Подавайте жалобу. Быдло только так можно поставить на место...
Калі прыйшоў некуды ў кантору да чыноўніка, то скарга, магчыма, дапаможа. Але калі гэта справавыя адносіны? Тут ужо складаней штось-ці зрабіць. Ды і якую рэпутацыю заробіць той, хто будзе скардзіцца на кожным кроку.
Мяне таксама ўжо столькі разоў прасілі, каб пераходзіў на "усім зразумелую рускую" мову, хаця ў паўсядзённым жыцці я пераважна яе і выкарыстоўваю. Некаторыя проста сказалі, што нават не чытаюць лісты і паведамленні, напісаныя на беларускай мове.
І пасля такога будуць казаць, што беларуская мова мае роўныя правы з рускай? Калі нават ва ўніверсітэце гісторыю Беларусі, якую вывучаў на беларускай мове, па просьбе выкладчыка перакладаў на рускую мову?
Канешне, зараз будуць казаць, што трэба адстойваць свае правы, не заўважаць тых перашкод, што робяцца рускамоўнымі маскалямі і ўладамі на кожным кроку. Але дзеля гэтага трэба быць сільнаму, ды шмат высілкаў накіроўваць на пераадоленне перашкод і неразумення навакольных людзей. Няўжо гэта і ёсць раўнаважнае выкарыстанне абедзьвух моў, што прапісана ў канстытуцыі?
Хачу проста размаўляць на сваёй мове, пісаць і чытаць на ёй. Хай сабе буду слухаць адказы на рускай мове - яе выдатна разумею. Але часта сустракаецца неразуменне, выдзяленне гэтага, прымушэнне пераходзіць на рускую.
Атрымліваецца, што усе Беларусы слабыя. Калісь-ці іх захапілі, прымусілі выкарыстоўваць рускую мову, доўгі час яе прымусова насаджалі. Выдаўбілі ў іх галовах, што няма такой мовы, як беларуская, няма ў яе гісторыі. З часам яны прызвычаіліся да гэтага, зламаліся. І пасля, не жадаючы прызнаць сваю слабасць і злом, пытаюцца зламаць тую горстку астатніх, што яшчэ намагаюцца штось-ці зрабіць.