Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
03 Август 2025, 22:01:49
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Религия > Другие вероисповедания > Тема: Re: УНІЯ
(Модераторы: Админ, ПЕТРОВИЧ) > Тема:

Сообщение #827378

Страниц  : 1 ... 3 4 6 7 8 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: УНІЯ  (Прочитано 148089 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #120 : 13 Август 2007, 23:31:01 »

Чым жа была ўніяцкая царква для Беларусі?

У 1596г. была заключана царкоўная унія ў Рэчы Паспалітай. Унія з’яўлялася заканамернай з’явай жыцця краіны. Калі з аднаго боку, каталіцкія колы Рэчы паспалітай моцна жадалі заключыць царкоўную унію з мэтай лаціназаваць насельніцтва ВКЛ, то вышэйшыя іерархі праваслаўнай царквы жадалі ісці на унію таму, што праваслаўная царква ў ВКЛ, як аўтар ўжо казаў, знаходзілася ў стане перманентнага крызісу, і спрачацца за існаванне з каталіцкай царквой ёй тады было немагчыма, а стварэнне уніі (не на ўмовах каталіцкай царквы) дазваляла ў будучым узмацніць новую царкву і зрабіць яе адметнай царквой беларускага этнасу і народаў ВКЛ. Але ж такія планы не падтрымала ўсе праваслаўнае грамадства княства, таму ужо пад час існавання уніяцкай царквы прыходзілася спрачацца за адметнасць і з католікамі, і з праваслаўнымі.
Каталіцкі асяродак марыў праз унію лаціназаваць праваслаўных і падначаліць іх сваей уладзе, але каталікі не разлічвалі, што уніяты здолеюць аказаць ім дастойнае супраціўленне; уніяты не жадалі прымыкаць да каталіцтва, жадалі быць самастойнымі і трымацца беларускіх каранеў. Уніятам было цяжка спрачацца за адметнасць, бо вельмі моцныя былі суседзі з абодвух бакоў, якія лічылі, што маюць поўнае права на землі ВКЛ. І ў такіх складаных умовах уніяцтва існавала.
Уніяцтва было тым элементам духоўнага і палітычнага жыцця беларусаў, праз які беларускі этнас захаваўся, не знік з гістарычнай арэны.
Уніяцтва прэтэндавала на ролю рэлігіі беларускага этнасу і ў гэтым яно дасягнула пэўных вынікаў. Уніяцтва нават сталі называць у XVIIIст. «беларускай верай». Тут важна і месца, якое уніяцтва займала ў грамадстве, і мова царквы, і колькасць вернікаў. А з 1636г. старабеларуская мова была зацверджана як мова казанняў уніяцкай царквы. Гэта было вельмі важна – этнічны фактар у дзейнасці уніяцкай царквы вельмі шмат значыў. «Адзін народ – адна вера – адна мова» – гэты прынцып з вялікай доляй упэўненасці можна аднесці і да уніяцкай царквы. Яна вельмі актыўна працавала над «беларускім аспектам». І нават калі ў 1696г. старабеларуская мова была забаронена, уніяцкая царква не страціла свайго каларыту. І калі ўжо пад час уваходжання ў склад Расійскай Імперыі праводзілася вялікадзяржаўная палітыка, уніяцкая царква яшчэ спрабавала спрачацца за адметнасць, але гэта было рабіць ўсё цяжэй і цяжэй. Тым не менш уніяцтва менавіта ў той час не дазволіла беларускаму этнасу знікнуць. Уніяцкая царква была дамінуючай на беларускіх землях да 1839г., калі толькі гвалт застопарыў яе развіццё.
А тое, што уніяты дзейнічалі з прымяненнем моцы, дык такія ўжо былі гістарычныя ўмовы, вельмі моцныя былі праціўнікі, і толькі такім шляхам можна было захоўваць моцныя пазіцыі і пускаць нацыянальныя карані. Паступова уніяцтва пашыралася і з другой паловы XVII – пачатку XVIII ст. яно стала вельмі моцным, уплывовым традыцыйным царкоўным інстытутам; гэтае ўзмацненне пачалося ад Яна Сабескага і закончылася Замойскім Саборам. Тады пачынаецца больш актыўны наступ на праваслаўных, пашырэнне колькасці вернікаў і рост уплыву уніяцкай царквы ў Рэчы Паспалітай. І маральна, і арганізацыйна-структурна з гэтага часу уніяцкая царква вельмі ўзмацняецца, каб больш уразіць і прыцягнуць вернікаў.
Уніяцкая царква ўсё больш і больш станавілася адметнай беларускай царквой, але на жаль канчаткова замацавацца як менавіта такая царква яна не здолела, бо ўжо з апошняй чвэрці XVIII ст. пачынаецца паступовы, але няўхільны націск на уніяцкую царкву, які прывёў ужо пры Мікалаі I да знішчэння гэтай царквы як інстытута, але на практыцы уніяцкая царква існавала яшчэ вельмі доўгі час (да першых дзесяцігоддзяў XXст.). А ў Заходняй Беларусi ў межваенны перыяд i ў часы акупацыi унiяцкая царква была вельмi ўплывовай...
І калі б не падзелы Рэчы Паспалітай, то уніяцтва, мне здаецца, панавала б на тэрыторыі Беларусі і канчаткова замацавалася б як адметная царква беларусаў.
А ва ўзмацненні уніяцкай царквы ў XVIII ст. агромістая роля належала у базыліянам, якія, дзякуючы сваёй сістэме адукацыі, выхоўвалі ў духу уніяцтва свецкіх людзей і выпускалі вельмі кваліфікаваныя, па-беларуску выхаваныя, кадры духоўных службоўцаў, без якіх уніяцкая царква не здолела б прыстойна функцыянаваць.
Але ж лёс уніяцкай царквы быў вырашаны ў 1839 годзе – яна была забаронена, і зразумела, калі народы былога Вялікага княства Літоўскага былі пазбаўлены сваёй дзяржаўнасці, то спрачацца за існаванне сваёй уніяцкай царквы яны ўжо не мелі магчымасцяў...
http://www.uniya.jino-net.ru/artikul/artik_8.htm
Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
Страниц  : 1 ... 3 4 6 7 8 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,079 секунд. Запросов: 20.