Судя по всему, вы не желаете или не можете предложить ничего путного... Как говорится, "Голый васер"...Капишь ?
Што вы маеце на увазе??
Добавлено: 28 Июнь 2012, 19:31:25
Гарадзенскія цяперцы ўсяляк блакуюць адкрыцьцё беларускамоўных садкоў, каб патрафіць галоўнаму этнацыдчыкуЯшчэ летась адзін з гарадзенскіх актывістаў, выкладчык універсітэта імя Янкі Купалы Ігар Кузьмініч сабраў 19 бацькоў сярод сваіх знаёмых, якія хацелі б аддаць дзетак у беларускамоўныя садкі. Кузьмініч: “Цяпер у бацькоў няма выбару, у які садок аддаць дзяцей, паколькі беларускамоўнага наагул няма, а застаецца толькі ў рускамоўны”.
На свае грошы бацькі-ініцыятары пачалі распаўсюджваць рэкляму ў гарадзкіх перыядыных выданьнях і на транспарце, каб пашырыць кола жадаючых. Прыватны прадпрымальнік пагадзіўся запісаць і распаўсюджваць тэкт рэклямы ў тралейбусным транспарце бясплатна. Калі ў ідэалягічным аддзеле гарвыканкаму даведаліся пра гэта, рэкляму адразу забаранілі, спаслаўшыся на тое, што “яе тэкст ніхто не ўзгадняў у аддзеле адукацыі гарвыканкаму”.
Ігар Кузьмініч кажа, што напачатку ў аддзеле адукацыі да яго паставіліся добра. Маўляў, вось узгаднім, тады й будзеце даваць рэкляму, і садкі адкрыем. Кузьмініч: “Праблема толькі ў тым, што выкананьне абяцаньня ўвесь час чамусьці адкладаецца, і гэта мяне ўжо насьцярожвае. Бо ня можа так увесь час адкладацца дробная рэч, ды яшчэ зь усьмешкай на вуснах”. Ён не выключае, што рэкляму стрымліваюць наўмысна, бо калі яна загучала ў транспарце, адразу пачаліся тэлефанаваньні, і ў жо зараз набралася больш за два дзясяткі дзетак розных узроставых групаў.
Сп. Кузьмініч зьвяртае ўвагу, што для адкрыцьця беларускамоўных групаў чыноўнікі патрабуюць заявы ад бацькоў, а давесьці ім пра гэта ці праагітаваць забараняюць. Ён кажа, што не пакіне хадзіць па чыноўніках, пакуль не даб’ецца адкрыцьця беларускамоўных групаў у садках, таму што іншага выйсьця, на ягоную думку, папросту няма…
Дарэчы, пакуль цяперцы зацягвалі вырашэньне пытаньня са стварэненем беларускамоўных групаў у дзіцячых садках горада, прадстаўнікі Бацькоўскага камітэту не сядзелі без справы. Была праведзеная беларуская ялінка, а на Новы год 19 дзетак атрымалі падарункі, што былі сабраныя беларусамі з Нью-Ёрку.
І ўсё ж Гарадзенскі гарвыканкам зьвярнуўся 24 студзеня ў тралейбуснае ўпраўленьне з просьбай зьмясьціць гукавую рэкляму пра набор ў беларускамоўныя групы ў дзіцячых садках. У тэксце абвесткі, зацьверджанай гарвыканкамам, гаворыцца, што аддзелы адукацыі Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў «вывучаюць запыт бацькоў на адкрыцьцё беларускамоўных груп у дашкольных установах адукацыі горада». Абвесткі павінны таксама з’явіцца бліжэйшым часам у гарадзенскіх ЖЭСах, паліклініках, у некаторых перыядычных выданьнях, падавацца бягучым радком на мясцовым тэлеканале.
Аднак, насуперак першапачатковым дамоўленасьцям, з тэксту абвесткі выдаленыя… кантакты прадстаўнікоў бацькоўскага камітэту.
Начальнік аддзела адукацыі гарвыканкама Сяргей Блажэй паабяцаў сам інфармаваць прадстаўнікоў камітэту пра рэакцыю гарадзенцаў.
Ад рэдакцыі:
У дадзенай сітуацыі мы зноў пабачылі тыповыя рэфлексы цяпрцаў.
Галоўны сярод іх – максімальна зацягнуць вырашэньне “няўтульнага” пытаньня, каб яно задохлася нібы “само сабой”.
Калі гэта не атрымоўваецца, яны імкнуцца пераключыць грамадскую ініцыятыву на сябе, каб уласнаручна зрабіць тое самае – здушыць яе.
Нічога “незаконнага” тут няма, таму ва ўмовах “гарманічнага дзьвюхмоўя”, а на справе татальнага этнацыду, які негалосна накідаецца з самага верху “вертыкалі”, мясцовыя цяперцы вымушаныя дзейнічаць так.
Гэта іх паганы, этнацыдны інтарэс. Наш інтарэс – супрацьлеглы.
Таму мы падаем кантактныя тэлефоны галоўнага ініцыятара Бацькоўскага камітэту – Ігара Кузьмініча (8-029-629-92-13; 8-029-86-89-882) – і заклікаем усіх жадаючых па дадзеным пытаньні найперш кантактаваць менавіта зь ім!