gerfost, вітаю Вас зноў на форуме! Прыемна баыць, што нашыя рады пашыраюцца!

Магчыма Вы не бачылі, але я Вам ужо адказвала на сувязь у нашым грамадстве роднай мовы і палітыкі (тут -
http://forum.grodno.net/index.php?topic=5375.msg4621036#msg4621036).
А сувязь тут узнікае сама, без нашага наўмыснага жадання. Напрыклад, на маім вопыце, я прыйшла да беларусчыны праз культуру і адукацыю, але потым, калі пачынаеш карыстацца беларускай паўсюль, прыходзіць і непаразуменне: адкуль столькі непавагі, няроўнасці і нават прыніжэння сустракаеш у розных сферах жыцця, кшталту запаўнення бланкаў "не па-руску", і г.д. Але не ў грамадстве (ну, я, напрыклад, не сустракаю... знешнасць у мяне не палітычная...

).
Так што тут не правядзеш асабліва мяжу - мова без палітыкі. Так што - выбірайце...
А наконт ТБМ мне муж сказаў, што ў Лідзе не абласная, а проста добра развітая суполка, яны там выдаюць (ці выдавалі) нават газету сваю. У Гродна нейкі старэнькі спадар кіраваў, недзе зараз перадае правы. Калі што не так - папраўце.
Наконт усялякіх імпрэзаў па-беларуску з вялікім задавальненнем буду адпісваць тут, калі што даведаюся. Хто яшчэ - далучайцеся.
Будзьма хадзіць разам!
