Цены на газетки видел, мне и самому впадлу отдавать 100-200 тысяч за подписку на газетку, если все это можно прочитать в интернете. Так что сетевые хомячки тут совсем не при делах, не льсти себе.
Ну, а зараз зайдзі на акавіту а паглядзі рэйтынг СМІ.

Гэта ўзята з заявы праваабаронцаў. Заява была. Абвярэння няма. Адзначае, праўда.
Не, ну, так праўда ж?

Адкрыты ліст да супрацоўнікаў сілавых структур Рэспублікі Беларусь
Мы, грамадзяне и падаткаплатнікі Рэспублікі Беларусь, звяртаемся ДА ЎСІХ супрацоўнікаў унутраных ворганаў і сілавых структур Рэспублікі Беларусь у сувязі з ганебным нападам на грамадскую актывістку Юлію Сцяпанаву, якой перад тым неаднаразова пагражалі расправай за яе праваабарончую дзейнасць, а таксама ладзілі супраць яе сям’і і яе асабіста правакацыі.
14 студзеня каля гадзіны ночы ў Мінску на маладую дзяўчыну накінуліся двое невядомых мужчын у цывільным і, паваліўшы ў снег, збілі, абрэзаўшы папярэдне яе валасы. Ні ў кога з нас няма ні кроплі сумніву ў тым, што гэта зладзілі менавіта супрацоўнікі сілавых структур. Большасць абставін нападу проста ўказвае на гэта.
Мы разумеем, што і на гэты раз існуе шанец, што бандыты застануцца беспакаранымі, як засталіся беспакаранымі і тыя нелюдзі ў пагонах, якія і раней збівалі моладзевых і грамадскіх актывістаў, вывозілі ў лес і здекваліся, як то менавіта са Змітра Дашкевіча, Паўла Красоўскага, Артура Фінькевіча, Насты Палажанкі і іншых грамадзян. Спыніцеся! Хопіць чыніць гвалт і беззаконне! Памятайце, што вы давалі клятву служыць сваёй краіне, свайму народу, і гэта есць сэнсам вашага жыцця, вашым святым абавязкам. Вы нікому не павінны прыслугоўваць, як не павінны і выконваць злачынныя загады, якімі б вышэйшымі чынамі яны не аддаваліся.
За вамі і вашымі калегамі ўжо стаяць цені Захаранкі, Ганчара, Красоўскага, Завадскага і іншых грамадскіх дзеячоў, сьмерці і знікненні якіх не расследаваныя дасюль. Рана ці позна за ўсе злачынствы прыдзецца несці адказнасць. І яшчэ адно. Няўжо вам не сорамна будзе глядзець у вочы сваім дзецям, унукам, калі яны даведаюцца праўду пра вашу “службу краіне і народу”? Між іншым, у Кодэксе Афіцэра МВД існуе п.9: Совершение поступков, несовместимых с понятием офицерской чести, недопустимо с дальнейшим прохождением военной службы и влечет за собой добровольный уход офицера из войск или его увольнение по ходатайству Офицерского собрания либо суда чести офицеров(цытата).
Мы звяртаемся да вас, Афіцэры! Знайдзіце і пакарайце згодна з Кодэксам Афіцэра тых нелюдзяў, пярэваратняў у пагонах, якія зганілі гонар Афіцэра, якія аддавалі і выконвалі злачынны прыказ збіць і прынізіць маладую безабаронную дзяўчыну.
Пакуль ня позна, спыніце гвалт! Недапушчальна, каб праваахоўныя і нават сілавыя ворганы ператвараліся ў бандфарміраванні!
Адкрыты ліст падпісалі:
Салаўева Алена
Шапуцька Віктар
Фралова Юлія
Леднік Ігар
Шпак-Рыжкаў Юры
Цітова Марына
Бутэнка Зьміцер
Стома Ларыса
Таўстая Алена
Каржанеўская Марыя
Шапуцька Ганна
Грачанікава Тацяна
Сіўчык Вячаслаў
Таццяна Кім
Макаеў Алесь
Борыс Анжэліка
Бамбіза Мікола
Багінская Ніна
Дрозд Зьміцер
Сіўчык Галіна
Батура Яўген
Жоль Алена
Дашкевіч Андрэй
Мікалайчык Вольга
Ханжанкоў Сяргей
Садоўская Кацярына
Кухнавец Віктар
Засценчык Алена
Шчыгельскі Зьміцер
Батура Надзея
Пуканаў Андрэй
Царук Галіна
Сегенюк Уладзімер
Кавалёва Вольга
Верацінскі Генадзь
Мірзаянава Людзьміла
Абрамчык Алесь
Зелка Тацяна
Шчыгельскі Віктар
Хурматава Ірына
Кучарэнка Міхаіл
Асіпенка Ўладзімер
Па даручэнню грамады, Юрась Навіцкі.