Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
19 Август 2025, 08:29:10
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 2 3 5 6 ... 10 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Поддержи политзаключенных!  (Прочитано 41259 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Head
Гость
« Ответ #90 : 01 Август 2012, 19:27:23 »

Камітэт па правах чалавека ААН прыняў да разгляду скаргу Сяргея Каваленкі
Камітэт па правах чалавека ААН прыняў да разгляду скаргу віцебскага актывіста Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Сяргея Каваленкі на прысуд, вынесены яму ў траўні 2010 году.

Сяргей Каваленка
 
01.08.2012 15:35
Пра гэта БелаПАН паведаміла жонка апазыцыянэра Алена Каваленка. Яна нагадала, што 7 студзеня 2010 году Сяргей узьняў бел-чырвона-белы беларускі сьцяг на навагодняй ёлцы ў Віцебску. Гэты ўчынак быў кваліфікаваны ўладамі як «наўмысныя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадзтва». Каваленку асудзілі паводле артыкула 339 Крымінальнага кодэксу (хуліганства) на 3 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

«Прынятая ААН скарга адносіцца да гэтага прысуду. Ёй прысвоены адпаведны нумар, а значыць, яна будзе разгледжаная», — распавяла Алена Каваленка. Паводле яе слоў, гэтую скаргу муж адправіў за два тыдні да свайго паўторнага арышту. «Ён адправіў яе 5 сьнежня 2011 году, а 19-га ўжо быў арыштаваны паводле абвінавачаньня ва ўхіленьні ад адбыцьця пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі», — распавяла Алена.

Цяпер, паведаміла жонка палітыка, рыхтуецца скарга ў ААН на другі прысуд. «Мы яшчэ не прайшлі ўсе магчымыя нацыянальныя інстанцыі для абскарджваньня па гэтай справе. Цяпер адвакат рыхтуе чарговую скаргу на прысуд Сяргею ў Вярхоўны суд Беларусі», — паведаміла Алена Каваленка.

Левінаў: Звароты ў ААН скончыліся зьяўленьнем спэцдакладчыка па Беларусі

Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў перакананы: нягледзячы на пазыцыю афіцыйнага Менску, які імкнецца «не заўважаць» рэкамэндацыі міжнародных інстанцый, канстатаваць парушэньне правоў чалавека трэба на ўсіх узроўнях:


Павал Левінаў
​​«Сытуацыя такая: Беларусь заняла крыху незразумелую пазыцыю. Яна лічыць, што рашэньні Камітэту ААН па правох чалавека ня маюць юрыдычнай сілы і фактычна адмаўляецца іх выконваць. Разам з тым, накіраваньне паведамленьняў у ААН далі ў тым ліку паставу да таго, каб у гэтым годзе быў прызначаны спэцдакладчык па Беларусі. То бок, каб не было такіх зваротаў ад Каваленкі ды іншых грамадзянаў, магчыма, падобнага і не здарылася б. А так Камітэт ААН па правох чалавека бачыць — у Беларусі адбываюцца сыстэмныя парушэньні правоў чалавека. Таму сэнс ёсьць прынамсі ў гэтым. Але ёсьць сэнс і ў іншым: рана ці позна Беларусь усё ж стане на дэмакратычны шлях, на шлях выкананьня правоў чалавека, і ў прынцыпе ўжо адразу будзе бачна, у якіх накірунках працаваць, каб не пачынаць з пустога аркуша. І трэба памятаць яшчэ такую прымаўку: лепш нешта зрабіць і шкадаваць, што зрабіў, чым не рабіць нічога, і потым шкадаваць, што ты гэта не спрабаваў нават зрабіць».

Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка быў асуджаны на год і месяц калёніі за парушэньне правілаў адбыцьця абмежаваньня волі. Пасьля суду са сьнежня 2011 году і да зьмяшчэньня ў Магілёўскую калёнію ў канцы красавіка Сяргей Каваленка тройчы трымаў працяглыя галадоўкі пратэсту. 18 траўня Віцебскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу Сяргея Каваленкі на прысуд. Зараз Каваленка адбывае пакараньне ў магілёўскай калёніі № 19.

http://www.svaboda.org/content/article/24663510.html
Записан
Страниц  : 1 2 3 5 6 ... 10 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,078 секунд. Запросов: 20.