Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
28 Октябрь 2025, 01:28:43
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Голосование
Вопрос: Ці збіраецеся вы ўдзельнічаць у любых выбарах у Рэспубліцы Беларусь?
Так - 7 (14,9%)
Не - 40 (85,1%)
Всего голосов: 43

Страниц  : 1 ... 9 10 12 13 ... 35 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Бойкот нечестным выборам!  (Прочитано 91757 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Head
Гость
« Ответ #300 : 31 Май 2012, 22:48:24 »


Ярмошына назвала партыю Зянона Пазьняка «маргінальнай»

Такія словы прагучалі ў інтэрвію старшыні ЦВК Эўрарадыё. На пытаньне журналіста «ці кіруюцца тыя, хто заклікае да байкоту выбараў, эканамічнымі чыньнікамі», Ярмошына адказала наступным чынам: «Безумоўна. Я думаю, што гэта стратэгія, якую яны выпрацавалі ня самі, а якую ім прапанавалі звонку. Аднак я думаю, што яны ўсе будуць удзельнічаць у выбарах, бо такія паводзіны не адпавядаюць тым стандартам, якія прынятыя на тэрыторыі заходніх дзяржаў. Там статус палітыка залежыць ад яго ўдзелу ў выбарчай кампаніі. Таму я мяркую, што ў выніку ўсе палітычныя партыі будуць удзельнічаць у выбарах. За выключэннем адной абсалютна маргінальнай партыі — КХП-БНФ, якой кіруе спадар Пазьняк. Яны ня ўдзельнічаюць у выбарах ніколі».

КХП-БНФ — адзіная палітычная структура, якую старшыня ЦВК згадала ў сваім інтэрв’ю.

​​Словы Лідзіі Ярмошынай камэнтуе выканаўца абавязкаў старшыні КХП-БНФ Юры Беленькі: «Усе, хто ўдзельнічаюць у выбарчым рэжымным фарсе, ёсьць памагатыя рэжыму. А тыя, хто як костка яму ў горле, тым тыя гнеўныя філіпікі адпускаюць. Гэта можа сьведчыць яшчэ пра адно: у рэжыму вялікая нэрвознасьць наконт таго, ці ўдасца ім правесьці свой фарс так, як яны хацелі б. Бо людзі ўжо разабраліся і разумеюць, што выбараў няма. Я вось з вамі вяду гаворку з Салігорскага раёну, дзе гаварыў з рознымі людзьмі — розных прафэсій і ўзросту. Для ўсіх абсалютна ясна, што ніякіх выбараў няма.

У рэжыму адна праблема — зацягнуць людзей на выбары. І тая формула, якая была раней, калі выстаўлялі 10 кандыдатаў і розныя іншыя штучкі, яна спрацоўвала раней. Цяпер у рэжыму праблем з гэтым паболела. Напісаць вялікія лічбы, калі пустыя ўчасткі — гэта замнога праблем.

А што тычыцца ўдзелу ў выбарах, дык нашая партыя правяла ў свой час у парлямэнт 12 скліканьня групу дэпутатаў на чале зь Зянонам Пазьняком, якія дамагліся незалежнасьці. Хто хаця б трошкі ведае гісторыю найноўшай Беларусі, той гэта ведае».
Записан
Страниц  : 1 ... 9 10 12 13 ... 35 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,087 секунд. Запросов: 22.