|
Head
Гость
|
Аляксандр Сабалеўскі Тое ж самае і з беларускай мовай, рускі язык адмыслова захавалі каб лягчэй было замбаваць народ рознымі маскальскімі ідэямі главенства дзяржавы над асобай - што падсьвядома закладзена ў гучаньні і спалучэньні слоў рускага языка
|
|
« Последнее редактирование: 27 Январь 2013, 02:44:19 от Head »
|
Записан
|
|
|
|
насос
Не совсем
Гродненец
 Репутация: +18/-54
Offline Предупреждения: 7
Сообщений: 293
TomasQue
|
картинка кликабельна  Добавлено: 27 Январь 2013, 13:31:34
рускі язык адмыслова захавалі каб лягчэй было замбаваць народ рознымі маскальскімі ідэямі главенства дзяржавы над асобай - што падсьвядома закладзена ў гучаньні і спалучэньні слоў рускага языка помнится, кто-то говорил, что нет русского языка, есть российский. 
|
|
« Последнее редактирование: 27 Январь 2013, 13:31:34 от йобанынасос »
|
Записан
|
Вот;Жалезная дарога;Парцянка так парцянка!;са стараны так кажацца;Дзяшоўка;Слухі;Карман;Дурачкоў;За гэтыя 200 лет;Вынікае такі вывад;Пажалець;ўбярэм;Каверканне;Аказваецца 
|
|
|
Марыся
Молодой Гродненец
Репутация: +3/-0
Offline
Пол: 
Сообщений: 25
Человек человеку человек, а зомби зомби зомби
|
Русский!
|
|
|
Записан
|
Ненавижу раздвоение личности! Ведь это так круто!
|
|
|
ГрозныйХомяк.
|
Во время переписи населения переписчик задаёт вопрос моему отцу "Какой язык родной?" Папаша чуть подумал и отвечает "А, пусть будет Беларуский"
А сам всю жизнь и дома и на работе по русски изъяснялся, не ну конечно и беларуский понимает и говорить мог, в деревне ж вырос. Вот и вся статистика..
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Бревно
Banned
Гродненец
 Репутация: +14/-13
Offline
Сообщений: 171
Whiterussia
|
полюбэ- русский!!! +1
|
|
|
Записан
|
•Наркаман гэта ты. А я прадстаўнік народу. •Я кармлю народ, каб ён галодны ня быў. •Я выконваю народную волю сваімі рукамі. •Я прыйшоў, каб пакараць такіх як ты. Head ©
|
|
|
|
Раб уласнага народу
КГБ_бот
Молодой Гродненец
Репутация: +3/-3
Offline
Сообщений: 19
Разбить! Остановить! Сдержать!
|
сабж Известный российский спортивный комментатор Василий Уткин отрицает существование украинского и белорусского языка как самостоятельных, сообщает www.champ.by: - Желание самоидентификации понятно и нормально, но наличия языка это не означает. Что вы учили в школе (речь идет об украинском языке – прим. автора), я не знаю, а то, что называют украинским языком, является южнорусским диалектом. Неважно, как его назвать, но это диалект русского языка. Как и белорусский язык. Лингвистически обратное недоказуемо.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Head
Гость
|
пшекам, лабусам и казако-хохлам Ну ты й блявоціна.... оскорбление собеседника
|
|
« Последнее редактирование: 02 Февраль 2013, 02:21:57 от Админ »
|
Записан
|
|
|
|
Раб уласнага народу
КГБ_бот
Молодой Гродненец
Репутация: +3/-3
Offline
Сообщений: 19
Разбить! Остановить! Сдержать!
|
Русский язык
Как ни говори, а родной язык всегда останется родным. Когда хочешь говорить по душе, ни одного белорусского французского слова в голову нейдёшь, а ежели хочешь блеснуть, тогда другое дело. / Лев Николаевич Толстой
|
|
« Последнее редактирование: 02 Февраль 2013, 11:49:59 от Раб уласнага народу »
|
Записан
|
|
|
|
Andrey-g
|
сабж Известный российский спортивный комментатор Василий Уткин отрицает существование украинского и белорусского языка как самостоятельных, сообщает www.champ.by: Сказаў - выказаў сваё меркаванне. І ніякіх разумных доказаў, ніякага ведання. Абы сказаць. Такіх выказванняў у інтэрнэце колькі хочаш. Вось так і працуе прынцып "Адна баба сказала".
