Polly, дзякуй Вам за такую цікавую тэму! Перачытала ўсю - атрымала вялікае задавальненне і ад вашых перакананняў, і ад таго, як вы пішаце, і што столькі народу тут сабралі вакол сваёй праблемы... Быццам бы рэальна з Вамі пазнаёмілася! Знойдзеце час - з задавальненнем пашпацыруем па Гродна і пагутарым!

о, навязалась...

Я сама жыву тут толькі 4 гады, так што яшчэ ў працэсе пазнання. А пераехала, бо купілась на старыя вузкія вулачкі, тоўстыя сцены клаштараў і ... магчымасць жыцьу цэнтры. Думаю, Вішневец (уж прабачце мяне, жыхары сего слаўнага раёну) мяне б не прывабіў. А так - захапляюся зачараванасцю вячэрняга Фарнага з балкону.
Але ж і на Мінск не трэба паганяць, спадары гродненцы. Нават у Маскве, мне асабіста, КОЖНЫ паказваў дарогу, не кажучы пра Менск. Не ў тых пыталі... Проста вы ў Гродна гэтым не займаліся

. А яшчэ ў Гродна ўсё ж не хапае культурнага жыцця... І Драмтэатр у параўнанні з Купалаўскім і блізка не стаіць. Сілай прымусіла сябе схадзіць ТРЫ разы (каб склалася поўная карціна), болей мяне туды не зацягнеш. А філармонія?! Што за акустыка? Сорам... Схадзіла 2 разы - там дакладна не працуюць калонкі. Ну, застаецца толькі Дом Культуры. Усё, што бачыла, прыемна ўразіла.
Дарэчы,
Polly, а Вы дзе? Як у Вас справы з перасяленнем і абжываннем?! Заінтрыгавалі - трымайце ў курсе! Нам Вас не хапае!!!
