ #598 : 06 Июль 2021, 00:57:32 »

Паглядзеў "пры нагодзе" артыкул. Тэма, аўтар, установа, дзе працуе. Крый Божа. Пытаньняў больш не маю.
Записан
Jendrus
Настоящий гродненец
****

Репутация: +55/-1
Offline Offline

Сообщений: 451

Просмотр профиля Email
« Ответ #599 : 06 Июль 2021, 10:06:14 »

Tomasz,
у адрозненні ад нас, аўтар добра ведае тое, пра што піша. І, да, у 2015 гісторык з Луганска разважае пра насілле пад час грамадзянскіх войнаў па ўкраінску - гэта так сама пра нешта кажа. Як і звычка рабіць высновы, не чытаючы сам тэкст...
Дарэчы, С. ВОвк цытуе Арэнд. Да яе, спадзяюся, прэтэнзій няма? Кніга гэтак і называецца "Насілле"... https://vk.com/doc5787984_458836864?hash=9b68bd6e92bde5d8d9
"  Насилие появляется там, где власть оказывается под угрозой, но, предоставленное собственному ходу, оно приводит к исчезновению власти. "
Записан
Страниц  : 1 ... 18 19 21 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2024, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,228 секунд. Запросов: 20.