Шукай сам. Я кажу, што былі. Чырвоны і белы гэта рэлігійныя колеры (сцягі шмат якіх краін маюць такія колеры).
У КДБ гугал не правялі?(с)

Добавлено: 01 Ноябрь 2012, 00:48:16
Чырвоны і белы гэта рэлігійныя колеры (сцягі шмат якіх краін маюць такія колеры).
А вось, што кажуць вокавідцы:
...Аб бела-чырвона-белым флагу нідзе не ўпаміналася аж да
1909 года...
...У 1909—1912 гадах бела-чырвона-белымі лентамі карыстаюцца члены гурткоў дэмакратычнага беларускага студэнцтва ў Санкт-Пецярбургу (з успамінаў Я. Ф. Сушынскага), у 1916 годзе флаг з бела-чырвона-белым палотнішчам мела арганізацыя "Сувязь незалежнай Беларусі", якой кіраваў Вацлаў Ластоўскі. У час правядзення Дня беларускага значка 10—13 сакавіка 1917 года ў Мінску прадаваліся значкі з малюнкам гэтага
флага.
У некаторых зарубежных крыніцах ("Флаг-бюлетэнь", ЗША; "Флагі і гербы міра" Геслера, ФРГ) датай утварэння беларускага флага лічыцца 25 сакавіка 1917 года, аб чым сведчылі дзеячы Беларускай Народнай Рэспублікі. Па ўспамінах удзельніцы Першага Беларускага кангрэса ў Мінску Зоські Верас, над будынкам быў вывешаны чыста белы флаг, што з'яўлялася дакладнай графічнай транскрыпцыяй назвы "Белая Русь". Аднак многія дэлегаты кангрэса ўсумніліся: белы флаг — гэта сімвал контррэвалюцыі і рэакцыі. Каб адмежавацца ад гэтага падабенства, Беларускі нацыянальны камітэт змясціў пасярэдзіне палотнішча сімвал рэвалюцыі — чырвоную паласу. Атрымалася бела-чырвона-белае палотнішча, якое, аб чым мы ўжо гаварылі, існавала. Значыць, лічыць дзень 25 сакавіка днём нараджэння беларускага флага неправамерна. Аднак гэты факт гаворыць аб тым, што бела-чырвона-белы флаг не быў яшчэ шырока вядомы...
...Можна сказаць, што менавіта снежань 1917 года пэўна і быў тым перыядам, з якога бела-чырвона-белы флаг стаў успрымацца ў масавай свядомасці як нацыянальны флаг беларусаў. Гэта і не дзіўна. Таму што дэлегатам Першага Усебеларускага з'езда, якія прыехалі сюды з усіх куткоў Беларусі, бела-чырвона-белае палотнішча было прадстаўлена як нацыянальны флаг, як дзяржаўны "штандарт". Несумненна, што раз'ехаўшыся па сваіх родных месцах, яны паведамлялі аб флагу мясцовым жыхарам. Узнавіць палотнішча было няцяжка — флаг меў просты малюнак, што таксама спрыяла яго хуткаму распаўсюджванню і шырокаму выкарыстанню ў Беларусі...