Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
12 Сентябрь 2025, 01:14:29
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 3 4 6 7 ... 9 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Беларускамоўная вэрсія форуму!  (Прочитано 64452 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Head
Гость
« Ответ #120 : 28 Ноябрь 2012, 22:18:09 »

З’явілася беларускамоўная версія Гродзенскага форума

27 лiстапада 2012 | Піша Вольга Камягіна
Адзін з самых актыўных гарадскіх форумаў Беларусі нарэшце займеў беларускамоўны інтэрфейс. Раней у наладках сайта было толькі дзве мовы – ангельская і руская. Размовы пра пераклад вяліся даўно, аднак ажыццявіць задуманае змаглі толькі зараз.
Вось што распавёў “Твайму стылю” ініцыятар перакладу, карыстальнік форуму Head:
 
“Пачаўшы актыўна выкарыстоўваць беларускую мову ў паўсядзённым жыцці, я стаў пераводзіць на яе ўсе праграмы ў камп’ютары. Тады і ўзнікла пытанне: чаму наш форум не мае беларускамоўнай версіі ? Бо не сакрэт, што ён з’яўляецца сур’ёзнай часткай жыцця многіх гарадзенцаў.
 
Дзяржава беларускую мову амаль не падтрымлівае, але нават калі сітуацыя з мовай у нашай краіне зменіцца, дык у інтэрнеце ўсё-роўна трэба будзе рабіць усё самім. Чаму ж не пачаць ужо зараз?”
 
У адпаведнай тэме на форуме было шмат тых, хто сумняваўся ў мэтазгоднасці ўсёй задумы. Head палумачыў, што пераклад не заняў шмат часу – ўсяго 3-4 вечары за камп’ютарам. Праўда, перакласці ўдалося толькі інтэрфейс. “Назвы раздзелаў, назвы тэм засталіся на расейскай мове”, – тлумачыць карыстальнік. І дадае: “За ініцытыўнасць пры абеларушванні форума хацелася б падзякаваць Адміну, карыстальніку  Konrad’у асобная падзяка за дапамогу з перакладам, усім іншым – за маральную падтрымку”.
 
        
    “Гродзенскі форум” – адзін з найстарэйшых інтэрнэт-рэсурсаў Гродна, існуе з 2000 года. У сакавіку 2005 быў зачынены кіраўніцтвам “Белтэлекама” і ў хуткім часе адноўлены па адрасе forum.grodno.net. Ягоная папулярнасць не змяншаецца, а абсяг тэмаў для дыскусій уражвае.   
    
http://t-styl.info/by/114/news/9186/%D0%97%E2%80%99%D1%8F%D0%B2%D1%96%D0%BB%D0%B0%D1%81%D1%8F-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%BC%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D0%B0%D1%8F-%D0%B2%D0%B5%D1%80%D1%81%D1%96%D1%8F-%D0%93%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0-%D1%84%D0%BE%D1%80%D1%83%D0%BC%D0%B0.htm
Записан
Страниц  : 1 ... 3 4 6 7 ... 9 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,121 секунд. Запросов: 20.