Не знаю, может боян... Наткнулся на роман Міхася Южыка "Перакулены час", прочитал по диагонали. Описвыается долукошенковский Минск, литературное окружение времен расцвета БНФ, противопоставление наркомовки и тарашкевицы. Кому интересно, почитайте.
http://kamunikat.org/halounaja.html?pubid=16459Там очень интересное описание белорусского характера. Кто-то говорил, что белорусов как нации не существует? По-моему вполне претендует на описание характерных черт отдельной сформировавшейся нации.
Людзі цяпер не смяюцца і нават не ўсміхаюцца. Яны засяроджаныя, быццам занураныя ў сябе і таму непрыветлівыя, суровыя. Не раз разважаў Сурмач над асаблівасцямі характару сваіх землякоў і прыйшоў да цвёрдай высновы, што менавіта клімат, а дакладней – рэзкая змена надворных умоў на працягу года робіць асноўны ўплыў на менталітэт тутэйшага люду. Змушаныя пастаянна змагацца за выжыванне – з маразамі, аблажнымі дажджамі, неўрадлівымі землямі, – беларусы вонкава не вельмі вясёлы народ. Чалавек, які без дай прычыны рагоча на вуліцы ці ўсміхаецца ў краме, міжволі выклікае ў беларусаў падазрэнне, калі не раздражненне наогул. Так паводзяць сябе іншаземцы. Гэтыя беласнежныя зубы, добразычлівыя румяныя твары, парывістыя жэсты амерыканцаў, італьянцаў, французаў аніяк не ўпісваюцца ў нашу сціплую расліннасць, стандартныя немудрагелістыя будыніны, нячыстыя вуліцы ды бязбожна цесны грамадскі транспарт. Шчыра смяяцца беларус можа адно з прычыны легкадумнай маладосці, альбо на добрым падпітку, калі навакольны свет паўстае ў радасна скажоных алкаголем фарбах.
Беларус млявы і безыніцыятыўны, палітычна неактыўны чалавек. Гэта таксама тлумачыцца халоднай няплыткай крывёй, якая стагоддзямі фарміравалася ў тутэйшым балотна-лясным, пахмурным асяроддзі. Сонечных дзён у нас рэдка калі траціна на год выпадае. А сонца – адзіная крыніца энергіі на зямлі. Ці да страснага кахання, ці да апантаных памкненняў, смелых грамадзянскіх учынкаў нам пад хмарным беларускім небам? Аднак ліха без дабра не бывае, і менавіта нашы прыроджаная суровасць, недаверлівасць, цярплівая здольнасць унурвацца ў сябе з’яўляюцца падмуркам не для павярхоўнага, а глыбінна-істотнага спазнавання быцця. Беларусы, дзесяцігоддзямі і стагоддзямі змушаныя духоўна выжываць пры агрэсіўных захопніцкіх рэжымах, дасягнулі сур’ёзных вышынь у паэзіі і, асабліва, фальклоры. Там, у песнях, паданнях, абрадах, народжаных у счарнелых сярод непралазных лясоў і балот вёсках, трымціць душа Беларусі. Трымціць яе душа, выгнаная з забетанаваных, закамунізаваных гарадоў… У беларуса, у адрозненне ад амаль усіх еўрапейскіх народаў, няма і ніколі не было сваёй гарадской культуры. Гэта відаць хаця б па крайне бедным наборы літаратурных твораў, якія выяўляюць непасрэдна гарадское жыццё. Затое вяскова-партызанскіх апавяданняў, раманаў, паэм і вершаў – вялікае мноства.
Беларус проста вымушаны быў чэрпаць духоўныя сілы са сваёй панурай, зменлівай, дажджліва-завейнай прыроды. І ён спазнаў яе, як, мусібыць, ні адзін еўрапейскі народ. Беларус таксама таленавіты ў рэлігійным успрыманні быцця. Але ж праваслаўе тут не набыло такой сілы, як на Русі, а каталіцызм – не такі ўплывовы на масы, як у Польшчы. На стыку гэтых магутных рэлігійных канфесій беларус, як гэта ні дзіка гучыць, – хрысціянскі язычнік. Стойкая вера тут мяжуецца з зацятай забабоннасцю, жахам перад непераможнымі сіламі разнастайных стыхіяў. У заходнебеларускіх вёсках на скрыжаваннях усталёўваюцца вялізныя драўляныя крыжы з ручнікамі – для адпуджвання нячыстае сілы, у архітэктуры тутэйшых храмаў свіціцца штосьці ад паганскіх церамоў, мы па-ранейшаму шукаем папараць-кветку… Беларус туга паддаецца цывілізацыі, новым веянням, паколькі подыхі ўсяго прагрэсіўнага і лёсапераваротнага даходзяць да яго праз гушчары, балоты і бездараж марудна, у аслабленым і куртатым выглядзе.
Зрэшты, вышэйпрыведзеныя развагі пра беларускі характар не зусім дапасоўваюцца да абсалютнай большасці гараджан, то бок тых, хто толькі пражывае на тэрыторыі этнічнай Беларусі, есць хлеб з яе палеткаў, але чытае выключна расейскую прэсу і літаратуру, глядзіць расейскія тэлепраграмы, слухае расейскае радыё, круціцца ў рускамоўным асяроддзі, і значыць – духоўна жыве ў сферы магутнай культуры суседняга народа. Такіх людзей можна называць калі не рускімі, то ўжо постсавецкімі – дакладна.