О, тут маю персону добрым словам узгадвалі - прыемна

Толькі пры чым тут "шышыя лялькі"? Я ніводнага паведамлення па-беларуску на форуме не сустракала. Нік беларускі? Так шмат такіх. Як па мне, так
Head большы ўнёсак у беларушчыну зрабіў, перасіліўся сябе і пачаўшы прынамсі на беларускай пісаць. Як там па жыцці ў яе ці яго - не ведаю

Мая пазіцыя наконт прымусовай русіфікацыі супадае з аднадумцамі

Але!
Мова ваша убита (спасибо Директору хозяйства),да и вам тоже...
Калі мы, памяркоўныя беларусы, атаясамляем сябе гэтым самым стадам, якое кіруецца ўладай, якую мы самі называем самымі паганымі словамі, так значыць мы гэтай улады вартыя.
Але ёсць і іншы шлях.
Самім нешта рабіць! Гэта будзе цяжка. Не массава. Не атрымае падтрымкі. Але - гэта будуць практычныя дзеянні, пачатак, прыклад для акаляючых. Форумы, сац. сеткі, Інтэрнэт, размовы на кухне - гэта тэорыя. Дзеянні пачынаюцца па-за межамі сваёй кватэры.
И опять-таки,сколько в Гродно белорусскоих школ ?А вот польская есть ! Честь им хвала.На 350 000-й город нашлись аж 9 (!!!) семей, решившихся обучать своих деток на белорусском языке...Позор !!!
А вось тут не трэба пра ганьбу казаць! Я гэтым пытаннем займалася апошнія 2 гады на практыцы, і сутыкнулася з гэтай праблемай максімальна блізка за ўсіх астатніх гродзенцаў, і магу распавесці шмат.
9 сямей гэта мала?! Гэта ў сумме болей, чым 2 школы за 3 гады збралі школьнікаў!!!!!!!! Мы піянеры, і пры тым - мелкаўзроставыя, таму яшчэ невядома, колькі нас набярэцца да школы. Але гэта пачатак, гэта дыялог, на які пайшлі ўлады, гэта давер і эксперымент адначасова.
Пакуль займалася спісам на сад, разачаравалася ва ўсіх да аднаго, на каго спадзявалася ў першую чаргу - каго я называю палітычнаграматнымі

, і ў каго дзеці таго ж самага веку, і хто прыгожа ў Інтэрнэце любіць выказвацца пра злыя ўлады, што забараняюць беларускія школы. Вось вам - далі, і дзе ўсе? А не дайшоў ніводны!

У групе толькі 2 дзіця з беларускамоўных сямей. Сярод астатніх такія, хто ні разу не чуў слова "Белсат".
Вынік мой такі - пачні змяняць свет з сябе
Дзякую за ўвагу
