Когда-то жил по адресу ул. Чкалова, переулок Осипенко - там тоже дома интересные - откуда они там появились?
Открываем всё ту же книгу "От Коложи до фортов"
" Чкалава // Gliniana, Zwirki, Sudstr. III - Sudstr. IV, Чкалова — Узнікла на месцы былых цагельных кар'ераў. У 1920-1930-я гады тут знаходзілася гэтак званая «Настаўніцкая калонія»
"Асіпенкі // Niemeńska, Wigury, Talstr. — На вуліцы Аспенкі, а таксама прымыкаючай да яе вуліцы Чкалава паміж 1932 і 1939 гг. вялося будаўніцтва «Настаўніцкай калоніі» («Kołonii nauczycielskiej»). У сярэдзіне 1930-х гг. польскі ўрад пачаў рэалізоўваць мерапрыемствы, якія спрыялі больш інтэнсіўнаму развіццю адукацыі. Менавіта тады на месцы былой крываватай вуліцай Глінянай была закладзена вуліца Жвіркі і новая вуліца Вігуры – у гонар двух польскіх лётчыкаў, якія ў 1929 годзе абляцелі ўсю Еўропу і загінулі у 1932 г. Раён гэтых вуліц атрымаў назву «Настаўніцкая калонія» і быў пабудаваны па спецыяльным комплексным праекце.
Асновай калоніі стала ўзведзеная пры вуліцы Базыліянскай (цяпер Лермантава) агульная школа №8 (цяпер спецыяльная школа №4). А крыху пад горкай, у раёне вуліц Жвіркі і Вігуры пабудавана каля дзесяці (сёння ацалела восем) драўляных будынкаў для настаўнікаў новай школы і ўсяго горада. Некалькікватэрныя драўляныя будынкі, якія старэйшыя гарадзенцы з-за іх незвычайнага выгляду называюць «жыдоўскімі» дамамі былі зручным жытлом з вялікай колькасцю светлых пакояў, сонечнымі верандамі і аформленымі разьбой па дрэве ці мураванымі ганкамі. Спалучэнне некалькіх кубічных ці прамавугольных аб’ёмаў розных памераў прыдае гэтым будынкам незвычайны, вельмі сучасны ў параўнанні з навакольнымі класічных формаў будынкамі, выгляд. Унікальнасць комплекса ў тым, што ўсе ўзведзеныя ў стылі канструктывізму будынкі драўляныя. Выпадкі выкарыстання дрэва ў якасці будаўнічага матэрыялу для пабудоў у такім сучасным для першай паловы ХХ ст. стылі, як канструктывізм, вельмі рэдкія і сустракаюцца толькі на тэрыторыі былой міжваеннай Польшчы, у прыватнасці ў Заходняй Беларусі і Украіне. Наяўнасць жа цэлага комплекса такіх будынкаў – адзінкавы выпадак, які прыдае забудове вуліц Жвіркі і Вігуры архітэктурную каштоўнасць еўрапейскага маштабу.
Пасля Другой сусветнай вайны будынкі «Настаўніцкай калоніі» паступова перабудоўваліся жыхарамі і сёння некаторыя з іх сёння знаходзяцца на мяжы разбурэння. "