Ты дэмагог, Russy. У гэтыя гады бел. літаратура развівалася вельмі бурна. Нават можна сказаць- залатое стагодзе бел. літаратуры.)) А Купалу забіў не Пілсудскі, а саветы.
Добра, што я не станіслававічыст. "Залаты век" для бел. літ. наступіў у XVI—XVII стагоддзях і гэта вядома ўсім, акрамя тых, хто не ведае сваёй гісторыі й гэткім чынам значыць ня беларус.
У час Першае сусьветнае вайны й абьвяшчэньне БНР (1918) у беларускай літаратуры дамінавала праблематыка патрыятызму ў жыцьці грамадзтва.
У 1920-х гадох пасьля ўтварэньня БССР (1919) літаратурнае жыцьцё асабліва канцэнтравалася вакол часопісу «Маладняк» (1923—1928) і «Ўзвышша» (1926—1931), якія выдаваліся групамі літаратараў. Акрамя паэтаў і празаікаў старэйшага пакаленьня (Янка Купала, Уладзіслаў Галубок, Зьмітрок Бядуля, Якуб Колас), паэзіяй займаліся Міхась Чарот, Уладзімер Дубоўка, Алесь Дудар, а прозай — Максім Гарэцкі, Цішка Гартны, Міхась Зарэцкі, Кузьма Чорны.
Непапраўны ўдар па беларускай літаратуры быў нанесены ў другой палове 1930-х гг., калі ў час вялікага тэрору было загублена мноства маладых таленавітых паэтаў і пісьменьнікаў: Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Тодар Кляшторны, Валерый Маракоў і шматлікія іншыя. «Чорным» момантам для беларускае літаратуры зрабілася ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году, калі былі расстраляныя 23 маладыя паэты, уключаючы ўсіх вышэйпералічаных. Пра многіх зь іх пакінуў успаміны ў кнізе «Далёкае, але не забытае» (1988) Павал Пруднікаў, якому таксама давялося перажыць заключэньне ў ГУЛАГу. Рэпрэсаваныя былі таксама Ўладзімер Дубоўка, Ларыса Геніюш (ужо пасьля вайны) і іншыя.
Беларуская літаратура разьвівалася й за межамі беларусі — у Вільні, Коўне й Празе (Міхал Машара, Казімер Сваяк). У 1934 годзе быў утвораны Саюз пісьменьнікаў БССР, а дамінуючым напрамкам у літаратуры абвешчаны быў сацыялістычны рэалізм.
Неяк не зразумела атрымліваецца, пры камуне БССРаўскай ёсць літаратурнае жыццё, хоць і рэпрэсуюць паэтаў і празаікаў, нават у Вільне й Коўне з Прагай ідзе праца, а пры беларусе Пілсуцкам на акупаваных зямліцах Зап. Беларусі не. Хаця не, йдзе й там, але мае якісцікава рэвалюцыйна-змагарскі напрамак.