Чупакабра, а Вы а 14 гадзіне ўжо такія падрабязнасці ведалі?! Разведка працуе
проходило под флагом бело-красно-белым
Пад "бело-красно-белый" хаця б сілай не заганяюць, людзі самі ідуць. А на чырвона-зялёныя дэманстрацыі?! "Дабравольна-прынудіцельна". Хаця, калі Вам сапраўды хацелася паўдзельнічаць і Вас смуціў толькі факт палітызаванасці, то, на маю думку, і пад чырвона-зялёным сцягам гэта арганізаваць можна без праблем. Да хоць у школе ў выходны дзень для бацькоў. З тортам і святочным настроем. Мы ж тут пра мову, праўда?!

Я з сынам хадзіла. Мне так спадабалася атмасфера свята! Людзей было каля 250 чалавек, фольк-група, песні Шалкевіча, торт з кавай/гарбатай, падарункі. Было шмат і дзяцей, і людзей сталага веку, і моладзі, і шмат незнаёмых, новых, што не магло не радаваць!

Сёння ўвечары "Белсат" адразу паказаў гэты працэс у форме невялічкага пазітыўнага роліка. Мой сын там быў такі прафесар!!! Пісаць-та яшчэ не ўмее, але ўмее разумнымі вачыма пазіраваць на камеру, слухаць музыку і танцаваць пад яе, ну і сядзець ціха-мірна...
А! Наконт памылак. Шалкевіч сказаў усе працы падпісаць з указаннем кантактнага тэлефону і здаць. А потым намзатэлефануюць і агучаць памылкі

Не быў бы Шалкевіч...

Раней проста да дому забіралі.