Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
12 Август 2025, 08:45:27
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Голосование
Вопрос: Какой язык для Вас родной ?
русский - 439 (51,7%)
белорусский - 342 (40,3%)
другой - 47 (5,5%)
пох - 21 (2,5%)
Всего голосов: 642

Страниц  : 1 ... 18 19 21 22 ... 108 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Какой язык для Вас родной?  (Прочитано 283390 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Denn
Гродненец
**

Репутация: +27/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 197


Пакаштуй беларускае!!!

Просмотр профиля
« Ответ #570 : 14 Март 2007, 01:51:40 »

Варта адзначыць, таксама, што навуковая тэрміналёгія была досыць разпрацаваная шчэ
ў 20-х гадох мінулага стагодзьдзя плеядай выбітных беларускіх навукоўцаў, перадусім,
Тарашкевічам, Байковым, Некрашэвічам. Дзяржаўным выдавецтвам Беларусі ў той час
выдаваўся цэлы шэраг спэцыялізаваных тэрміналягічных даведнікаў і слоўнікаў, над якімі
працавала ўся акадэмічная навуковая моц рэспублікі. Але ж падобная "вольнасьць"
доўжылася ня доўга - у адпаведнасьці з генэральнай лініяй Крамля пачалася бязьлітасная
кампанія ўніфікацыі моваў да адзіна "правільнай" расейскай, якая выявілася, перадусім, у
вышэйазначанай пастанове СНК ад 1933 г. з мэтай спрашчэньня й русіфікацыі мовы, і, таксама,
барбарскімі захадамі каляніяльнай улады БССР, як напрыклад, красамоўны загад №33
Галоўліту БССР ад 03.06.1937 г.
"Прынятую літаратуру - спальваць!" (падаю невялічкі сьпіс, усяго звыш 400 найменьняў)
1. Астроўскі Р. — усе кнігі.
2. Аляхновіч Ф. — усе кнігі.
9. Астроўскі Радаслаў. — Касмаграфія. Вільня.
10. Азбукін М. і Смоліч А. — Школьная карта Беларусі. Менск. 1925.
16. Беларуская навуковая тэрміналогія. Выд. 19. Слоўнік сельскагаспадарчай тэрміналогіі. Менск.
18. Беларуская навуковая тэрміналогія. Слоўнік хімічнай тэрміналогіі. Менск.
23. Беларуская навуковая тэрміналогія. Вып. 14. Слоўнік матэматычнай тэрміналогіі. Менск. 1927.
34. Байкоў Мікола. — На літаратурныя тэмы. Менск. 1929.
48. Бурачок Мацей. (Багушэвіч Ф.) — Дудка беларуская. Вільня. 1921.
85. Геаграфічны атлас для пачатковай школы. Выд. 1935 г.Усесаюзн. Картаграфічны трэст.
107. Доўнар-Запольскі. -Усе кнігі.
116. Дыяменты беларускага прыгожага пісьменства N1. Зборнік абраных твораў Дуніна-Марцінкевіча, Мацея Бурачка, Ядвігіна Ш. і інш. Кіеў. 1919 г.
125. Жылуновіч (Ц.Гартны). —Усе кнігі.
137. Зборнік сцэнічных твораў. Сшытак 1 і 2. Менск. 1918.
142. Зборнік артыкулаў. Этнаграфія, антрапалогія, псіхалогія, псіхатэхніка і навуковая арганізацыя працы. Менск. 1928 г.
152. Ігнатоўскі У.-Усе кнігі.
153. Івушка-Калінушка. — Непаслухмяныя. Менск. 1925.
162. Кляшторны Тодар. (Фёдар). У с е к н і г і.
167. Карскі Е. — Беларускі народ і яго мова. Менск. 1920.
179. Каспяровіч А.У. — Узоры для літаратурных гурткоў «Маладняку» і гурткоў селькораў. Менск. 1927 г.
185. Купала Ян. — Том І-шы. Менск. 1928 г.
199. Лёсік Я. Усе кнігі.
204. Лясны Рыгор. — Гістарычная праўда. Гарадно. 1923.
207. Ластоўскі В. — Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік. Коўна. 1924.
226. «Наша ніва». — Зборнік. Вільня. 1920.
254. Праграма для гутарак па гісторыі роднага краю. Менск, 1921.
255. Праграма па роднай мове. Менск. 1921.
265. Піотуховіч Міхал. — Францішак Скарына і яго літаратурная дзейнасць. Менск. 1927.
307. Сцэнічныя творы для дзіцячага тэатра. Вільня. 1923.
331. Тарас на Парнасе. Менск. 1917.
332. Тарашкевіч Б. — Беларуская граматыка для школ. Вільня. Усе выданні.
345. Хадыка Ул. — Усе кнігі.
362. Шантыр Ф. — Патрэбнасць нацыянальнага жыцця для беларусоў і самаадзначэнне народа. Слуцк. 1918.
363. Што трэба ведаць кожнаму беларусу. Зборнік артыкулаў розных аўтараў: Міцкевіча, Лёсіка, Ластоўскага, Багдановіча і інш. 1918.

Усё гэта вельмі падобна да дзеяньняў у гэтыя часіны нямецкіх нацыянал-сацыялістаў, якія спальвалі
тонамі непатрэбныя ім кнігі. Можна правесьці паралель і зь сёньняшняй сытуацыяй, калі ўладамі штучна
абмежоўваецца разьвіцьцё беларускага Слова і робіцца ўсё магчымае, каб захаваць выгодную ім
лягенду пра мужыцкую, калхозную, прымітыўную мову. Але ж насуперак меркаваньняў
усіх недарэкаў, якія гэта вызнаюць за ісьціну, родная мова жыве й разьвіваецца, пра што прынамсі,
ускосна кажа вялікая постмадэрнісцкая хваля сучаснай беларускай літаратуры.
Записан

Высокі дух зь цянётаў зла
Дабіўся вызваленьня.
Хто жыў імкненьнем да сьвятла,
Таму даём збавеньне...

© Johann Wolfgang von Goethe
Страниц  : 1 ... 18 19 21 22 ... 108 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,071 секунд. Запросов: 22.