Але ж вы, дзяўчаты, і пішаце.... ! 1 дзень не чытала - 7 старонак напісалі...
И кстати, вы наверно сможите ответить на вопрос - почему большинство нашего народа негативно смотрят на людей, которые говорят на белорусском языке, стремятся к бел. традициям, говорят о "самасвядомасцi"? отчего это пошло?
Я пачала над гэтым пытаннем думаць і... асяклася. Так, праўда, ёсць такая шырока распаўсюджаная думка ў грамадстве. Але на практыцыўсё зусім не так. Сябе працытую, ўжо пыталі:
У адносінах да сябе магу сказаць, што беларуская мова толькі надае мне шмат пераваг, ільготаў як-бы, людзі рэагуюць ну ве-е-ельмі пазітыўна! Часта пытаюцца, ці не працую я на тэлебачанне альбо ў школе. Нядаўна бабулька на рынку: "А Вы ў школе беларускую мову выкладаеце?!!!" - "Не" - "А, зразумела - Вы - апазіцыя". Ну што тут зробіш, ёсць у грамадстве такі стэрэатып.
Ну, а калі ў дзяржавы гнілая галава, якая па-беларуску толькі прысягу прымала, а пасля толькі сыпалася негатыўнага зместу цытатамі, цытуючы апазіцыю, то ў падсвядомасць насельніцтва гэты факт не мог не адкласціся. Дарэчы, ну не сорамна за главу-галаву гэту, калі амбасадар Швецыі Стэфан Эрыксан ёй, галаве, "Добрай раніцы!", а прэзідэнт у адказ "Доброе утро"?!
Так што негатыву няма. А пры чым тут пошласць?! Фу, праціўна такое нават чуць. зусім не зразумелае да чаго гэта...
Пра менталітэт тут пісалі. Я сёння па РТР-Планета слухала лекцыю філолага (прозвішча не памятую), так ён выказаў цікавую думку наконт сувязі менталітэту і слоўнікавага запаса індывідума і народу ў цэлым. Не залежыць менталітэт ні ад нацыяналізацыі, ні ад прыватызацыі. Але наколькі чалавек/грамадства адкрыты да НЕпрыняцця англійскіх тэрмінаў, і ці ёсць ў іх жаданне узгадваць/шукаць/утвараць словы на нацыянальнай мове. Ну, не пашыраць арэол англійскай мовы (а не то хутка перойдзем на лацінку), а ўзбагачаць свой індывідуальны запас. І гэтую тэорыю аўтар звязвае з менталітэтам менавіта, прыводзячы ў прыклад літоўцаў і палякаў (у іх жа футбол - пілка ножна).
Ну, разумееце - самасвядомасць развіваць, а не капірванне. А што, сувязь ёсць: чым багацейшы слоўнікавы запас - тым меней верагодна напісаць у ліфце. Як вам такая тэорыя?

Как и ненормально писать по углам.
я балдею )может, я открою тебе глаза, сказав, что они не справляли нужду за углом ))))
Это у вас во всем политическая подоплека...
Колькі можна гэта мусоліць і не зразумець?
LolKa, "палітычныя пісаючыя" гэта калі іх з кватэры выцягнулі без сведкаў, а сказалі, што яны пісалі. Блін, колькі можна растлумачваць...