Head
Гость
|
У тым-та і справа. Які ёсць-такі ёсць, усё ж выхадзец з савецкай наменклятуры. Але дзяржаву ўзмацняе. Паўсюль асталіся савецкія лідэры- Ельцын, Кучма, Назабраеў і сучасныя прагэбісцкія прыйшлі ў Украіне і Расеі дастаткова пазней, чым на Беларусі. А Машэрава жа забілі- вось і прыйшло да нас адразу ў 94-м... Узяць таго ж галоўнага беларускага наменклатуршчыка Мясьніковіча- як б не быў, але не беларусафоб.
Добавлено: 06 Январь 2013, 18:55:44 НЯ ВЕРУ! У гэтым годзе пад час адпачынку ў Італіі мая дачка пазнаёмілася ўпершыню ў жыцьці з сапраўднымі дзяўчынкамі-беларускамі не з Прагі ці зь Нью-Ёрку, а зь Менску. Аня нарадзілася ў Амэрыцы, і ўсе свае 11 год пражыла ў Чэхіі. Гаворыць на беларускай мове, ангельскай, рускай, чэскай і нямецкай.. Беларускія дзяўчынкі гаварылі толькі па-руску. Аднойчы пад час маляваньня, беларуская дзяўчынка папрасіля Аню сказаць нешта на ўсіх мовах, якія яна ведае. Тая спакойна пачала нешта распавядаць. Апошняй была беларуская мова- на ей Аня працягнула натуральна гульню. Яе сяброўка раптам ускочыла, схапілася рукамі за твар і ледзь не заплакала. Я напалохалася: што здарылася? І дзяўчынка сказала страшныя словы. : “Мне сорамна! Я жыву ў Беларусі і не магу так гаварыць на сваёй мове, як мая равесьніца за мяжой!”. Аліса паабяцала Ані, што ў наступным годзе, калі яны сустрэнуцца, абавязкова будзе зь ёй размаўляць па-беларуску.
Зараз з’явіліся ў Горадні рэкламныя шчыты “Мова = мама“, “Любіш маму?”. На дгугім нейкая жанчына кажа, што яе першае беларускае слова было “Дзякуй”. За гэта ёй нехта падарыў букет. Альбо яна першы раз у жыцьці ДЗЯКУЙ сказала, калі ёй падарылі гэты букет. Дык жанчына зараз усіх заклікае сказаць першае слова па-беларуску- і вам за гэта будуць кветкі!
А я, як карыстальнік -- ня веру ў такую рэкламу. Яна - падман! Не купляйцеся!
У мяне пытаньні :
1.Чаму два рэкламныя шчыты -- у Горадні- сталі інфармацыйнай нагодай!
Адказ: таму што рэкламадаўца -- аж само міністэрства культуры. Узгадаем, што ў Беларусі новы міністр, Барыс Сьвятлоў. Ягонаму папярэдніку, Латушку, які заўсёды гаварыў па-беларуску, такого не ўдавалася, хоць кампанія білбардаў па-беларуску пачыналася пры ім.. А зараз такая паказушная прапаганда беларускай мовы. Значыць, адказ больш канкрэтны – напэўна, загад ад Адміністрацыі.
2. Ці будзе кампанія рэкламы беларускай мовы працягвацца?.
Адказ : ня будзе! Прэзыдэнцкія “выбары” праз два гады, да іх і ідзе падрыхтоўка. Трэба ў апазыцыі выбіваць на свой бок прыхільнікаў. Нічога больш, чым словы на плакатах, ня будзе.. Бо зараз Беларусь у тым стане, што мова ёсьць ужо сімвал свабоды і супраціўленьня. Цётку з букетам нам пакажуць, але гісторыю Беларусі, фізыку ў школах і матэматыку па-беларуску пры Лукашэнку – ні за што! Рэжым робіць прапагандыстскія эксьперыменты, каб ачалавечыць свой твар. Але твар ва уладзе той самы.
3. А ці загаворыць сам Лукашэнка па-беларуску?
Адказ: не загаворыць. Таму што ня можа. Гэта ўжо будзе не Лукашэнка, калі ён пачне гаварыць па-беларуску. Колькі сказаў на добрай беларускай мове калі мы чулі ад Лукашэнкі? Максімальна тры- чатыры. Былі толькі кпіны ў бок “сьвядомых” са зьдзекам над дзяржаўнай мовай.
А дзяржава павінна не заклікаць сказаць першае слова на роднай мове, дзяржава мусіць гаварыць са сваім народам на мове тытульнай нацыі. Прэзідэнт абавязаны са сваім народам размаўляць на яго мове!
Выснова: логіка білбордаў правільная, маці - ёсьць каштоўнасьць, і мова- каштоўнасьць. Але працуе і наадварот : хто любіць мову, той любіць сям’ю сваю. У сучаснай Беларусі пры Лукашэнку ,няма ні павагі да сям’і, ні павагі да маці, як няма павагі і да мовы нацыі..
А ў народа, што гаворыць на сваёй мове, ёсьць самапавага. Народ са сваёй мовай адчувае і сілу, і свабоду і права быць сабою. Калі зьнішчана мова- народ у дыпрэсіі. Ім легка можна не толькі кіраваць- але і карыстацца. Таму НЯ ВЕРУ, што Лукашэнка загаворыць па-беларуску!
Усім беларусам і дома, і ва ўсім сьвеце вельмі б хацелася б каб не было такіх білбордаў у Беларусі. Яны абразлівыя былі б у Нямеччыне калі б немцаў заклікалі гаварыць па-нямецку, чэхаў—па-чэску, палякаў- па-польску.
Маё першае слова былоне як у жанчыны з рэкламы, не “дзякуй”, а “ма-ма”. І мая мама гаварыла са мной па- беларуску і мне казала як толькі я себе памятаю: - Ты- беларуска!. І не было пытаньня, якая мая мова ў нашай беларускай сямьі.
Шмат хто зь беларусаў скажа, што мне пашанцавала. Я таксама так лічу. Але у нас ёсьць магчымасьць зрабіць так, каб пашанцавала ўсім нашым дзецям і зараз, хоць бы дома і без прапаганды ад міністэрства культуры.
Пры гэтым рэжыме словы застануцца толкі словамі на дошках у паветры. Ім няма веры.
Мая дачка таксама беларуска. І яе дзеці будуць беларусамі. У гэта Я -- ВЕРУ!
Галіна Навумчык, Прага
|