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Мишутка
Гость
|
Почему автор ветки не предложил вариант "трасянка". я думаю он был бы лидером.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Профилей хватит на всех
Banned
Гродненец
 Репутация: +7/-19
Offline
Сообщений: 163
КГБ_bot
|
Сказаў - выказаў сваё меркаванне. І ніякіх разумных доказаў, ніякага ведання. Абы сказаць. Такіх выказванняў у інтэрнэце колькі хочаш. Вось так і працуе прынцып "Адна баба сказала". какие тебе нужны "доказы"?)) чел высказал свою точку зрения и она имеет место быть.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Head
Гость
|
ГЛЯДЗІМ У БУДУЧЫНЮ!Будучыня патрабуе разумных, інтэлектуальных людзей. Праз 15-20 гадоў кардынальна зьменяцца ўмовы жыцьця і працы, многія сёньняшнія прафэсіі за гэты пэрыяд будуць непатрэбныя і зьнікнуць, новыя тэхналёгіі запатрабуюць новых прафэсій. Па прагнозах, да 80% будучых прафэсій сёньня нават ня маюць назваў. Галоўным рэсурсам ужо сёньня зьяўляецца не нафта, газ, металы ды іншая сыравінныя і энэргетычныя рэсурсы, а чалавек, яго розум і інтэлект. Па прыродзе беларусы разумныя людзі з высокім інтэлектуальным патэнцыялам. Больш за сто пакаленьняў продкаў фармавалі наш розум, наш інтэлект. Яны нам у спадчыну перадалі праграму фізічнага цела праз прыроду нараджэньня, а таксама праграму духоўнай настройкі нашага цела. У якасьці праграмы фізічнага цела выступае генетычная матэрыялная праграма. У якасьці духоўнай праграмнай настройкі — арганічна структураваная наша беларуская мова, мільёны слоў, багаты фальклёр і культура жыцьця, якія фармаваліся нашымі продкамі ў згодзе з прыродай нашага краю. Толькі ў спалучэньні праграмы фізічнага цела і сугучна адпаведнай ёй духоўнай праграмы настройкі фармуецца максімальна цэласны інтэлект беларуса. Аднак сучасная сытуацыя склалася такім чынам, што для большасьці беларусаў духоўную праграму падмянілі на чужую. Калі ў беларускай сям'і дзіцё выхоўваецца ў рускамоўным асяродку, то ён не дабірае ў інтэлекце да 30%. Гэтая страта нічым ня можа быць кампэнсаваная. Усім вядомы казачны сцэнар, у якім закладзены глыбокі сэнс: — зьнясілены ваяр вяртаецца ў родны край, да маці і прыпадае да роднай зямлі, і гэтым набірае моцы духу і новай сілы, — ідзе на сечу і перамагае зло. Каб вырасьціць сваіх дзяцей інтэлектуальна канкурэнтнымі ў сьвеце, здольнымі і свабоднымі ў імкліва зьменных ўмовах жыцьця 21 стагоддзя, трэба бацькам пастарацца напоўніцу ўключыць іхны інтэлектуальны патэнцыял. Трэба цьвёрда паставіць сваіх дзяцей на плечы сваіх продкаў. Нельга паддавацца штучна створаным абставінам і дапусьціць, каб беларускія дзеці былі ссунутыя на ўскрайкі чалавечай цывілізацыі. У фармаваньні і станаўленьні інтэлекту вызначальнымі пэрыядамі ў разьвіцьці чалавека зьяўляюцца пэрыяд маленства ад нараджэньня да 6-ці гадоў і падлеткавы пэрыяд ад 6-ці да 13 гадоў. 80% інтэлектуальных здольнасьцяў закладаецца менавіта ў пэрыяд маленства. На малюнку паказана разьвіцьцё сувязяў (сінапсаў) паміж нэрвовымі клеткамі мазгоў чалавека ад нараджэньня да сталага веку (дадзеныя, атрыманыя навукоўцамі з выкарыстаньнем новых бясьпечных тэхналёгій назіраньня за жывымі людзьмі і функцыяваньнем іхных мазгоў).  Колькасьць сінапсаў у дзіцяці ад году да шасьці больш чым ў два разы перавышае колькасьць сінапсаў дарослага. Пасьля шасьці гадоў пачынаецца пэрыяд “абрэзкі” незадзенічаных (падчас выхаваньня) сінапсаў і ў 13-14 гадоў колькасць сінапсаў стабілізуецца на ўзроўні дарослага. Такім чынам пэрыяд разьвіцьця дзіця ад нараджэньня да шасьці гадоў зьяўляецца найбольш адказным за фармаваньне яго інтэлектуальных і фізічных здольнасьцяў. І, канешне, гэтая адказнасьць кладзецца на бацькоў. Бацькам неабходна ўлічыць наступнае: 1. У пэрыяд маленства сінапсы “высыпаюць” не па нейкай адвольнай матрыцы, а па структуры, якая зьяўляецца камбінацыяй генетычнай інфармацыі маці і бацькі і якая ёсьць напрацоўкай продкаў па лініі маці і бацькі. Дзіцёнак нараджаецца не як “чысты ліст”, а з бацькоўскай генетычнай наладкай. 2. Дзіцё на працягу двух гадоў авалодвае ў пачатковым аб'ёме ўсімі функцыямі чалавека: пачынае хадзіць, гаварыць, арыентавацца ў прасторы. Гавораць, што ён гэтаму навучаецца. З погляду нейрапсіхалогіі гэтае навучаньне ёсьць вынік ўзаемадзеяньня (праз рухі, зрок і слых) генетычнай сінаптычнай матрыцы дзіцяці з умовамі і сродкамі выхаваньня, якія выкарыстоўваюць бацькі. Здольнасьць дзіцяці арыентавацца ў прасторы, хадзіць, гаварыць — ёсьць зьнешняя праява гэтага навучаньня. 3. Найважнейшае ў гэтым працэсе навучаньня застаецца нябачным. Не бачна тое, што навучаньне — гэта ўзаемадзеяньне інфармацыі (якая паступае праз рухі, зрок і слых) і генетычнай сінаптычнай матрыцы і праз гэта замацаваньне на ўсё жыцьцё міжнейронных сувязяў у мазгах, якія ў далейшым праяўляюцца праз інтэлектуальныя здольнасьці. 