Нет слов.
А если нас придут демократизировать?
Дык даўно пара гэта зрабіць. Проста чарга яшчэ не прыйшла. Амерыканцы і ангельцы пакуль занятыя.
А што, ты хочаш і далей жыць пад дубінкамі вырадкаў?
Ігар Камікадзэ
BELARUS UBER ALLES!
За плякаты з адбіткам Пагоні
Забіраюць людзей па начох
На рэнтгенамі спаленых гонях
Не адзін ужо геній пасох.
І на бруку цэнтральных вуліц
Засталася нязмытая кроў.
Горад сьпіць, як разбураны вулей.
Толькі крокі начных патрулёў
Вымяраюць начное змярцьвеньне...
Вокны згаслыя сочаць за тым,
Як пачвары ў шэрым адзенні
Сынтэзуюць з гісторыі дым.
Сёння – Сьвята распятае мары,
Навакол – жыцьцярадасны брэх.
І партрэтаў абрыдлыя твары
Выпраўляюць адэптаў на грэх...
Да рэклямнага стэнду акраец
Мы заўважылі разам з табой.
Як пароль –
Belarus uber alles! –
Надпіс спрэем на мове чужой...