Да и толку-то от этих подписей... кто на них смотреть будет
Не, на
*Lucky* гэта не падобна...

Па-першае, так, малаверагодна верыць, што адпусцяць. Але глядзіце, якое зацішша наступіла пасля Новага Году: столькі людзей арыштаваныя несправядліва і надоўга, а хваля перажыванняў у грамадстве заціхла, зарсці на форумах спалі, размовы на кухнях не вядзем. АЛЕ ЛЮДЗІ СЯДЗЯЦЬ!!!!! Ага, можна закрыць вочы і быць упэўненымі, што нічым мы, дробныя казяўкі, не дапаможам.
А па-другое, актывісты хоць нешта робяць. Пасля таго, як усе офісы і кватэры перацярпелі ператрусы, паверце, сабрацца з сілам і ісці далей - і тое дасягненне. Арганізатары робяць копіі, каб потым прадстаўляць хоць у той Эўрапарламент. А далей - санкцыі, гандль з Лукашэнкам за палітзаключаных (як было ў свой час з Казуліным) да і проста спыненне "сяброўства" ва ўсіх праяўлення.
Здаецца, у пытанні падпісваць ці не, ёсць і невялічкі адказ на пытанне "А чым Я дапамог?"
Ой, так напісала натхнёна, а сама...

Муж дстаў дзесьці на днях некалькі такіх заяваў, а я яшчэ не падпісала...