4. Вось тут і выступаюць пытаньні стварэньня бацькамі ўмоваў асяроддзя і выкарыстаньня мэтодык выхаваньня падчас росту і разьвіцьця дзіцяці. Каб максімальна сфармаваліся інтэлектуальныя здольнасьці дзіцёнка, трэба каб умовы асяроддзя і мэтодыкі выхаваньня былі сугучнымі генетычнай сінаптычнай матрыцы (як бы патрапілі ў рэзананс з схемай сувязяў гэтай сінаптычнай матрыцы). 5. Для беларускіх сем'яў, ссунутых у рускамоўнае асяроддзе, тут маюцца праблемы. Свайму роднаму дзіцёнку па прыродзе бацькі-беларусы перадаюць генетычную сінаптычную матрыцу, якая арыентаваная на мову іх продкаў (беларускую мову), а выхоўваюць на іншай мове. Рэсурсаў генетычнай сінаптычнай матрыцы дастаткова для таго, каб дзіцёнак авалодаў іншай мовай і нават не адной. У гэтым выпадку для арыентацыі ў жыцьцёвай прасторы, камунікацыі і атрыманьня ведаў на сярэднім узроўні праблем не ўзьнікае. А вось з інэлектам — тут праблемы. 6. Мова зьяўляецца галоўнай інфармацыйнай сілай, што фармуе тыя структуры мозгу, якія адказныя за інтэлект чалавека. 50-70% інтэлектуальных здольнасьцяў фармуецца мовай.Як піша вядомы нейрапсіхолаг Н. Хомскі (Масачузэтс, ЗША): “У працэсе авалоданьня дзіцём мовы ёсьць нават нейкія словы, якія нібыта ключыкам уключаюць яго інтэлект”. Аб інфармацыйнай сіле нашай мовы сьведчыць наш інтэлектуальны патэнцыял. За доказамі далёка хадзіць ня трэба. Узгадаем сярэднія гады мінулага стагоддзя. Толькі дзякуючы высокаму інтэлектуальнаму рэсурсу беларусаў, пераважная бальшыня каторых выхоўвалася ў вёсках ва ўмовах роднай мовы і роднай культуры, на нашай тэрыторыі былі створаны і разьвіваліся высокатэхналагічныя (для таго часу) галіны вытворчасьці, інжынерна-канструктарскія, праектныя арганізацыі, навукова-даследчыя інстытуты, ВНУ. 7. Прасоўваньне рускай мовы ў нашай краіне прывяло да сур'ёзнага паніжэньня інтэлектуальных здольнасьцяў беларусаў. Дастаткова прааналізаваць вынікі іспытаў вучняў сярэдняй школы і абітурыентаў ВНУ. Асіміляцыя ня толькі ў нас але і ва ўсім сьвеце вызначана як вельмі шкодная зьява для інтэлектуальнага разьвіцьця чалавецтва. Прывядзем тут вытрымкі з кнігі дырэктара Інстытута мазгоў пры Масачузэтскім унівэрсітэце (ЗША), нэйрапсіхолага, лінгвіста Стывена Пінкера “Мова як інстынкт”, якія дакладна тлумачыць гэтую зьяву: “Мовы зьнікаюць таму, што разбураецца натуральнае асяроддзе існаваньня носьбітаў гэтай мовы, або супраць іх зьдзяйсьняецца генацыд, іх сілком асімілююць або ўводзяць асімілюючую адукацыю, зьдзяйсьняюць дэмаграфічнае зьліцьцё і бамбардуюць электроннымі сродкамі масавай інфармацыі, якія Майкл Краус (вучоны-лінгвіст) назваў “нэрвова-паралітычным газам культуры”. Чаму людзям павінна быць неабыякава, што над мовамі навісла пагроза? ... Як піша Краус: “Любая мова зьяўляецца найвышэйшым дасягненьнем унікальнага чалавечага генія, таямніцай, такой жа Боскай і бясконцай як жывы арганізм”. “Згуба мовы — гэта частка больш агульнай згубы, якую перажывае наш сьвет — згуба разнастайнасьці ва ўсім” — гаворыць лінгвіст Кен Нейл”. Ці можна ўявіць такую сытуацыю? У беларускую сям'ю, дзе толькі нарадзілася дзіцё, заходзіць чалавек у белым халаце і кажа: “Давайце мы вашаму дзіцёнку зробім апэрацыю. Выражым частку мазгоў і ўставім туды “палепшаную”. Зь яго вырасьце добры работнік. Добра будзе капаць канавы, рабіць сьвідравіны ў зямлі, вадзіць транспарт, пераносіць грузы”. Відавочна, што бацькі дадуць такому “паляпшальніку” ад варот паварот. Прырода інтэлекту патрабуе вяртаньня да роднай мовы. Патрабуе каб у беларускай хаце гучала беларуская мова, каб маці калыханку свайму любімаму дзіцятку сьпявала на мове свіх дзядоў і прадзедаў. Тады з інтэлектам будзе ўсё ў норме. І ня толькі з інтэлектам. (У матэрыяле выкарыстаны сучасныя канцэпцыі кагнітыўнай нейрапсіхалогіі) Беларуская Салідарнасьць, КХП — БНФ Падрыхтаваў Сяргей Папкоў, намесьнік Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі — БНФ студзень 2013 г. http://www.narodnaja-partyja.org/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--fr--pg/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--bk--an--01/00--20130207--04 Добавлено: 09 Февраль 2013, 19:03:41 Часопіс Esquire апублікаваў рэпартаж з Коласаўскага ліцэю10:27, 09.02.2013 Абноўлена ў 10:48, 09.02.2013 | Італьянскі фатограф Алясандра Вінченці апублікаваў у часопісы Esquire вялікі фотарэпартаж з падпольнага ліцэю імя Якуба Коласа. Ліцэй адкрыўся ў 1992 годзе, аднак быў зачынены ў 2003-м, калі ўлады паспрабавалі змяніць яго дырэктара - Уладзіміра Коласа - і навязаць рускамоўную праграму навучання. На працягу двух гадоў заняткі працягваліся ў прыватных кватэрах і нават у падвале каталіцкай царквы, аднак праз пагрозы святару спыніліся. З 2005 года ліцэй працуе на ўскраіне Мінска і існуе за кошт падтрымкі польскага ўрада. Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=104663
|
|
« Последнее редактирование: 09 Февраль 2013, 19:03:42 от Head »
|
Записан
|
|
|
|
ruess
|
Каждый говорит на том языке, которому отдает предпочтение!
