Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
25 Август 2025, 08:51:12
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба > Тема: Re: Площадь
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

Сообщение #4703254

Страниц  : 1 ... 9 10 12 13 ... 64 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Площадь  (Прочитано 108113 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Denn
Гродненец
**

Репутация: +27/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 197


Пакаштуй беларускае!!!

Просмотр профиля
« Ответ #300 : 22 Декабрь 2010, 14:55:52 »

Усе падзеі Плошчы-2010 асабіста ў мяне выклікалі пэўныя эмоцыі, развагі і думкі. Вынікам чаго і стаўся ніжэйпрадстаўлены вашай увазе артыкул.


        ПЛОШЧА НЯЗЛОМНАГА БЕЛАРУСКАГА ДУХА

        Усе мы сталі сьведкамі гістарычных падзей, якія адбываліся 19 сьнежня. Бясспрэчна, Плошча-2010 ужо ўвайшла ў найноўшую гісторыю Беларусі і сталася крыніцаю новай жыватворнай сілы, якая будзе напаўняць нашыя сэрцы і ўзмацняць нашую волю.
 
        Падзеі, якія разгортваліся на менскіх вуліцах і плошчах выявілі страшэнную хібу лукашысцкага рэжыму, які амаль быў зрынуты. Дэзарганізацыя дзеяньняў, адсутнасьць стратэгічнага планаваньня, жывёльны страх – ўсё гэта рысы нашага сёньняшняга ворагу.

        Ва уладаў панавала ўпэўненасьць - усё, нібы, пад кантролем: народ зьбярэцца на Кастрычніцкай пл., адбудзецца мітынг, выступяць колішнія кандыдаты, дзьве-тры гадзіны, людзі пачнуць стамляцца і разыходзіцца, магчыма паставяць некалькі намётаў, якія «культурна» папросяць прыбраць. Усё. Выбары элегантна і цывільна праведзены, што зазначаць усе вонкавыя назіральнікі. Краіна зноў засынае летаргічным сном. Гадоў на пяць.
 
        На пл.Каліноўскага да 21.00 было ня больш за 10-12 тысяч чалавек і, усе шанцы былі, што гэта лічба стане канчатковай і нічога адметнага на Плошчы не адбудзецца. Але раптоўнае зьбіцьцё групы Някляева і ўльтыматум Севярынца перакрэсьліваюць сцэнарны план уладаў цалкам.

        Факт у тым, што ўлады не былі гатовыя да таго, што народ сыдзе з Плошчы Каліноўскага. У іх гэта нават не абмяркоўвалася: бо як патлумачыць, што ўсе сілы амапу, спэцназу, нутраных войскаў былі радыяльна сканцэнтраваныя толькі вакол Кастрычніцкай пл. і на бліжэйшых подступах да яе. Калі Севярынец, Статкевіч і Рымашэўскі - сапраўдныя лідэры сёньняшняй Плошчы, ўзялі кіраўніцтва на сябе і павялі людзей на пл.Незалежнасьці – улады, насамрэч, не былі гатовыя да гэтага, яны згубілі стратэгічны час, пакуль перадыслакоўваліся з Кастрычніцкай да Дома Ўраду. Можна ўявіць, якая ў іх панавала паніка і дэзарганізацыя. Яшчэ большая паніка і вэрхал пачаўся ў ЦВК, калі яны перапужана пачалі ўзводзіць ля ўваходу барыкады. Вельмі красамоўным быў твар Ярмошынай, якая зьбегла ў паніцы з ток-шоў «Выбар». Упершыню рэальна забаяліся за свае жыцьці і ўцямілі, што іх чакае.

         Народ бярэ пад свой кантроль цэнтар Менску: ад Кастрычніцкай да пл.Незалежнасьці. Сымбалічна залунаў ля уваходу КДБ нацыянальны сьцяг. Улады цалкам, упершыню з 1996 г., страчваюць кантроль над сытуацыяй. Шмат новых і новых людзей далучаецца ўжо на праспэкце Скарыны і непасрэдна на пл.Незалежнасьці. Людзі тэлефанаюць і запрашаюць сваіх сяброў і знаёмых, з-за чаго, нават, узьнікаюць праблемы з сувязю. 40-тысячны натоўп падыходзіць да Дому Ўраду. Такой колькасьці пратэстнага народа тутака не было з 1991 г.

         Ніякай пасткі, як заяўляюць некаторыя, на Пл.Незалежнасьці не было: наўпрост не было каму яе ставіць, народ зайшоў туды, не сустракаючы аніякага супраціву. Ужо потым, праз паўгадзіны, калі кулешоўскія правакатары павыбівалі шыбу, дабеглі з Кастрычніцкай першыя часткі спэцназу міліцыі. Яны, даволі жорстка, пралілі першую беларускую кроў, адцясьнілі народ ад ганку Дома Ўраду, але потым, з-за малалікай іхнай колькасьці і убачыўшы вялізны народны гнеў, які яны справакавалі - рэціравалісь, пакідаючы уваход вольным. Праз шлем можна было убачыць іхныя вочы: жудасны, жывёльны страх панаваў у іх. Потым ужо пад'ехалі з Кастрыцнікай усе асноўныя сілы: грузавікі нутраных войск, аўтазакі, спэцназ. Пачалі са зьвярыным аскалам і нечалавечым зьдзекам зьбіваць людзей насьмерць. Людзі сьведама прышлі з цалкам мірнай акцыяй, патрабуючы выконваць канстытуцыйныя абавязкі дзяржавы і не парушаць свае асноўныя правы, але законыя патрабаваньні народу былі разьбітыя лукашысцкай дубінай.

         Гэта была асабістая помста народу, які нягледзячы на прымусы, гвалт, рэпрэсыі, запалохваньне і традыцыйную абыякавасьць, выйшаў прадэманстраваць, што ёсьць магутнае неўміручае здаровае Сэрца Нацыі, якое дае невычэрпную энэргію сваім дзецям.

         Акт ахвярнасьці, які праявілі найлепшыя прадстаўнікі нашага народу, беспрэцэдэнты. Людзі ясна ўсьведамілі на што і дзеля чаго яны ідуць ахвяраваць сваімі жыцьцямі. Гэта быў Выбар кожнага. Магчыма, адзін з самых вызначальных момантаў жыцьця, калі чалавечая істота праяўляе сваю свабоду волі.

         Сёньняшняя Плошча адстаяла і ўзмацніла веру ў нашыя сілы, зрабілася фартэцыю ў душы кожнага беларуса, які змагаецца з дыктатарскім рэжымам. Наперадзе Гарачая Вясна, якая стане працягам спрадвечнай барацьбы сілаў дабра і зла, у якой мы ўжо атрымалі першую стратэгічную перамогу!  Нарадзілася новае пакаленьне змагароў і сапраўдных лідэраў Нацыі, зь якіх будзе сфармаваная будучая эліта беларускай дзяржавы.

        Сёньня, калі я напісаў гэтыя радкі - 22 сьнежня, дзень, калі цемра незваротна пачынае саступаць Сьвятлу.
« Последнее редактирование: 22 Декабрь 2010, 15:54:28 от Denn » Записан

Высокі дух зь цянётаў зла
Дабіўся вызваленьня.
Хто жыў імкненьнем да сьвятла,
Таму даём збавеньне...

© Johann Wolfgang von Goethe
Страниц  : 1 ... 9 10 12 13 ... 64 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,12 секунд. Запросов: 20.