У культуры народаў гэта прысутнічае не ва ўсіх, па-першае, а па-другое, у даўнія часы гэта мела канкрэтны сэнс - перадаваць па спадчыне маёмасць мужчыны хацелі толькі сваім нашчадкам. Па-трэцяе, гэта кантроль за жанчынай - нават за яе сексуальным жыццём - з'яўляўся часткай патрыярхальнага прыгняцення. Вы яшчэ ўспомніце пра жаночае абразанне, якое практыкуецца ў Афрыцы Паўночнай - яно робіцца з мэтай, какб жанчыны не атрымоўвалі сексуальнай асалоды і адпаведна не мелі жадання займацца сэксам акрамя як з мужам па яго волі.
А хіба зараз хочуць не сваім нашчадкам? Ці нехта хоча не свайго дзіця выхоўваць- ня вельмі вас разумею)) Патрыярхальнае грамадства- да яго грамадства прыйшло ўжо даўно (вядома, ад матрыярхату) і менавіта зараз мы пры ім і жывем (дарэчы, гэта адбылася разам з неалітычнай рэвалюцыяй, з'яўленнем лішкаў вытворчасці і дзяржавы). Так, што гэта дасканалы тып грамадства (і ўвесь гэты сучасны лібэралізм- вычварэнства).
Наконт жаночай сэксуальнай асалоды, канешне, ў іх там свае законы, але гэта ня вельмі пярэчыць жаночай прыродзе. Справа ў тым, што ў жанчыны аб'ектам атрымання сэксуальная асалоды з'яўляецца ўсё цела. Любое дакрананне жанчыны, рух яе цела мае пад сабой сэксуальную энэргію. Ёсць проста тонкі ўзровень сэксуальнага ўспрымання, а ёсць грубы, дык вось жанчына асноўную асалоду атрымоўвае на тонкім узроўні (менавіта так, дарэчы, я і хацеў адказаць на пытанне
zakrep-ы). Таму для яе звычайны сэкс не з'яўляецца вырашальным і як правіла жанчына можа жыць і без яго, як яны самі пытаюцца часам "Ну вось чаму ён ня можа без гэтага? Яму толькі гэта і патрэбна...". Справа ў тым, што ў мужчыны ўсё засяроджана ў адным месцы і атрымаць сэксуальную энэргію ён можа толькі праз грубы ўзровень. Таму, па сутнасці, сэкс са стараны жанчыны адбываецца ў асноўным з натуральнага жадання нараджаць і рабіць прыемнае мужу.