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Head
Гость
|
Дзякуй, кэп!  Добавлено: 13 Февраль 2013, 21:27:37 Андрэй Хадановіч: Размаўляй на беларускай мове на зло казлам!Паэт, выкладчык, літарганізатар — 13 лютага Андрэй Хадановіч святкуе саракагоддзе. 11:37, 13.02.2013 Абноўлена ў 11:49, 13.02.2013 | © Фота Сяргея Гудзіліна Напярэдадні свята мы пагутарылі з Хадановічам пра дзяцінства, каханне і шлях да творчасці. Галоўная дзіцячая мара — стаць дарослым Маё дзяцінства было шчаслівым. Галоўнай дзіцячай марай было стаць дарослым. А потым яно ператварылася ў галоўнае расчараванне. Адносіны з бацькамі склаліся найлепшым чынам. Ніхто большага эмацыйнага і пазітыўнага ўплыву на мяне не меў. Узгадваюцца яшчэ бабуля і дзядуля і мае дачарнобыльскія паездкі ў Гомельскую вобласць, у горад Чачэрск, дзе ў іх была хата з падворкам і садам. Звычайна ва ўсіх суседзяў усё было аддадзена пад гародніну і бульбу, а ў нас быў фруктовы сад. Мой тата быў някепскім «тролем» Мой тата быў, як бы цяпер сказалі, «тролем». Ён не быў дысідэнтам, але мог уключыць праграму «Час», глядзець, як Брэжневу чапляюць узнагароды, і іранічна каментаваць. Я потым гэтую іронію спрабаваў паўтарыць у коле сваіх аднакласнікаў. Аднойчы паказваў, як генсак цалуецца з Хонекерам. А неяк потым прыйшоў у школу з інфармацыяй ад бацькоў пра «культ асобы» і рэпрэсіі — і стаў апавядаць пра гэта на палітінфармацыі. Дзіцё прагрэсу Мяне цікавіла тэлевізія: навіны і спартыўныя перадачы. Мне было некалькі гадоў, я глядзеў хакейны матч, бацькі вырашылі настаяць на сваім і вырубілі тэлевізар, а я яго ўсё ўключаў. Бацьку было істотна давесці сваю рацыю, а мне было — зрабіць насуперак. У выніку ён выцягнуў засцерагальнік з тэлевізара, а ў знак пратэсту я ўсю ноч прасядзеў перад пустым экранам. Увесь час біўся Біўся ўвесь час да сярэдзіны школы. Спачатку ў дзіцячым садку, пасля ў пачатковай школе. Мяне вадзілі ў садок, які быў далекавата ад дома, бо абіралі найлепшы, а атрымалася як заўжды. Дзеці там раслі ўсе разам, а я аказаўся чужы. Як кажуць, «у чужы манастыр са сваім статутам не ходзяць», а я заўсёды хадзіў. У мяне ніколі не было спартовага целаскладу, я быў хутчэй кругленькі, але досыць здаровы. Мяне пабіць было цяжка. Я не любіў гуляць па правілах, прыдуманых не мной. Цярпеў за каханне У дзіцячым садку я звяртаў увагу на тых, хто звяртаў увагу на мяне. Леначку, якая мяне заўважыла, я абагаўляў. На ціхіх гадзінах імкнуўся працягнуць руку да яе раскладанкі і пяшчотна палашчыць яе руку. За што мяне неяк пакаралі. Стаяў за гэта ў куце і страшна цешыўся. Пасля бацькам расказваў, што пацярпеў за каханне. Калі мне было гадоў 14, я на той момант паспеў перазакохвацца паслядоўна ў 7 ці 8 дзяўчат. І у кожную, безумоўна, упершыню і да канца. (Наяўнасць папярэдніц, вядома ж, нічому мяне не вучыла.) І вось адна сказала, што ёй не падабаецца мая спартыўная форма. Я тады вырашыў заняцца сабой, запісаўся ў секцыю спартыўнай хадзьбы і паехаў на 2-месячныя зборы з абсалютна звар’яцелым трэнерам. Вярнуўся — зграбным хлопцам. Але жыццё зноў жартавала. Бацькі развяліся, я пераехаў у іншае месца і пачаў хадзіць у іншую школу. Хлопчык-спартовец дастаўся іншым дзяўчаткам. Размаўляй на беларускай мове на злосць казлам… …якія дыскрымінуюць мову. Пасля рэферэндуму 1995 раптам нешта стукнула ў галаву расейскамоўнаму хлопчыку Хадановічу пачаць пісаць па-беларуску. Было ў гэтым нешта ад упартасці. А яшчэ больш — ад эстэтычнага адчування, што па-беларуску тут і сёння можна зрабіць нешта нашмат цікавейшае, чым на рускай мове, на якой — усё найважнейшае даўно прамоўлена. А ў нас — пры ўсёй павазе да класікаў — усё толькі пачынаецца. Я не герой байкі Крапівы Не думаю, што ўмею ганарыцца ўласнымі дасягненнямі, тым больш і ганарыцца няма чым, я ж не герой байкі Кандрата Крапівы. Але магу чамусьці радавацца нейкі час. Так, кожны раз радуюся, калі ўдаецца нешта зрабіць упершыню. Радаваўся сваёй першай кніжцы, якая выйшла адразу ў перакладах, ва Украіне. Радаваўся першай літаратурнай узнагародзе (на фестывалі ў Славеніі), першай перамозе на міжнародным паэтычным слэме. Радаваўся, калі не праваліў сваю першую ўніверсітэцкую лекцыю. Радаваўся, калі ўдалося першы раз арганізаваць конкурс і майстар-класы для маладых літаратараў, а потым укласці і выдаць кнігу з іх творамі. Радуюся, калі з ліцэістаў, якім я выкладаў літаратуру, выходзяць добрыя паэты. (Глеб і Антон, прывітанне!) Радаваўся, калі пераклаў «Крумкача» Эдгара По і «П’яны карабель» Арцюра Рэмбо. Дарэчы, пра французаў: радаваўся, калі паказваў жонцы і дачцэ Парыж. Але самі яны радаваліся мацней, асабліва дачка ў «Дыснэйлэндзе». Няма нічога страшнага ў сталенні Проста разумееш, што адказваеш не толькі за сябе, але і за іншых, блізкіх табе людзей, за пэўныя справы, калі ўжо ўзяўся іх рабіць. Ну, і трэба быць гатовым да таго, што мілая дзяўчына, звяртаючыся па аўтограф на тваёй кніжцы, папросіць яе падпісаць… для мамы ці, яшчэ часцей, для настаўніцы беларускай