бед от мовы может быть больше, чем пользы
SaLej, ну не, паверце на словах! Калі судзіць па сабе, так толькі карысці болей. Акрамы тут пісаных пры вывучэнні моваў, я яшчэ і ільготы атрымоўваю "сацыяльныя": калі маладая прываблівая дзяўчына апалітычнай наружнасці ўпэўнена і весела нешта просіць ці звяртаецца да кагось - народ млее

без чаргі ў паліклініцы прапускаюць і ў крамах, мужчыны ўсіх узроставых груп знаёмяцца, бабулькі яблычкам частуюць... Праўда-праўда!!!
А яшчэ - мяне паўсюль запамінаюць з першага разу і на ўсё жыццё... Мне так сумна, бо разумею, што гэта ў такіх кантактаў мала, а людзя прыемна, памяць не трэба лішні раз напружваць. У паліклініку хажу раз на 2 гады, а доктар на вуліцы усе мае дыягназы памятае.
А наконт запазычыных словаў, то пры чым тут "старэйшы брат рускі", вось браты літоўцы-латышы-палякі максімальна адмаўляюцца ад англійскіх тэрмінаў, ім сваіх словаў хапае. Калі будзем рухацца тым вектарам, так з 300 моваў хутчэй застанецца толькі англійская. А нават калі Вы застанеце той час, то ці не адчуеце Вы сябе як браты-рускія ў цяперашняй Латвіі? Не будзеце змагацца?! У адзін дзень адмовіцеся ад СВАЁЙ РОДНАЙ РУСКАЙ МОВЫ?!