Атрымліваецца, што усе Беларусы слабыя. Калісь-ці іх захапілі, прымусілі выкарыстоўваць рускую мову, доўгі час яе прымусова насаджалі. Выдаўбілі ў іх галовах, што няма такой мовы, як беларуская, няма ў яе гісторыі. З часам яны прызвычаіліся да гэтага, зламаліся. І пасля, не жадаючы прызнаць сваю слабасць і злом, пытаюцца зламаць тую горстку астатніх, што яшчэ намагаюцца штось-ці зрабіць.
Не сумуйце! Ўсё будзе добра!

А пра "подавайте жалобу" трэба памятаць пра байкот антыбеларускаму рэжыму. Нельга скардзіцца халуям на іх жа палітыку.
Добавлено: 29 Ноябрь 2012, 14:49:52
Парваць з расейскамоўнасцюа Вы згодныя з такой пастаноўкай пытання?
Неяк я пазнаёміўся з чалавекам, які адразу ж спытаў, чаму я размаўляю па-беларуску, піша нам чытач Зміцер Крымоўскі.
14:04, 29.11.2012 |
Я, вядома, патлумачыў, але спачатку сам спытаў у суразмоўцы пра яго расейскую. «Привычка», — пачуў я. Адказ, як мне падаецца, даволі трапны і шмат што раскладае па паліцах.
Звычка — гэта дзеянні, якія выконваюцца аўтаматычна, чаму папярэднічае іх шматразовае паўтарэнне. Чым часцейшае паўтарэнне, тым больш трывалая ўтвараецца псіхафізічная сувязь. Таму і пераход на беларускую мову звязаны з пэўным дыскамфортам, бо адбываецца злом устойлівых моўных асацыяцый. Як вядома, вада цячэ там, дзе меншы супраціў. Таму і беларусы не імкнуцца вяртацца да роднага слова, бо гэта спалучаецца з пэўнымі высілкамі, якія да таго ж павінныя мець пад сабой моцны ідэйны падмурак. Пра нейкія матэрыяльныя выгады ад беларушчыны ўвогуле гаварыць не даводзіцца.
Як ужо гаварылася, умова ўкаранення звычкі — шматразовая паўтаральнасць дзеяння. Гэта ажыццяўляецца праз панаванне расійскай. Куды ні сунься, у часопісах, газетах, падручніках, на ТБ, шыльдах, у справаводстве, на радыё — паўсюдна расейшчына. Нават, у дзяржаўнай установе ці краме на пытанне па-беларуску — практычна безальтэрнатыўная імавернасць пачуць адказ на расійскай. Такая дзяўбёжка, і найперш маладога пакалення, пакрысе цэментуе ў грамадстве гэтую звычку.
Пра які вольны выбар мовы можа весціся гаворка ў такім разе, калі ён ужо зроблены (бацькамі, чыноўнікамі, атачэннем і г.д.)? Ці існуе выбар у руху па інерцыі (а гэтым і ёсць звычка)? Тут усё прадказальна. А калі няма выбару — няма і свабоды. Гэта рух у рабства.
Звычкі бываюць карыснымі і шкоднымі. Патуранне шкодным звычкам вядзе да праблемаў у жыцці і здароўі. Расейскамоўнасць беларусаў мне падаецца шкоднай звычкай, бо замінае нацыянальнай самаідэнтыфікацыі, трымае краіну ў расійскім інфармацыйным полі, перарывае культурна-гістарычную повязь. Парваць са звычкай расейскамоўнасці гэтаксама цяжка, як і кінуць курыць заўзятаму курцу ці піць алкаголіку. Але каб нацыя захавалася, зрабіць гэта проста неабходна.
даслаў чытач Зміцер Крымоўскі
Чытаць цалкам
http://nn.by/?c=ar&i=84429