літаратуры. І нікуды не дзенешся, будзеш падпісваць. Планы Хачу за год выдаць адразу некалькі кніжак, нешта было падрыхтаванае даўно, а нешта зусім нядаўна. Вось-вось мае выйсці кніжка выбраных вершаў «Дэжа вю: перавыбранае», кніжка выбраных перакладаў «Разам з пылам», дзіцячая кніжка «Нататкі таткі» (ва ўкраінскіх перакладах яна ўжо выйшла, а вось арыгіналы — усё ніяк). Уклаў і пераклаў кнігу выбраных вершаў польскага паэта Рышарда Крыніцкага — чакаю, калі надрукуюць. Толькі што скончыў пераклад класічнай вершаванай камедыі Аляксандра Фрэдры «Помста» — спадзяюся ўбачыць яе тэатральную пастаноўку. Апроч таго, рыхтую да выдання новую кнігу «Карта памяці» — зборнік падарожных, «замежных» вершаў. Няма мабільнага тэлефона Тое, што у мяне няма мабільнага тэлефона, хутчэй склалася гістарычна. А цяпер ужо і не хочацца нешта мяняць. Калі быць зусім шчырым, я карыстаюся мабільнікам за мяжой, дзеля, так бы мовіць, аператыўнай сувязі з домам. Калі ж я ў Беларусі, то найхутчэй або дома, або на лекцыях ці нейкіх публічных імпрэзах, калі ветлівыя людзі мабільнік адключаюць; або хачу колькі хвілін пабыць на самоце. Цяжка існаваць без электроннай пошты Усё можа прыносіць карысць, нават сацыяльныя сеткі, калі карыстацца гэтым у меру і не трапляць у псіхалагічную залежнасць. Сёння мне было б цяжка існаваць без электроннай пошты (думаю, гэта форма кампенсацыі за адсутнасць мабільніка), без музыкі і розных тэкстаў, лёгкадаступных у інтэрнэце. Пакрысе адкрываю для сябе радасць чытання з рыдара (але зусім не збіраюся адмаўляцца ад папяровых кніжак). Ці можна застацца паэтам пасля 40? Не ведаю, пакуль яшчэ не спрабаваў. Але ведаю некалькіх паэтаў, якім гэта ўдавалася. Што ўнушае пэўны аптымізм. Не веру ў нейкую магію лічбаў, але часам лічуся з забабонамі лю-дзей, якія мяне атачаюць. У святле гэтых забабонаў 40 гадоў — гэта калі ты не можаш належным чынам адзначыць уласныя народзіны. Таму — у якасці святкавання — маю чатыры ўніверсітэцкія лекцыі, паэтычную іпрэзу плюс яшчэ адзін вечаровы занятак у «Школе маладога літаратара». Андрэй Хадановіч. Нарадзіўся ў 1973 у Мінску. Скончыў рускую філалогію БДУ. Выкладае замежную літаратуру ў БДУ. Паэт, перакладчык. Старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра. Аўтар кніг «Лісты з-пад коўдры», «Сто лі100ў на Тут», «Бэрлібры» і іншых. * * * Іосіф Бродскі Я ўваходзіў заместа дзікага звера ў клетку, выціскаў клікуху й тэрмін цвіком у бараку, жыў ля мора, гуляў у рулетку, абедаў чорт ведае з кім у фраку. Бачыў свет з ледзяной вышыні, за крок да абвалу. Тройчы тануў, двойчы рэзалі грудзі. Кінуў краіну, якая мяне ўзгадавала. Скласці ўсіх, хто мяне забыў, — цэлы горад будзе. Апранаўся па модзе ў тое, што перашыта; вандраваў па стэпах, дзе гуны прайшлі ардою. Чорным толем крыючы гумны, сеючы жыта, не напіўся толькі сухой вадою. Я ўпусціў сабе ў сны турмы варанёныя зрэнкі, жэр хлеб выгнання, чужы абжываў падворак. Дазваляў свайму горлу ўсе гукі, абы не енкі; перайшоў на шорхат. Цяпер мне сорак. Што сказаць пра маё жыццё? Мне яго хапіла, каб дазнацца, што гора й страты — яго адзнакі. Ды пакуль мне глінай рот не заб’е магіла, з яго будуць чутныя толькі словы падзякі. Пераклад Андрэя Хадановіча Вольга Гарапучык Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=104858
|
|
« Последнее редактирование: 13 Февраль 2013, 21:27:37 от Head »
|
Записан
|
|
|
|
ЗАБЕРУ СРАЗУ же ваши новые ZTE, Huawei, Samsung ЗА $$$ быстр
Даю деньги на 1-1.5года рублями до 960$. С вас паспорт+карточка. До 99% годовых. 8025 705 6088 Подробнее здесь: DAMVDOLG.TK или http://forum.grodno.net/index.php?topic=1879172.msg10354679#msg10354679
Гродненец
 Репутация: +46/-0
Offline
Сообщений: 132
Куплю КЛУБНИКУ 15-50кг 8025 705 6088 ЗАБЕРУ САМ
|
Аляксандр Сабалеўскі Тое ж самае і з беларускай мовай, рускі язык адмыслова захавалі каб лягчэй было замбаваць народ рознымі маскальскімі ідэямі главенства дзяржавы над асобай - што падсьвядома закладзена ў гучаньні і спалучэньні слоў рускага языка
можно подумать, что спалучэньні слоў беларускага языка меней замбуюць народ рознымі ідэямі главенства дзяржавы
|
|
|
Записан
|
Выручу с деньгами до 2.630 руб. 00 коп. на 17месяцев. Возврат рублями | оригинальные телефоны из Европы. Нокиа от 78 руб. 90 коп. | Качественные наушники3.5мм 5 руб. 26 коп., флешки 2Gb от7 руб. 89 коп., ...
В наличии оригинал новый Huawei Honor2 U9508 на все се
|
|
|
Head
Гость
|
У спалучэнні слоў беларускай развіваецца беларуская нацыя.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Бывший
|
Толькі 1,6-1,8 працэнтаў карыстальнікаў вікіпэдыі зь Беларусі чытаюць яе па-беларуску.
83,8% абіраюць расейскую вэрсію. Трохі больш за 7 працэнтаў юзэраў чытаюць вікіпэдыю па-ангельску, перадае «Радыё Свабода».
|
|
|
Записан
|
Всё в прошлом.
|
|
|
Сабачка
|
нават да вikiпэдыi kрывавы дабрауся?
|
|
|
Записан
|
|
|
|
БХД
|
у мяне родная мова - беларуская, часам у штодзённым жыцці карыстаюся дыялектамі беларускай мовы - "трасянкай" і "рускай".
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Профилей хватит на всех
Banned
Гродненец
 Репутация: +7/-19
Offline
Сообщений: 163
КГБ_bot
|
у мяне родная мова - беларуская, часам у штодзённым жыцці карыстаюся дыялектамі беларускай мовы - "трасянкай" і "рускай".
поздравляю! ты попадаешь под несчастные 1,6-1,8 процентов
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Head
Гость
|
З Вікіпэдыяй ёсць сур'езнае пытанне- наркамаўка і тарашкевіца. Адным словам "Дзякуй таваршчу Сталіну за нашае шчаслівае дзяцінства!".
Добавлено: 15 Февраль 2013, 17:38:03 Гэнік Лойка: У Беларусі ня стала беларускамоўных школаў
аўтар Міхась Скобла
Паводле афіцыйнай статыстыкі ў Беларусі 51% беларускамоўных школаў. На асаблівай дошцы гонару Мінадукацыі дзьве сталічныя гімназіі — № 4 і № 23. Але якая рэальнасьць схаваная за лічбай 51%? Госьцем перадачы — скульптар Гэнік Лойка, які адстойвае права сваіх дзяцей вучыцца па-беларуску — акурат у «беларускамоўнай» гімназіі № 4. — Гэнік, я ведаю, што ты апошнім часам абіваў парогі школьнай адміністрацыі і Міністэрства адукацыі. З чым гэта зьвязана?
— Усё зьвязана зь беларускамоўнай адукацыяй. Мае дзеці, дачка і сын, паступілі ў беларускамоўную гімназію № 4 у 2009 і 2010 гадах. І я зь першага дня, зь першага верасьня сказаў выхавальніцы: «Вы не валодаеце беларускай мовай, а гэта недапушчальна ў беларускамоўнай гімназіі. Але я разумею, што мову цяжка вывучыць, я разумею сытуацыю ў грамадзтве, калі ласка, давайце я вам буду дапамагаць». Але яна ніколі не зьвярталася да мяне па дапамогу, усё аджартоўвалася. І я вымушаны быў напісаць на яе кляўзу, зафіксаваць гэта ў гісторыі школы, што настаўніца вяла ўрокі беларускай мовы і беларускай літаратуры на расейскай мове. А яна мне: «А откуда вы это знаете?» Я кажу: «Мне сын расказаў». — «А вы посмотрите тетради. Там всё на белорусском написано? На белорусском. Какие претензии?».
— Сталічная чацьвёртая гімназія лічыцца беларускамоўнай, як, напрыклад, тая ж 23-я. Беларускую мову ў беларускамоўнай 4-й гімназіі выкладаюць на расейскай мове?
— Настаўніца, пра якую я гаварыў, не валодае мовай. Хоць валодаць беларускай мовай абавязаны любы работнік любой дзяржаўнай установы ў краіне. Я хачу зачапіцца менавіта за слова «лічыцца». Сапраўды, усё ў нас толькі лічыцца. А я апошнім часам зазірнуў у юрыдычныя дакумэнты. Па-першае, папрасіў статут нашае гімназіі. І мне доўга не давалі яго, і да гэтае пары не даюць. Сказалі, што на сайце ёсьць. Сапраўды, я на сайце знайшоў, і прачытаў — у раздзеле 3.2 напісана: «асноўнымі мовамі навучаньня зьяўляюцца беларуская і расейская мовы». Гэта — канец! Гэта значыць, што беларускамоўнай гімназіі № 4 больш няма.
— У статуце напісана пра дзьве мовы. А іх выкарыстаньне неяк рэглямэнтуецца?
— Ні ў статуце, ні ў якіх іншых юрыдычных дакумэнтах не рэглямэнтуецца. У Канстытуцыі сказана — ёсьць выбар грамадзянам выбіраць адну з дзьвюх дзяржаўных моваў. Другія дакумэнты павінны ўсё гэта раскрыць, растлумачыць, што такое «беларускамоўная» школа, што такое «расейскамоўная» школа. Але гэтага нічога няма. Я думаў, у статуце беларускамоўнай гімназіі павінна быць расьпісана... Няма! Атрымліваецца, што ў нас настаўнік ня мае права навучаць па-беларуску, ён ня мае абавязку навучаць па-беларуску. Гэта не прапісана — ані права, ані абавязак.
— Запіс у гімназічным статуце пра дзьве мовы ў што ператвараецца на практыцы?
— У тое і ператвараецца, «як яны лічаць». І так адбываецца ва ўсіх беларускамоўных школах — хто вядзе па-расейску, хто па-беларуску. Гэтыя ўрокі асабліва не правяраюцца. Я як школьнікам тлумачу дырэктару ці завучу ў чацьвёртай гімназіі: «Вось настаўнік гаворыць па-беларуску ў беларускамоўнай гімназіі. Гэта —норма. А вось настаўнік гаворыць не па-беларуску». — «А на якой мове ён гаворыць?» — «Па-расейску». — «Дык што тут страшнага? Гэта ж дзяржаўная мова». Усё, пра што тут больш гаварыць? Летась у нашай гімназіі адзначалі Міжнародны дзень роднай мовы — 21 лютага — цэлым тыднем славянскіх моваў!
— Я так разумею, што павінен быць нейкі дакумэнт, нейкае палажэньне аб беларускамоўных школах.
— Менавіта з гэтым я і пайшоў у Міністэрства адукацыі. Трапіў на прыём да Якжыка — намесьніка міністра адукацыі. І, здаецца, так ужо ясна выклаў сваё пытаньне — калі даецца права выбраць мову навучаньня, то павінна быць і расьпісана, што такое навучаньне на беларускай мове. Я ў яго пытаюся пра беларускамоўную школу, а ён ня ведае, пра што адказваць. Кажа — у законе няма. Спачатку я думаў, дзейнічае, як чыноўнік, у якога нічога не даб’есься. А Якжык кажа — чытайце Кодэкс аб адукацыі. Я пайшоў у юрыдычны аддзел, узяў той кодэкс. Гэта — асноўны закон, паводле яго адукацыя ўся і будуецца. Дык там чорным па белым напісана, што беларускамоўную адукацыю дзяржава можа забясьпечыць праз: клясы, групы, патокі. Усё.
— У Кодэксе аб адукацыі адсутнічае панятак «школа»?
Я хачу, каб наш народ запомніў дату знішчэньня беларускамоўнай школы — 13 студзеня 2011 году, калі выйшаў Кодэкс аб адукацыі
— Менавіта так. Няма там школы — ёсьць клясы. Дзеці цяпер у беларускамоўнай школе навучацца не могуць, толькі ў клясе. Ніводзін пэдагог вам ня скажа, што ў клясе, г.зн. у нейкім кутку, эфэктыўней навучацца. Я хачу, каб наш народ запомніў дату знішчэньня беларускамоўнай школы — 13 студзеня 2011 году, калі выйшаў Кодэкс аб адукацыі. Усё. Аман. З гэтага моманту ва ўсёй краіне ня стала беларускамоўных школаў.
— Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі 51% беларускамоўных школаў...
— І мне такое ж казаў намесьнік міністра адукацыі Якжык. Усё яшчэ працягваюць гаварыць пра «беларускамоўныя школы». Насамрэч у юрыдычным аддзеле Мінадукацыі мне адказалі, калі я спытаўся, паводле якога закону настаўнік абавязаны выкладаць па-беларуску: «А это по определению понятно». Такім чынам, у нас усё адбываецца не па законах, а «по понятиям». Беларускамоўных школаў у Беларусі няма. Хоць мы ўжываем гэтае вызначэньне. Самае галоўнае, што і чыноўнікі ўжываюць — дзеля таго, каб спакойненьнка, паціхеньку беларуская мова аджыла і зьнікла. Якжык кажа, галоўнае — нікога прымушаць. А хіба не пад прымусам мой сын паступіў у расейскамоўны унівэрсытэт? Хіба дзяржава дала яму магчымасьць вучыцца ў беларускамоўным унівэрсытэце?
— Не дала выбару, пра які гаворыцца ў канстытуцыі.
— Вось вам і канстытуцыйнае права на выбар! Няма гэтага выбару. Мой сын не дабравольна паступіў, яго прымусілі паступіць у расейскамоўны ўнівэрсытэт. Дык вось, мы ня мелі беларускамоўных унівэрсытэтаў, а цяпер ня стала і школаў. Вось гэта ўжо сапраўды замах на сьвятыню. Гэта своеасаблівае харакіры. Беларускамоўныя школы былі пры бальшавіках, былі пры фашыстах, былі ў партызанскіх лясах. А ў незалежнай Беларусі Лукашэнка вынішчае беларускамоўныя школы, і гэта адзначана ў законе — Кодэксе аб адукацыі!
— Кодэкс прыняты 2 гады таму. Чаму наша грамадзкасьць два гады ніякім чынам не рэагавала? Ёсьць жа ў нас Таварыства беларускай школы, ёсьць Таварыства беларускай мовы, ёсьць бацькі актыўныя. Чаму два гады — цішыня?
— І далей будзе цішыня. Мінадукацыі да гэтай пары гаворыць пра 51% беларускамоўных школаў. Гэтай статыстыкай, гэтай дэмагогіяй наша пільнасьць прыспаная. Проста мы прывыклі да таго, што беларускамоўная школа існуе безь юрыдычнай падставы. І мы не зьвяртаем увагі на тую падставу. Але рэжым паставіў сабе задачу — вынішчыць беларускую мову! І вось ён яе вынішчае. Што да ТБШ і ТБМ... Асабіста я пакінуў шэрагі Таварыства беларускай мовы. Матываваў гэта тым, што мае радыкальныя погляды будуць замінаць таварыству. Я так разумею, што ТБМ знаходзіць нешта станоўчае і гэта падтрымлівае. Вось такая канцэпцыя. У мяне іншая канцэпцыя. Я зьвяртаўся ў Таварыства беларускай мовы Фрунзэнскага раёну Менску. Кажу, давайце зоймемся гімназіяй № 4. Калі мы зробім зь яе сапраўды беларускамоўную гімназію ў сталіцы, то гэта будзе вельмі моцная падтрымка ўсім нам, таму ж Магілёву, дзе адна Ялінка Салаўёва вучыцца на беларускай мове. На мяне сябры ТБМ паглядзелі, як на Дон Кіхота. Сказалі: «Мы ўсё гэта ведаем, але ня варта біцца галавой аб сьцену». Мне прыкра пра гэта гаварыць, але мы ўпусьцілі той час, калі са школьных шыльдаў скасоўвалі словы «з беларускай мовай навучаньня». А з другога боку, такія словы — гэта нацыянальная ганьба. На сваёй роднай зямлі падпісваць, што гэта беларуская школа! Хай расейскія школы падпісваюць сябе.
— Гэнік, я ведаю, што ты вядзеш вайну з чыноўнікамі на два франты — яшчэ і з ваенкаматам ваюеш. Там што цябе не задаволіла?
Прыйшла позва майму сыну — па-расейску, і я сказаў камісару Фрунзэнскага раёну палкоўніку Бендзянкову, што мы з сынам не валодаем гэтай мовай
— Я паставіўся вельмі цьвёрда — ад любой дзяржаўнай установы атрымліваць дакумэнты толькі на беларускай мове. Паводле Закону аб мовах я як грамадзянін маю права ня ведаць другой дзяржаўнай мовы. Я так афіцыйна і заяўляю: я ня ведаю расейскай мовы, дайце мне дакумэнт на беларускай. Прыйшла позва майму сыну — па-расейску, і я сказаў камісару Фрунзэнскага раёну палкоўніку Бендзянкову, што мы з сынам не валодаем гэтай мовай. Ён адказвае: у нас форма, у нас у кампутарах беларускага алфавіту няма... Я кажу, гэта не мае праблемы, напішыце хоць ад рукі. Я сабраў усе дакумэнты мэдыцынскія, ужо хлопец гатовы праходзіць мэдкамісію. Ад вас — толькі позва па-беларуску. Яны цягнулі больш за два гады! Ужо хлопец паступіў у БДУ. Зноў прышла позва, зноў я паўтарыў сваю заяву. Нарэшце мне зрабілі позву на беларускай мове.
— Вернемся аднак да беларускамоўнай адукацыі? Якая тут роля бацькоў?
— Адзін бацька сказаў, што ня пойдзе мяне падтрымліваць. Ён лічыць, што трэба дыскі выдаваць, казкі чытаць, нешта ствараць, не ісьці на канфрантацыю. А мне здаецца, трэба цьвёрда трымацца сваіх прынцыпаў, калі мы хочам, каб нацыя гаварыла па-беларуску. Ты хочаш беларускай мовы — бяры яе. Я прыходжу у 4-ю гімназію, дзе амаль усе настаўнікі гавораць па-расейску. Здавалася б — такая сілішча. Я зь любым настаўнікам гавару, і ён апускае вочы і пераходзіць на беларускую мову. Здавалася, у іх сіла такая, яны за шырокімі плячыма Лукашэнкі! Але яны пасуюць перад адным чалавекам. Так што калі мы ўсе будзем трымацца такой канцэпцыі, то мы пераможам.
— Дык у чым твая канцэпцыя? Выкладзі коратка і ясна.
— Перш за ўсё — не разумець расейскай мовы. Я ня ведаю і не хачу ведаць расейскую мову! Мне даецца права такое, кантытуцыйнае. Закон аб мовах мне дае права ня ведаць другой дзяржаўнай мовы. Такім чынам, цяпер трэба пачынаць з дарослых. Раней мы пачыналі зь дзіцячых садкоў, школак. А сёньня школа, як бачым, загнаная ў тупік. Любым чынам, нават калі я прыгожа апрануты і проста гавару з чалавекам, я ўплываю на яго. Ён, убачыўшы маё жаданне, таксама пераходзіць на беларускую мову. Гэта пад маім уплывам, пад маім прымусам! Проста прымус бывае рознай ступені. Я магу стаць на калені і ўпрошваць пагаварыць са мной па-беларуску, а магу ўзяць аўтамат Калашнікава. Дыяпазон прымусу вельмі шырокі. Трэба прымушаць! Калі мы хочам беларускай мовы, мы павінны яе ўзяць, не баючыся, што нас зьвінавацяць у «прымусе». Радыё Свабода © 2013 РС | Усе правы захаваныя.
|
|
« Последнее редактирование: 15 Февраль 2013, 17:38:04 от Head »
|
Записан
|
|
|
|
БХД
|
у мяне родная мова - беларуская, часам у штодзённым жыцці карыстаюся дыялектамі беларускай мовы - "трасянкай" і "рускай".
поздравляю! ты попадаешь под несчастные 1,6-1,8 процентов 1,6-1,8% карыстаюцца Вікіпэдыяй. асабіста я сябе адчуваю выдатна і да нясчасных людзей не адношу сябе ))) чаго і вам жадаю.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Head
Гость
|
Yury Meliashkevich У беларускай мове шмат сінонімаў рускім "лентяй-увалень-лодырь": лежань, гультай, абрэўс, бамбіза, лотра, абібок, вахляй, дзяньгуб, біндус, баглай, вавула, цюхцей, мяжджула, латруга, лодар. Спачатку мне падавалася, што гэта сборная салянка слоў з розных рэгіёнаў Беларусі, але мая бабуля, якая пражыла ўсё жыццё ў Слаўгарадскім раёне ведае большасць гэтых слоў і разумее іх адценні. Карацей, фрэнды, сёння пятніца і ёсць магчымасць выбіраць кім мы будзем заўтра 
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Head
Гость
|
А там не ўсе словы пералічаны.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
fireatwill
|
В русском больше
ленивец, лодырь, лежебока, байбак, бездельник, ленивый, увалень; огурник, шалберник, празднолюбец, балдежник, филон, разгульщик, прохладчик, сачок, разгильдяй, шланг, лоботряс, шалопай, балбес, оболтус, шалопут, ротозей, обломов, шалбер, измигульник, расфигай, повеса, лежень
что сказать-то хотел? то, что русские большие бездельники? "шалопут - член религиозной секты, являвшейся в Российском государстве XIX в. разновидностью хлыстовства"
|
|
|
Записан
|
Если ты споришь с идиотом,вероятно то же самое делает и он. Мне всегда немного грустно, когда красноречиво, изящно и тонко оскорбляешь человека, а он слишком глуп, чтобы это понять.
|
|
|
fireatwill
|
О, вам в палате снова включили гугль...
А первое значение этого слова приведете? А то сразу на второе перескакиваете...
может, еще и первое значение слова "обломов"? 
|
|
|
Записан
|
Если ты споришь с идиотом,вероятно то же самое делает и он. Мне всегда немного грустно, когда красноречиво, изящно и тонко оскорбляешь человека, а он слишком глуп, чтобы это понять.
|
|
|
Head
Гость
|
Ага, шланг таксама цікавае. http://slovar-vorovskogo-jargona.info/%D0%A1%D0%BB%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D1%80%D1%8C_%D0%B2%D0%BE%D1%80%D0%BE%D0%B2%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE_%D0%B6%D0%B0%D1%80%D0%B3%D0%BE%D0%BD%D0%B0/6964/%D0%A8%D0%BB%D0%B0%D0%BD%D0%B3
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Head
Гость
|
Мы тут самі прывялі, а ты шукаць адпраўляеш...  Да таго ж, як там было адзначана, простая бабуля з вёскі ведала амаль усе гэтыя словы і іх адценьні. Ты жа ў нас ніхто знаўца моў, нават мяне вучыш беларускай, то "свой родной" і ўвогуле ведаць павінен дык ты нам распавядзі пра большую частку сваіх словаў і іх адценняў, толькі бяз гугла, канечне.)) 
|
|
|
Записан
|
|
|
|
|